Музей смеху дзейнічае ў Санкт-Пецярбургу. Крэда ўстановы: вывучэнне культуры праз гумар і радасць. Выстаўкі прызначаны як для дзяцей, так і для дарослых. У харвацкім Заграбе існуе Музей няшчаснага кахання. Прадметы для экспазіцыі (рэчы, пісьмы, фотаальбомы) ахвяруюць людзі з разбітымі сэрцамі з усяго свету. А вось Музей шчасця прапісаны ў Новасібірску. Але тут яго знайсці цяжка: разам з заснавальнікам ён вандруе па планеце, бо гэта — чамадан, напоўнены самымі разнастайнымі амулетамі, абярэгамі і талісманамі, што прыносяць людзям шчасце.
На здымках: музеі смеху (1) і разбітага сэрца (2).
Выкарыстаны здымкі з Інтэрнэту