Як педагог па музыцы і пенсіянер, часты наведвальнік гэтай установы культуры, вельмі задаволены складам творчага калектыву. Гэта прафесіяналы: на любое, самае мудрагелістае пытанне адкажуць і зробяць гэта на роднай мове. Юбілейнае свята было насычаным: гасцям прапанавалі бяспройгрышную латарэю, відэафільм пра гісторыю бібліятэкі, выстаўку твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, лепшым супрацоўнікам і чытачам уручылі прэміі "Бібліятэка" і "Залаты фармуляр".
Яўген ЛАПЦЕЎ
Навагрудак