“Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Крычаўскага райвыканкама паведамляе, што артыкул “Бібліятэчны сувенір для… раённага музея”, апублікаваны ў газеце “Культура” № 24 за 13 чэрвеня 2015 года, разгледжаны на Савеце аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Крычаўскага райвыканкама.
Заслухана дырэктар Бельскага сельскага дома культуры-музея Семчанка В.П. Разгледжаны пытанні актывізацыі дзейнасці ўстаноў культуры, правядзення культурна-масавых мерапрыемстваў на больш якасным, сучасным узроўні, але з выкарыстаннем нацыянальных, самабытных асаблівасцей зоны абслугоўвання. Акрэслены захады па паляпшэнні дзейнасці ўсіх клубных устаноў раёна па захаванні і развіццю нацыянальнай самабытнай культуры, духоўным і маральным выхаванні моладзі, арганізацыі дзейнасці клубных фарміраванняў, створаных пры ўстановах культуры.
Дадзенае пытанне знаходзіцца на кантролі, разгляд прынятых рашэнняў запланаваны на Савеце аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі ў лістападзе 2015 года”.