Не, у нас ёсць добрыя пісьменнікі, рэжысёры, мастакі… Але іх мала, і яны ў адзін голас кажуць: культура гібее, у яе носьбітаў няма “асяроддзя пражывання”, а грамадства нібыта забылася на вечныя каштоўнасці з-за клопату пра здабычу грошай. І так жыве пераважная большасць людзей. Яны губляюцца ў атмасферы цынізму, бездухоўнасці ды няўпэўненасці ў заўтрашнім дні. А хтосьці, наадварот, пачувае сябе досыць камфортна, знаходзіць сапраўднае задавальненне ад таго, што можна палавіць рыбку ў каламутнай вадзе. Масавае забаўляльнае мастацтва навязваюць нам стэрэатыпы паводзін, якія супярэчаць нашаму нацыянальнаму характару. А тон нешматлікіх сапраўдных твораў — трагічны. На каго спадзявацца? На моладзь? Хочацца верыць, што ў гэтым асяродку ёсць шчырыя і неабыякавыя людзі, заклапочаныя лёсам Беларусі. Хочацца верыць, што засталіся яшчэ юнакі ды дзяўчаты, якія не губляюць аблічча, на першае месца вылучаюць творчую асобу, нашу гісторыю і культуру…