Абярэг Матулінай любові
14 кастрычніка ў нашай краіне адзначаецца Дзень маці. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчынніц з гэтым святам. У сваім віншаванні кіраўнік дзяржавы, між іншага, адзначыў:
“Мы схіляемся перад самаадданай працай шматдзетных маці, якія ствараюць будучыню нацыі. Ганарымся беларускімі жанчынамі, якія, паказваючы прыклад усвядомленага і адказнага мацярынства, паспяхова рэалізуюць сябе ў прафесіі і грамадскіх ініцыятывах. Захапляемся мамамі, якія выхавалі сапраўдных патрыётаў. Вы ўсе — апора нашай дзяржавы і заўсёды будзеце пад яе аховай. У гэты святочны дзень жадаю вам, дарагія мамы, вашым родным і блізкім моцнага здароўя і дабрабыту. Няхай ваша жаночае і мацярынскае шчасце будзе бясконцым, а прамяністыя дзіцячыя ўсмешкі ўпрыгожваюць свет і натхняюць нас на новыя здзяйсненні на карысць роднай Беларусі”.
З Днём маці таксама прывітаў супрацоўніц цэнтральнага апарату міністэрства і ўсёй сферы культуры міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатолій Маркевіч, пачаўшы сваё віншаванне радкамі са знакамітага верша Веры Вярбы:
“Матуліны рукі нас песцяць, галубяць,
Так шчыра, як маці, ніхто нас не любіць.
Матуліны рукі — адзіныя ў свеце.
Шануйце, любіце заўсёды іх, дзеці!”