Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Наваполацк афіцыйна стаў культурнай сталіцай Беларусі-2018
Такі пачэсны статус розныя гарады краіны атрымліваюц з 2010 года. Першым быў Полацк, затым Гомель, Нясвіж, Магілёў, Гродна, Брэст, Маладзечна. Бабруйск 23 студзеня перадаў эстафету Наваполацку.
Хвіліна Памяці
26 студзеня, пятнаццаць гадоў таму, пайшоў з жыцця Уладзімір Георгіевіч Мулявін. Заўсёды ў гэты дзень на месца ягонага пахавання на Усходніх могілках прыходзяць з жывымі кветкамі людзі.
Адкрыццё “Буквара”
Першы ў свеце “Буквар” 400 гадоў таму выдалі з удзелам беларусаў. “К” даведалася, чаму на гэта звярнулі ўвагу толькі цяпер.
Знакамітая невядомая крэпасць
Вельмі часта ў нас навуку разумеюць выключна ў пазітывісцкім ключы — як даследаванні са складанымі тэхнічнымі прыстасаваннямі чагосьці канкрэтнага, што можна памацаць. У культуры, насамрэч, такое рэдкасць — магчыма, апрача рэстаўрацыі з яе рэнтгенамі і фізіка-хімічнымі аналізамі. Цудоўным прыкладам вельмі сур’ёзных, але зусім непазітывісцкіх навуковых даследаванняў можа стаць работа Фонду развіцця Брэсцкай крэпасці па вывучэнні спадчыны фартэцыі. Тым больш, што і плён працы яго каманды можна рэальна патрымаць у руках — днямі як раз адбылася прэзентацыя выдання “Атлас крэпасці Брэст-Літоўск “Том ІІІ. Фартовы перыяд”, які і падсумаваў не адзін год напружанай работы даследчыкаў і грамадскіх актывістаў.
У пошуках філасофскага каменя
Навука ўзнікла з пытання. Першым тэарэтыкам стаў, відаць, той жыхар першабытных пячор, які задумаўся: “Ці толькі ад маланкі бярэцца на зямлі агонь?” Тут галоўнае правільна пабудаваць пытанне. Першы практык заўважыў, што ад удару каменя аб камень высякаецца іскра, і распаліў вогнішча. Не выключана, што гэтым неўтаймоўным практыкам стаў дапытлівы цікаўны тэарэтык. А той, хто пахіснуўся і сеў на абвугленыя дровы, аўтаматычна пераўтварыўся ў першага філосафа. Першым заўжды няпроста.
Беларускія п’есы forever
На мінулым тыдні Цэнтр беларускай драматургіі пачаў прыём п’ес на конкурс-фестываль WriteBox-2018. Здавалася б, зусім нядаўна там скончыўся Тыдзень сучаснай беларускай драматургіі “Канцэнтрацыя”, што літаральна “ўсутыч” працягваў Рэспубліканскі фэст у Бабруйску, прысвечаны ідэнтычнай праблематыцы. Але гэта менавіта той выпадак, калі замнога не бывае. Бо размова ідзе пра нацыянальную драматургію, а тая не павінна развівацца лакальна, штуршкамі, ад адной падзеі да другой, з вялікімі перапынкамі — не, толькі forever. Без аглядкі, але з рэгулярным аглядам таго, что напісана і пастаўлена.
Разабрацца ў асаблівасцях
Выстава “Асаблівая фатаграфія” ладзілася вельмі хутка, і толькі зараз пачынаеш разумець, што ўсё ж такі часу на падрыхтоўку не хапіла. 18 студзеня пайшоў з жыцця найвыдатнейшы беларускі фатограф Юрый Васільеў. Яго знакаміты здымак з серыі “Кіжы” невыпадкова яшчэ да трагічнай падзеі быў абраны “тварам” выставы, што адкрылася днямі ў Музеі гісторыі беларускага кіно.
Чакаем на вернісаж
Не бывае мастацтва без глядацкай аўдыторыі. Нездарма плённасць дзейнасці творчых саюзаў у вачах грамады вымяраецца ступенню паспяховасці канцэртаў, спектакляў, выстаў. Вось і Беларускі саюз мастакоў, падводзячы вынікі года, звычайна акцэнтуе ўвагу на выставачнай дзейнасці.
“Лялечкі”, грыбны квас ды экалогія
У культуры нельга похапкам, адно толькі — грунтоўна і засяроджана. Так хлебароб у чаканні сяўбы сартуе насенне, рыхтуе сеялкі, ужо сёння працуе на будучы важкі ўраджай. Нацыянальная культура ўвогуле паяднаная з сельскагаспадарчым цыклам, бо абслугоўвае яго, надае духоўнасці, дадае да працы песню. Так, зіма для работніка культуры — час асэнсавання. Аглядваемся, аналізуем, робім высновы, вучымся, хто на чужых памылках, хто — на сваіх. Хтосьці спявае песню, хтосьці складае яе.
Тэрпсіхора з шармам
Узорная студыя сучаснага бальнага танца “Шарм” прадстаўляла Смалявічы ў канцэртнай праграме “Міншчына — ты сэрца Беларусі”. Вечар, прысвечаны 80-годдзю Мінскай вобласці, адбыўся ў сярэдзіне студзеня ў Палацы Рэспублікі.
Імпэт і магія “справы моцных”
Паверыць у тое, што рэжысёр Уладзімір АРЛОЎ ужо адсвяткаваў 20-годдзе з таго дня, калі ён стаў атрымліваць пенсію (гэта яго ўласная фармулёўка), асабіста мне было вельмі складана. Як і выказаць юбіляру звыклы набор зычэнняў. Назіраючы за яго ўпэўненымі рухамі — як у кіно, гэтак і па жыцці, — бачачы ў вачах папраўдзе маладзецкі запал, ты можаш хіба пажадаць хаця б толіку такога імпэту самому сабе, які пенсію яшчэ далёка не заслужыў. Таму і нядзіўна, што гаварылі мы не столькі пра справы мінулых дзён (хаця зважаючы на “паслужны спіс” візаві, маглі б гаварыць пра іх суткамі), колькі пра новыя праекты. Балазе, рэжысёр насамрэч ні на якую пенсію не выходзіў. Сведчаннем таму — нядаўняя прэм’ера яго фільма “Пясняр. Сэрцам і думамі”. Увогуле, постаць Мулявіна пастаянна ўсплывала падчас нашай гутаркі. Гэта сімптаматычна, калі ўлічыць, што адбылася яна акурат напярэдадні сумных угодкаў смерці Песняра.
“Я адкалоўся ад свайго пакалення”
Добра, што ён жыве ад мяне далёка. Калі б ён быў маім суседам, верагодна, прымяніў бы да мяне метады фізічнага ўздзеяння за тое, што напішу ніжэй. Я і дагэтуль лічу яго самым модным сучасным рускамоўным пісьменнікам на прасторах былога Саюза, народжаным на беларускай зямлі. І слова “модным” у дадзеным выпадку для мяне з’яўляецца сінонімам прыметнікаў “цікавы” і “неардынарны”. Да іх яшчэ просіцца вызначэнне “андэрграўндны” — ва ўсякім разе, да кінематографа Уладзіміра КАЗЛОВА яно таксама дакладна адносіцца.
Вымераць гармонію рэнтгенам
Калі ўпершыню трапляеш у рэстаўрацыйныя майстэрні Нацыянальнага мастацкага музея, не пакідае адчуванне, нібы ты ўвайшоў у лабараторыю шалёнага і геніяльнага прафесара з нейкага мультфільма або фэнтазі. Гэта адначасова і мастацкая студыя з карцінамі, развешанымі і раскладзенымі ўсюды, і навуковая бібліятэка, бо ўсе вольныя месцы запоўненыя кнігамі: ад выкшталцоных мастацкіх альбомаў да акадэмічных манаграфій па дакладных навуках. А таксама — набор дзіўных прыбораў, якія ўтвараюць сапраўдную біяхімічную лабараторыю. Не кажучы ўжо пра кабінеты з рэнтген-устаноўкай і камеры з іншым далікатным і “разумным” абсталяваннем. Нават цяжка падлічыць, колькі розных галін ведаў выкарыстоўвае ў наш век сучасная рэстаўрацыя! Таму і нядзіўна, што Дзень беларускай навукі адзначаюць таксама і ў музейных сценах. А ў лабараторыях НДІ спецыялісты часам вырашаюць тыя праблемы, якія ўзнікаюць у гуманітарнай сферы. Гэтае супрацоўніцтва стала ўжо добрай традыцыяй, пра што сведчаць прымеркаваныя да свята матэрыялы нумара. Адна з самых сур’ёзных праблем у музейнай сферы ўсяго свету амаль не заўважная для наведвальнікаў. Мы прызвычаіліся бачыць экспанаты ў найлепшым выглядзе, хаця ў сховішчы яны часцяком трапляюць зусім у іншай кандыцыі. Ды, на жаль, далёка не ў кожным музеі нават Мінска ёсць свае рэстаўратары — не кажучы ўжо пра невялікія рэгіянальныя. Як жа тады вырашыць гэтую праблему ў маштабе краіны?
Навука не для невука
Ніводная сфера дзейнасці, калі яна хоча развівацца і працаваць на вынік, не можа абысціся без навуковага суправаджэння. 2017-ы, аб’яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Годам навукі, быў закліканы актывізаваць навуковую дзейнасць у краіне. Спадзяюся, што так яно і адбылося ў шматлікіх даследчых інстытутах і лабараторыях. А як быць установам культуры, дзе навуковая дзейнасць не з’яўляецца асноўнай?
Камп’ютар, які ведае дзеканне з аканнем
Як пісаў Чэстэртан, сапраўднага чалавека пазнаць не цяжка: у яго боль у сэрцы і ўсмешка на твары. Сапраўднага аўтэнтычнага беларуса таксама пазнаць даволі лёгка: з ягоным, паводле Пімена Панчанкі, звонкім “дзе” і густым “чаго”, з яго “мяккім” вымаўленнем слоў тыпу “сьнех” і “сьмех”, цвёрдым “р”, “аканнем” ды “яканнем”. А каб гэтую адметную маўленчую аўтэнтыку захаваць, варта яе кадыфікаваць — прывесці да нормы і замацаваць у слоўніку.
Культурны герой эпохі крыгаходу
24 студзеня пайшоў з жыцця Міхал Анемпадыстаў. Літаратар, чые радкі многія ведаюць на памяць. Дызайнер з уласным бачаннем стылю. Даследчык колераў і ментальнасці. І, бясспрэчна, культурны герой свайго часу.
Гудзевічы: фальклорная місія выканальная
Напэўна, назваць гэты аграгарадок сталіцай беларускага народнага ткацтва было б, усё ж, занадта гучна. Але тое, што такі мастацкі промысел сярод іншых займае ў Мастоўскім раёне асаблівае месца — факт бясспрэчны. Таму і выбар майго правадніка па “культурных” Гудзевічах быў наканаваны — чалавекам гэтым павінен быў стаць той, хто і адраджаў там гэта рамяство. Пагатоў, знакамітая ткачыха Вера Ігнатаўна БЕЛАКОЗ, як мне па сакрэце паведамілі мясцовыя добразычліўцы, заўсёды “сячэ” тое, што думае. А для “К” гэта і трэба!
Рэжысёр з жалезнай хваткай
28 студзеня народнаму артысту СССР Міхаілу Пташуку споўнілася б 75 гадоў. Напярэдадні памятнай даты “К” перагледзела галоўныя стужкі майстра, каб “убачыць” іх з пазіцыі сённяшняга дня. Сёння, калі глядзіш фільмы Міхаіла Пташука, прыходзіш да высновы, што гэты рэжысёр цалкам мог бы здымаць у Галівудзе. Даць яму адпаведныя магутнасці, бюджэт — і атрымалася б эпічная стужка пра Другую сусветную вайну. У той самы час, гэта быў і рэжысёр шчырай грамадзянскай пазіцыі, якая прасочваецца ў ягоных апошніх фільмах. І шмат у чым ён аказаўся прарокам, адлюстраваўшы ў кіно боль і надлом свайго пакалення.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»