Дзіна Ціханаўна калісьці скончыла Магілёўскае музычнае вучылішча імя Рымскага-Корсакава і пачала працаваць у Столінскім раёне. Стварыла харавыя ансамблі ў многіх вёсках нашага раёна, у шэрагу працоўных калектываў. Прыгожая дзяўчына пераконвала ўсіх не словамі, а справай: з песняй жыць лягчэй. І раён заспяваў. Харавыя галасы заяўлялі аб сабе моцна і ўпэўнена на абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах. Напрыклад, хор райсельгастэхнікі "Факел" прадстаўляў Брэстчыну на рэспубліканскім конкурсе і заняў першае месца. Цікавы факт: аднойчы на Свяце працы і песні, якое праходзіла ў Століне, Дзіна Бажко здолела сабраць хор з 2000 чалавек! Сёння яе вучні працягваюць спеўную справу. А сама Дзіна Бажко ўпэўнена, што павінна яшчэ абавязкова выканаць песні сваіх брата і дзядзькі, што не вярнуліся з вайны.
Таццяна СЕГЕН Столін На здымку: Дзіна Бажко.
Фота Валянціны МІРАНОВІЧ