Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Вераніка МОЛАКАВА ( 74 cт. ) |
“Малюся, натхняю, кажу кампліменты”
Зрабіць спектакль па-за межамі рэпертуарных тэатраў — задача не з простых. Трэба сабраць каманду, знайсці пляцоўку, атрымаць гастрольку на паказ, зрабіць рэкламу, прадаць білеты — не кожны за гэта возьмецца. Але менавіта незалежныя праекты заўжды прыцягваюць увагу публікі. Адзін з такіх магнітаў цяперашняга сезона, пра які ідзе пагалоска “Трэба глядзець!” — “Гэтамы” па нашумелай кнізе Андруся Горвата “Радзіва “Прудок”, пастаўлены ўкраінскім рэжысёрам Стасам Жырковым з беларускімі артыстамі. Прадзюсар праекта Марына ДАШУК распавяла “К”, як рабіць спектаклі без тэатра і чаму ўсё часцей галоўнай лічыцца роля чалавека за кулісамі.
Далей
|
Арыентавацца па “Ліхтары”
“К” ужо неаднаразова распавядала пра фестываль “Горад і кнігі”, што кожную вясну ладзіцца ў Мінску, збіраючы на адной пляцоўцы ўсіх, хто нейкім чынам працуе з тэмай літаратуры. Сёлета 19 — 21 красавіка ён адбудзецца ўжо ў пяты раз. А калі шмат прафесіяналаў раз за разам аб’ядноўваюцца ў адным праекце, заўжды з’яўляюцца новыя задумы. Як, напрыклад, “Ліхтар”. Яго куратар — літаратурны аглядальнік і даследчыца дзіцячага чытання Наталля МЯДЗВЕДЗЬ — распавядае, чаму роздумы над
пытаннем “Што чытаць?” могуць прывесці ўлюбёных у кнігі людзей да стварэння кніжнай прэміі і дапамагчы бясплатнаму папаўненню фондаў беларускіх бібліятэк.
Далей
|
“Каб вам жыць у цікавыя часы”
Менавіта такой тэме — May you live in interesting times — мусіць адпавядаць кожны з праектаў 58-й Міжнароднай выставы сучаснага мастацтва ў Венецыі. Да яе пачатку засталося трохі болей за месяц. Як ужо паведамляла “К”, нашу краіну сёлета прадставіць праект “Exit/Выхад” куратара Вольгі РЫБЧЫНСКАЙ і скульптара Канстанціна СЕЛІХАНАВА. Што змогуць убачыць наведвальнікі беларускага павільёна ў Венецыі з 11 мая па 24 лістапада, распавядаюць аўтары.
Далей
|
У сутарэннях гісторыі і фантазій
Калі стала вядома пра экранізацыю “Авантур Пранціша Вырвіча” Людмілы РУБЛЕЎСКАЙ, знаёмыя з кнігай людзі адрэагавалі імгненна: “Ну нарэшце! Цікава, як гэта будзе?” Незнаёмыя задаваліся пытаннямі, хто такі гэты Пранціш і пра што ўвогуле фільм. “К” пагутарыла з пісьменніцай, якая часта наведвае здымачную пляцоўку, каб адказы атрымалі ўсе.
Далей
|
Як вынайсці атракцыён
Гісторыя прафесійнага цыркавога мастацтва ў нашай краіне ледзь не на стагоддзе большая за гісторыю ўласна Белдзяржцырка. Але заканамерна, што менавіта ў яго сценах некалькі гадоў таму адкрылі прысвечаны гэтай тэме музей. Патрапіць туды можна не кожны дзень, бо ён працуе па папярэднім запісе. Але ў журналіста “К” гэта атрымалася. Я пазнаёмілася з паветранай гімнасткай і экскурсаводам
Анастасіяй ТУМАНАВАЙ, а таксама даведалася, каму апладзіравалі першыя гледачы айчыннага
цырка і навошта манеж засейвалі пшаніцай.
Далей
|
Смяецца той, каму смешна
Усё часцей на тэатральных афішах побач з імёнамі класікаў і замежных творцаў з’яўляюцца імёны і айчынных аўтараў. Але звычайна гэта тычыцца драмы, іншыя жанры прадстаўлены куды больш сціпла. Таму сёлетняй вясной Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі абвясціў конкурс на стварэнне п’ес Comedy.by. Ці ўдалося адкрыць новыя імёны камедыёграфаў і з чаго не хочацца смяяцца на сцэне, распавёў “К” старшыня журы — мастацкі кіраўнік РТБД рэжысёр Аляксандр ГАРЦУЕЎ.
З сакавіка па верасень на адрас тэатра даслалі больш за 40 п’ес. Але ніводная з іх не прызнана найлепшай — Гран-пры, як і першую прэмію, журы вырашыла не прысуджаць. Другую падзялілі паміж сабой два вядомыя драматургі — Павел Пражко з п’есай “Сусед” і Мікалай Рудкоўскі з п’есай “Жаданне 16+”. Трэцяя прэмія ў пачаткоўцаў — Аляксандра Палубінскага (“Мяккія гісторыі”) і Данііла Філіповіча (“Сёння”). Заахвочвальную прэмію ўручылі Аляксандру Савуху (“Метро”). Але ж чаму конкурс застаўся без пераможцаў?
Далей
Каментарыі (2)
|
Ад пано з саломкі да членства ў FIAPF
Амаль паўтары сотні стужак з усяго свету, шматлікія конкурсныя і пазаконкурсныя праграмы, некалькі складаў міжнароднага журы, індустрыяльная платформа для абмену вопытам паміж прафесіяналамі, імідж галоўнай кінападзеі года ў краіне — гэта ўсё пра “Лістапад” цяперашні. Мы вырашылі згадаць, як і чаму ён з’явіўся ў 1994 годзе, кім ствараўся і што за шлях прайшоў за апошнюю чвэрць стагоддзя.
Далей
|
Музыка ў галоўнай ролі
Тэатральны кампазітар — не самая папулярная прафесія. Але за апошнія гады два бадай ніводнага з іх не згадвалі на афішах спектакляў так часта, як Эрыка АРЛОВА-ШЫМКУСА. “Войцэк”, “Крыжовыпаходдзяцей” і “Песня песняў” у Мінску, “Эдып” і “Гогаль. Fatum” у Гомелі — пакідаючы водгукі на гэтыя спектаклі, гледачы адзначаюць не толькі ўбачанае, але і пачутае. Малады музыкант распавёў “К”, што можа гучаць са сцэны і чаму сумныя мелодыі не заўжды пасуюць для драмы.
Далей
|
Калі і сцены гавораць
“К” ужо пісала, што культурнай сталіцай Беларусі на 2019 год абраны Пінск, таму сёлета горад чакае больш гасцей, чым у любы іншы час. Калі вы яшчэ не былі там, але збіраецеся, даем падказку: пасля помніка палешуку на пешаходным кавалачку вуліцы Леніна, бадай, самы распаўсюджаны фон, што абіраюць і мясцовыя жыхары, і госці для сэлфі “Я ў Пінску” — вулічныя роспісы Яўгена САСЮРЫ. З ім і гутарым пра тое, дзе шукаць самыя “пінскія” краявіды і на што натхняе гісторыя горада дзяцінства.
Далей
|
Падарожжа да “Сэрца свету”
20 снежня ў беларускі пракат выходзіць стужка, якую называюць галоўным расійскім фільмам года — “Сэрца свету” Наталіі МЕШЧАНІНАВАЙ. Яе фестывальнае шэсце, распачатае прэм’ерай і перамогай на сёлетнім “Кінатаўры” ў Сочы, адзначылася і ўзнагародамі Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”, дзе акцёр Сцяпан Дзявонін атрымаў прыз за найлепшую мужчынскую ролю, а сама рэжысёр і аўтар сцэнарыя —
Прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі “За гуманізм і духоўнасць у кіно”. “К” пагутарыла з Наталіяй пра жыццё ў кадры і па-за ім.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"