годзе, працаваў настаўнікам па класе баяна ў Воранаўскай дзіцячай музычнай школе, узначальваў аркестр народных інструментаў. А потым быў гурт “Лявоны”, дзе Аляксандр Мацюк — не толькі саліст, але і кампазітар. Неўзабаве калектыў становіцца народным, уражвае майстэрствам Прыбалтыку, Азербайджан, Польшчу, Германію, Амерыку...
Цяпер у творчай скарбонцы А. Мацюка — 80 уласных песень. У 1998 годзе быў выдадзены песенны зборнік Аляксандра Антонавіча пад назвай “Музыка маёй душы”. У кожным ягоным творы — любоў да Айчыны. Музычная палітра досыць шырокая: раманс, балада, марш, вальс. Многія з песень напісаны на вершы паэтаў-класікаў — як беларускіх, так і рускіх. А.Мацюк — і аўтар музыкі гімна Воранаўскага раёна.
Летась на абласным конкурсе самадзейных кампазітараў заняў трэцяе месца.
А яшчэ А.Мацюк склаў больш за 400 красвордаў, якія публікуюцца ў раённым, абласным і рэспубліканскім перыядычным друку. Збірае Аляксандр Антонавіч таксама значкі з выявамі гарадскіх гербаў, манеты, загадкі і анекдоты.
Канстанцін ВАЙТКУН,
намеснік старшыні Воранаўскага
раённага савета ветэранаў