1. З побытавага
Інтэрнэт — рэч інтэрнацыянальная, тэрытарыяльна бязмежная, — таму можна выкарыстоўваць усе яго рэсурсы. Я ж стаўлюся да Сеціва як да сродку сувязі: натуральна, карыстаюся электроннай поштай і ўсімі магчымасцямі міжнародных тэлефонных перамоваў з дапамогай спецыяльных праграм. Навіны ў Інтэрнэце мяне не цікавяць — таму іх не шукаю і не чытаю.
2. З цікавага
Звычайна Інтэрнэт выкарыстоўваю для таго, каб глядзець кліпы, фільмы, слухаць новыя трэкі ды іншае; бывае, праглядаю фотаздымкі з розных краін, дзе хацеў бы падарожнічаць. У асноўным, выходжу ў Сеціва праз смарт-прыстасаванні і таму выкарыстоўваю сэрвісы з імгненным доступам да найцікавейшай для мяне інфармацыі: іTunes і YouTube.
3. З сацыяльнага
Асабіста маёй старонкі ў сацыяльных сетках няма — гэта мяне не цікавіць, і я не лічу такое прадстаўленне сябе неабходным. Але існуюць старонкі “Без білета”, дзе змешчана ўся інфармацыя ў рамках дзейнасці гурта: туды выкладваем фота і відэа са здымак, з канцэртаў і да таго падобнае. Зразумел, таксама ёсць і сайт з аналагічнай інфармацыяй.
4. З працоўнага
Мы зараз ствараем новы альбома і супрацоўнічаем з расійскім хіп-хоп саўнд-прадзюсарам Кірылам Барысавым, вядомым сваімі рэміксамі і супрацай з Noize MC. Разам з ім робім аранжыроўкі нашай музыкі, працуем аддалена: арганізоўваем відэа-канферэнцыі, дзе каардынуем дзеянні, праз файлавыя абменнікі перасылаем адно аднаму напрацоўкі. У такім выпадку, Інтэрнэт “сцірае” межы і дае магчымасці для супрацоўніцтва на адлегласці.
5. З асабістага
А наогул, імкнуся абмяжоўваць сваё карыстанне Інтэрнэтам — седзячы ў ім, з’яўляецца адчуванне, што тупееш. Таму лічу, што вольны час трэба марнаваць не на сядзенне ля манітора, нібы зомбі, а на тое ж чытанне кніг. Я ўсім жадаю больш часу праводзіць у рэальным свеце з рэальнымі людзьмі і не паддавацца магнетызму экранаў.