Па словах майстра, ён доўга выбіраў гродзенскую галерэю для экспазіцыі. У выніку — прадставіў тут работы за апошнія некалькі гадоў. Кастусь Качан кажа, што большую частку яго твораў можна ўбачыць у галерэі, што знаходзіцца ў цэнтры Навагрудка.
— Мая тэма, — зазначае творца, — не толькі класічны краявід: вада, поле, луг. У мяне заўсёды побач пейзажы, людзі. Нават калі іх няма відавочна — яны няўлоўна прысутнічаюць на палотнах праз тыя ж храмы і дзейнасць чалавека. На палотнах відаць, які гэта час. Я лічу, што задача мастака паказаць эпоху, у якой ён жыве. Калі пройдзе пяцьсот гадоў, мне хацелася б, каб нашы нашчадкі бачылі, што гэта канкрэтны час у канкрэтнай частцы зямнога шара. На маіх карцінах, у асноўным, — Навагрудчына, але не сказаў бы, што я тамтэйшы мастак, бо толькі з год таму пасяліўся ў Навагрудку. Лічу сябе сталічным творцам. Але пацягнула ў Навагрудак...
Андрэй МЯЛЕШКА
Гродна