Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Тарас ТАРНАЛІЦКІ ( 7 cт. ) |
Чым закалыхвае грузінскі дзэн?
Кінафестывалі існуюць, каб людзі маглі паглядзець добрае кіно. Прыкладна так адкажа большасць арганізатараў міжнародных і лакальных кінафорумаў, калі запытацца, у чым сэнс іх бясконцай працы. На самой справе сутнасць існавання кінафестываляў, як і мэтаў іх наведвання, значна больш шырокая і складаная, чым можна спачатку ўявіць. Але і яе магчыма ўмоўна падзяліць на дзве часткі.
Далей
|
![]() Паводле статыстыкі, наведванне кінатэатраў з’яўляецца адным з самых масавых відаў баўлення вольнага часу гараджан. Мінчане ў гэтым плане не выключэнне. Кінапракатчыкі распавялі, якое кіно было папулярным у першай палове 2017 года і чаму айчынныя стужкі дасюль з’яўляюцца на вялікім экране гады ў рады.
Далей
|
![]() Стужка “Сляды на вадзе” Нацыянальнай кінастудыі ”Беларусьфільм”, знятая да 100-годдзя беларускай міліцыі, увайшла ў лік лідараў айчыннага кінапракату. Прыкладна з такім зместам зусім нядаўна на сайце Беларускага тэлеграфнага агенцтва выйшла нататка, з якой стала вядома, што паглядзела беларускі міліцэйскі блокбастар, чый бюджэт склаў эквівалент каля 1 мільёна долараў ЗША, за час яго пракату (а распачаўся ён у лютым) 81 тысяча 773 гледача. Для большай яскравасці і пераканаўчасці гэты паказчык быў параўнаны з вынікамі камерцыйна паспяховых замежных рэлізаў у беларускім пракаце за прыкладна той жа перыяд — галівудскага мюзікла “Ла-Ла-Лэнд” (78 тысяч 985 гледачоў) і расійскага гістарычнага эпасу “Вікінг” (76 тысяч 383 гледача). Апублікаваная навіна выклікала супярэчлівыя водгукі ў карыстальнікаў сацыяльных сетак і журналістаў незалежных СМІ, якія паставілі пад сумнеў паспяховасць “Слядоў…” і нават прыблізна падлічылі акупнасць фільма ад вытворчага бюджэту на дадзены момант. Праўда, прадзюсар Юрый ІГРУША, які з сакавіка ўзначальвае аддзел маркетынгу “Беларусьфільма”, пагадзіўся распавесці “К”, чаму крытыка ў адрас праекта нацыянальнай студыі па агучаных лічбах беспадстаўная і бессэнсоўная.
Далей
|
![]() У кабінеце бадзёра грае класічная музыка, а на працоўным стале ўзвышаецца стос папак з кінапраектамі, сярод якіх лунае выява Грунвальдскай бітвы. Мы працягваем размову з намеснікам генеральнага дырэктарага па творчых пытаннях кінастудыі Вячаславам НІКІФАРАВЫМ, распачатую ў мінулых нумарах “К”. Рэжысёр — у добрым гуморы, які трохі псуецца, калі супрацоўнікі прыносяць яму ліст ад расійскага ветэрана, які прапаноўвае Міністэрству культуры экранізаваць свае мемуары. Кінематаграфіст тлумачыць, што падобных лістоў на адрас “Беларусьфільма” прыходзіць даволі шмат і на ўсе патрэбна адказаць, а час не гумовы — трэба здымаць кіно, якое будзе цікавым не пэўным асобам, а ўсім сучасным людзям.
Далей
|
![]() Лёс творцы нагадвае амерыканскія горкі — немагчыма ўявіць, куды жыццёвыя рэйкі накіруюць. Ці спадзяваўся рэжысёр Вячаслаў Нікіфараў, вядомы беларускаму гледачу яшчэ з савецкіх часоў, што праз 15 гадоў працы на расійскім кінарынку ён зноў стане запатрабаваным на “Беларусьфільме”? Але абставіны склаліся так, што з пачатку года майстар займае пасаду намесніка генеральнага дырэктара па творчых пытаннях (неафіцыйна — мастацкага кіраўніка) кінастудыі. Сам Вячаслаў Аляксандравіч прызнаецца: для яго гэта амаль апошні шанц аддаць талент роднай студыі, Беларусі.
Далей
|
Моршчымся ад мэйнстрыму, але ж…
Працягваем “разглядаць” міфы адносна беларускага кіно вачыма прадстаўнікоў кінасферы. Скарочаны фармат гэтага матэрыялу, які атрымаў форму тэсту, быў надрукаваны на вэб-рэсурсе “Sputnik.by”. Больш поўная версія апытання — да ўвагі чытычоў “К”, хоць і мы, вядома, рабілі пэўныя скарачэнні.
Далей
|
![]() Найноўшая беларуская культура за чвэрць стагоддзя свайго існавання не пазбегла зменаў. За крызіснымі дзевяностымі прыйшлі стабільныя нулявыя, і, нарэшце, няпэўныя для гэтай сферы дзясятыя. Усе гэтыя гады змены няспынна пераследавалі “найважнейшае з мастацтваў” — кінематограф — які паспеў абрасці ўласнымі аблудамі, пра якія так любяць гаварыць журналісты, культуролагі, чыноўнікі. Перад вамі — папулярныя міфы (8 у гэтай частцы і 8 — у наступнай), якія былі прапанаваныя прадстаўнікам кінасферы, каб разабрацца, што з іх праўда, а што выдумка. Кінааглядальнік Тарас Тарналіцкі, адмысловыя агляды якога пра Індустрыяльную пляцоўку “Лістапада”, фестываль мабільнага кіно “velcom Smartfilm”, атрымалі водгук у чытача, зрабіў “вялікую апытанку” айчыннай кінасупольнасці пра міфы нацыянальнага кіно. Скарочаная версія гэтага матэрыяла, якая атрымала форму тэста, была апублікавана на вэб-рэсурсе Sputnik.b". Поўная ж версія апытання са згоды ўсіх бакоў — сёння да ўвагі чытачоў “К”.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"