У гэтае свята значны ўклад ўнеслі супрацоўнікі аддзела культуры Слуцкага райвыканкама. Менавіта пад іх кіраўніцтвам адбылося тэатралізаванае прадстаўленне "Слуцк у эпохах". На вуліцах роднага горада жыхары і шматлікія госці свята сустракаліся з Анастасіяй Слуцкай, князем Радзівілам, прыдворнай світай, былі гледачамі захапляльнага відовішча - турніра Мінскага рыцарскага клуба. Тут жа працавалі выстаўкі "Узор радзімы васілька", "Случанскі сувенір", выстаўка дзіцячых работ "Зямлі маёй хараство", экспрэс-выстаўка твораў "Мы - случчане!" з удзелам навучэнцаў дзіцячай мастацкай школы і дзіцячых школ мастацтваў раёна, праходзіў пленэр. Прыгажосцю і фантазіяй уражвалі вырабы "Горада майстроў", "жыхары" якога прыехалі на свята з усяго Слуцкага раёна. На вуліцах ва-ўсю "гуляў" кірмаш "Случанскі пачастунак". Скончыўся ж Дзень горада святочным вечарам "З любоўю да Радзімы", на якім быў дадзены канцэрт з удзелам артыстаў беларускай эстрады і творцаў раёна.
Ларыса САЛОДКІНА Слуцк
Фота аўтара