Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Дыялог на колах
Дзіцячая школа выяўленчых мастацтваў горада Крычава зрабіла ўнёсак у святкаванне Дня Перамогі. 5 мая пры падтрымцы крычаўскага філіяла аўтобуснага парка № 3 “Магілёўаблаўтатранса” ў раённым цэнтры стартавала акцыя “Дыялог на колах”.
Песня скрозь ураган агню
У Год культуры супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай вайны Людміла Манкевіч, Іна Павераная, Алена Кудраўцава, Вольга Емяльянава, Уладзімір Павонскі і Венедзікт Білевіч падрыхтавалі зборнік вершаў і песень.
ВЫСОКАЯ ЗОРКА ПЕРАМОГІ ...І ЯЕ КВЕТКІ
Святочныя мерапрыемствы да Дня Перамогі пачаліся ў сталіцы 6 мая ўрачыстым сходам і канцэртам “Па праву памяці жывы...” ў Палацы Рэспублікі.
Сярэбраны “Славянскі…”
Юбілейны фестываль “Славянскі базар у Віцебску” пройдзе з 14 па 18 ліпеня. Тэмы сёлетняй падзеі — Год культуры, даніна памяці пераможцам у Вялікай Айчыннай вайне і 25-годдзе самога мерапрыемства. Пра гэтае паведамілі на прэс-канферэнцыі, якая прайшла ў Нацыянальным прэс-цэнтры.
Музей-лецішча Васіля Быкава
4 мая пасля капітальнага рамонту зноў адчыніў свае дзверы Музей-лецішча Васіля Быкава ў аграгарадку Ждановічы-6. Фармат музея для нашай краіны новы: дача знакамітага народнага пісьменніка краіны сталася, па сутнасці, збіральным вобразам загараднага жыцця беларускай інтэлігенцыі. Падрабязна пра ўстанову — у наступных нумарах.
“Пікнік на ўзбочыне” фестывалю не пасуе
Як лічаць эксперты, якіх мы запрасілі ў рэдакцыю “К”, справа тут не толькі браку рэкламы ці аднатыпнасці сцэнарных распрацовак. Такім чынам, наш сённяшні “Форум” (які, дарэчы, планавалася зрабіць “круглым сталом”, але, на жаль, кіраўнікі некалькіх турыстычных фірмаў, нягледзячы на неаднаразовае запрашэнне і папярэднюю згоду, так да нас і не завіталі) прысвечаны фестывальнаму турызму і тым праблемам, якія паўстаюць пры арганізацыі маштабных культурных мерапрыемстваў, а таксама аднаму вельмі важнаму пытанню: як зрабіць так, каб турысты праязджалі на айчынныя фестывалі не выпадкова і адзінкамі, а цэлымі аўтобусамі, сем’ямі — карацей, вялікай грамадой...
Эканомія, баланс, аптымізацыя
Ёсць рэчы ды з’явы, якія немагчыма асэнсаваць. Не зважаючы на гэта, чалавек заўжды і ва ўсім імкнецца адшукаць сэнс, нават калі яго няма. Так, напэўна, уладкаваны свет. Але досыць філасофствавання. На чарговым рэдакцыйным савеце мы пастараліся асэнсаваць самыя балючыя кропкі сённяшняга культурнага развіцця. Атрымалася ці не, меркаваць чытачу.
“Гоп” ужо сказалі…
Пра набалелае, напэўна, для многіх журналістаў. Добра, калі мерапрыемства/праект/выстава адбыліся. І можна з чагосьці зыходзіць — аналізаваць, параўноўваць, прыслухацца да сябе, сваіх адчуванняў і ўражанняў. А калі падзея знаходзіцца на стадыі падрыхтоўкі? Чаму нельга даведацца пра нейкія моманты, якія зацікавяць чытачоў — патэнцыйных наведвальнікаў? Тым больш, калі ладны кавалак інфармацыі ўжо “прасачыўся” ў Сеціва…
Юбілей як нагода
Днямі наш тэатр справіў 30-годдзе. Юбілей — цудоўная нагода для дадатковай папулярызацыі калектыву, і мы паспрабавалі гэта скарыстаць. Дый самі ўрачыстасці-ўшанаванні хацелася правесці неяк нешарагова, запамінальна, крэатыўна.
Прыватная археалогія
Я прэзентаваў гэтымі днямі арт-праект “Прыватная археалогія”. Задумаў яго яшчэ ў 2009-м, калі Беларускі саюз мастакоў рыхтаваў выставу “Міленіум”, прысвечаную 1000-годдзю гістарычнай Літвы. Да гэтай выставы я падрыхтаваў тры творы, у якіх зрабіў мастацкую рэканструкцыю велікакняжацкіх пячатак як сімвалаў нашай старажытнай дзяржаўнай улады.
Што дадаць у напрацаваны пласт?
Тэма вайны не знікла ў сучасным айчынным мастацтве. Яна застаецца актуальнай і зараз. Іншая справа, што патрабуецца іншае яе прачытання.
Пра што не мог здагадацца Напалеон Орда?
У сярэдзіне ХІХ стагоддзя па мястэчках ды сядзібах колішняга Вялікага Княства Літоўскага вандраваў паважнага выгляду мужчына з мальбертам. На ягоных аркушах заставаліся руіны замкаў, старадаўнія храмы, палацы ды паркі. Дзякуючы выключна гэтым малюнкам, сёння мы можам сабе ўявіць, як некалі выглядалі многія з іх. Ці думаў тады Напалеон Орда, што ягоную справу некалі назавуць інвентарызацыяй гісторыка-культурнай спадчыны? Можа, і не, але інтэнцыя ў яго была падобная. Праўда, сёння ён бы назапашваў свае выявы не ў альбоме, а ў якім-небудзь блогу. За прамінулыя паўтара стагоддзі, у тым ліку, і стаўленне да спадчыны як такой. Але праблемы з яе інвентарызацыяй па-ранейшаму актуальныя. Гэта засведчыў і “круглы стол” на дадзеную тэму, які прайшоў у мінскай мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага 27 красавіка па ініцыятыве фонду “Культурная спадчына і сучаснасць”.
Малады спецыяліст: што гэта значыць?
Адзін мой сябар пажартаваў, разыграўшы дыялог: “Як ты рыхтуешся да размеркавання?” — “Ну, гляджу “Падарожжы дылетанта”. (Дарэчы, гэты салігорскі хлопец адкараскаўся спалохам: яго ўзялі на прэстыжную пасаду ў Мінску). Але жарту тут — працэнтаў на 15, астатняе — праўда. Штогод маем інфармацыю ад ВНУ, колькі запытаў прыходзіць, ад якіх арганізацый і ўстаноў, з якіх населеных пунктаў. І, самае цікавае, колькі маладых спецыялістаў гатова паехаць (і даехаць) на месца, каб сумленна адпрацаваць там два гады, а мо застацца і надалей.
А ў чым ваша "фішка"?
Сусветна вядомы беларускі віяланчэліст Іван Карызна робіць тур па Беларусі. Нагадаем, летась ён разам з такім жа зорным піяністам Кірылам Кедуком аб’ехаў 27 нашых гарадоў. Цяперашняя праграма — іншая: гэта яго сольны вечар з аркестрам “MuzzicDom Orchestra” і, часткова, з яшчэ адным маладым віяланчэлістам, лаўрэатам міжнародных конкурсаў, студэнтам нашай Акадэміі музыкі Міхаілам Радунскім.
Яны былі… дакладнымі
25 — 26 красавіка ў тэатральнай гасцёўні Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа праходзіў конкурс “Сцэнічныя чытанні “Школьны тэатр-20”. Прадстаўнічае журы на чале з загадчыкам кафедры рэжысуры, дацэнтам Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Віталём Катавіцкім вызначала лепшых.
Абрады ці “Зорныя войны”?
З 29 красавіка па 1 мая ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў у рамках Года культуры адбылася X Міжнародная навуковая канферэнцыя “Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання”. Пленарныя і секцыйныя пасяджэнні, ХIII этнаграфічны канцэрт “Фальклор беларускай глыбінкі” і выступленні маладзёжных фальклорных гуртоў, майстар-класы вядучых спецыялістаў, а таксама экскурсія ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту на мастацкую рэканструкцыю валачобнага абраду беларусаў... Тым часам “К” прадстаўляе вытрымкі з дакладаў некаторых замежных спецыялістаў, якія выступілі на гэтым прадстаўнічым форуме, каб даць пэўны спектр тэм, цікавых фалькларыстам замежжа.
“Арыведэрчы” ненадоўга
Амаль год таму ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, напэўна, прамаўляліся словы “арыведэрчы” ды “чао”: мінская публіка развітвалася з італьянскiм гуртом “I Tamburellisti di Otranto” (“Бубначы з Атранта”). Праўда, расстанне аказалася нядоўгім: у красавіку гэты ансамбль, у склад якога ўваходзяць юныя музыканты, што спяваюць, танчаць ды, натуральна, граюць на бубнах, пры падтрымцы пасольства Італіі ў рамках творча-адукацыйнага праекта “Мост дружбы: Беларусь — Італія” паказаў праграму “Музыка душы” з удзелам і беларускіх калектываў.
Мінская “Больш чым вясна”
XXXII “Мінская вясна”, што праходзіла на сцэне сталічнай філармоніі ўвесь красавік, аказалася не зусім звычайнай. Яна адрадзіла сваю колішнюю маладзёжную адметнасць і пачала называцца Міжнародным маладзёжным форумам.
Што гучыць пасля апакаліпсісу?
“На дне” Магілёўскага абласнога тэатра лялек у пастаноўцы галоўнага рэжысёра Ігара Казакова — спектакль знакавы, набалелы, “няўтульны”, правакацыйны. Шэраг эпітэтаў можна працягваць — усё роўна яны не перададуць і сотай долі таго жывога, рухавага клубка змей-думак, якія жаляць пасля прагляду.
“Мандрагора” па-маладзечанскі
Галоўны рэжысёр Мінскага абласнога тэатра лялек “Батлейка” Мікалай Андрэеў, распавядаючы пра планы свайго тэатра ў даўнім інтэрв’ю штотыднёвіку “Культура”, згадаў пра пастаноўку п’есы “Мандрагора” італьянскага аўтара эпохі Адраджэння Ніколы Макіявелі. Словы не разышліся са справай: 22 красавіка маладзечанскія лялечнікі паказалі прэм’еру.
“Фро”-2. Каханне. Брэст
Брэсцкі абласны тэатр лялек прывозіць на фестываль сваю нядаўнюю прэм’еру — навэлу пра каханне “Фро” паводле аднайменнага апавядання Андрэя Платонава ў пастаноўцы запрошанага расійскага рэжысёра Руслана Кудашова.
Дапамога эвакуіраваным
Пытанні па прыёме, размяшчэнні і забеспячэнні беларускіх грамадзян у эвакуацыі вырашаліся аддзелам па працы з эвакуіраваным насельніцтвам пры Савеце Народных Камісараў Беларускай ССР. Грашовую аднаразовую дапамогу атрымлівалі эвакуіраваныя дзіцячыя дамы, параненыя партызаны, дастаўленыя ў савецкі тыл на лячэнне, іншыя грамадзяне, якія апынуліся ў цяжкім становішчы... Звярталіся па яе і беларускія дзеячы навукі, культуры ды мастацтва. Хто яны, якія абставіных вымушалі іх звярнуцца па дапамогу? Прывядзём некалькі прыкладаў з дакументаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.
Мадагаскарац у Гродне
Савецкі Саюз. У Беларусь прыязджае хлопец з Мадагаскара. За яго плячыма тысячы кіламетраў, ён ляціць па веды, але атрымлівае куды больш: Стэла-Фідзіарылала Ракутуарысуа знаходзіць каханне. Беларуска з рэдкім імем Мая становіцца лёсам іншаземца. А далей новы сюрпрыз: малагасіец едзе ў родны горад жонкі, і тэатр над Нёманам гасцінна расчыняе для артыста свае дзверы. Праз 30 гадоў Гродна для Стэлы ўжо не далёкі, а блізкі, дарагі і любімы, і сцэна таксама свая, хатняя. Гэтага вакаліста любяць за прыгожы голас, яго выступленні на канцэртах гледачы чакаюць з нецярпеннем. Дзе ж яшчэ пачуеш французскую мову ад носьбіта?
Вогненныя рубяжы і тыповы кінасюжэт
У кожнага, хто перажыў вайну, свая памяць пра той час, свой боль, свае ўспаміны. Старыя фотаздымкі, дакументы, узнагароды, побытавыя рэчы і талісманы, шматлікія малюнкі захоўваюць памяць аб лёсах тых, хто з годнасцю прайшоў страшэнную навалу. Мой аповед пра Уладзіміра Сакалова, які самааддана служыў сваёй Айчыне і мастацтву ўсё сваё жыццё.
Памяці Ігара Мікалаевіча Бабака
2 мая 2016 года раптоўна пайшоў з жыцця Ігар Мікалаевіч Бабак, намеснік старшыні Канфедэрацыі творчых саюзаў Рэспублікі Беларусь.
Тэндар тэндару не таварыш?
Моднае слова “тэндар” даўно на слыху не толькі ў бізнесменаў, але і ў арганізацыях дзяржаўнай формы ўласнасці, у тым ліку — і сферы культуры. Менавіта праз тэндары сёння праводзяцца закупкі новых музычных інструментаў для школ мастацтваў, гукаўзмацняльнай і асвятляльнай апаратуры для Дамоў культуры, камп’ютарнага абсталявання для музеяў і многае іншае. А цяпер як у беларускіх, так і ў замежных кампаній з’явілася магчымасць паўдзельнічаць у тэндарах па арганізацыі фестываляў і культурных імпрэз.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»