Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Алена ЛЯШКЕВІЧ ( 109 cт. ) |
![]() Скандынаўскі дызайн даўно стаў пазнавальнай ва ўсім свеце культурнай з’явай, захаваўшы пры гэтым нацыянальныя карані. Пагадзіцеся, гэта акурат тое, пра што мы марым! Пытанне толькі — у канкрэтных рэцэптах… У межах кінафестывалю “Паўночнае ззянне”, які сёлета значна пашырыў праграму, адбылася лекцыя магістаркі крэатыўных і медыяіндустрый Уорыкскага ўніверсітэта (Вялікабрытанія) Дар’і Яфімавай “Візуальныя мастацтвы ў брэндынгу нацый. Кейс Скандынавіі”. Працуючы над магістарскай дысертацыяй, даследчыца шукала адказы на пытанне, якім чынам у сярэдзіне ХХ стагоддзя скандынаўскі мадэрн здолеў стаць стылем цэлага пакалення па абодва бакі Атлантыкі. З’яўляючыся пры гэтым… свайго кшталту фікцыяй.
Далей
|
![]() Беларускі гурт “Zdan” выдаў дэбютны альбом у Японіі, не ўклаўшы ў справу грашовых сродкаў, хіба толькі высілкі — свае і сяброў. Пра тое, што рабіць таленавітым, але незаможным музыкам, і пра ролю фальклору ў сучаснай музыцы гутарым з лідаркай гурта Вольгай ЯНУШКЕВІЧ.
Далей
|
![]() Па запрашэнні этнахарэографа і педагога Міколы Козенкі атрымалася трапіць на залік па побытавых танцах у студэнтаў трэцяга курса кафедры народна-песеннай творчасці Універсітэта культуры і мастацтваў. Падчас канцэрта-справаздачы прадэманстравалі праграму апошняга семестра. Убачанае справакавала развагі, якімі дзялюся з чытачамі “К”, спадзеючыся на зваротную сувязь.
Далей
|
![]() Аграгарадок Рагінь Буда-Кашалёўскага раёна з 2 па 4 чэрвеня прымае сваіх суродзічаў — нашчадкаў перасяленцаў, якія ў канцы ХІХ стагоддзя з прычыны малазямелля выехалі ў Сібір і заснавалі на тэрыторыі сучаснага Вікулаўскага раёна Цюменскай вобласці Расіі некалькі вёсак — Ермакі, Асінаўка, Ялоўка. За беларусамі ў Сібіры замацавалася назва “самаходы”. Арганізацыі гэтага візіту паспрыяла доктар мастацтвазнаўства, прафесар Вольга ЛАБАЧЭЎСКАЯ, якая вывучала побыт беларусаў Сібіры. Даследчыца распавяла “К” пра здымкі фільма “Самаходы” (2017), іх памяць пра радзіму продкаў і цяперашні стан беларускай культуры ў Сібіры.
Далей
|
![]() Дырэктар Бярозаўскага раённага дома рамёстваў Наталля КАВАЛЕВІЧ распавяла “К”, як здзяйсняецца ахова нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці “Традыцыя вырабу шчэпавай птушкі-абярэга” і якія праблемы ўзнікаюць у раёне з новым штатным раскладам. Наша гутарка адбылася падчас ІХ Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу рамёстваў “Вясновы букет”, які сёлета праходзіў не ў Лошыцкім парку, як звычайна, а ў самым сэрцы Мінска — ля Ратушы.
Далей
|
![]() Нядаўнія “Дударскі фэст” і прымеркаваная да яго канферэнцыя ў святле намераў падаць беларускую дударскую традыцыю ў рэпрэзентатыўны спіс элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO ўзнімаюць шэраг праблем. Найперш — адсутнасць пераемнасці: беларускае дударства адраджалася ў 1980-х музыкамі і майстрамі з Мінска, што не заспелі старых вясковых дудароў жывымі. Адсюль далейшыя праблемы з рэпертуарам і манерай грання.
Далей
|
![]() У гісторыі беларускага мастацтва дасюль шмат "белых плямаў". Аспірантка аддзела мастацтвазнаўства Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Катажына ШАЎРУК вывучае асаблівасці манументальнага жывапісу Магілёўшчыны XVII — XVIII стагоддзяў, які ў пэўным сэнсе можна аднесці да нераскрытых таямніц нашай мінуўшчыны.
Далей
|
![]() Нядаўна давялося пабываць у Санкт-Пецярбургу на канферэнцыі “Антрапалогія. Фалькларыстыка. Сацыялінгвістыка” Еўрапейскага ўніверсітэта. Непасрэдна пра беларускія рэаліі распавядала я адна, але некаторыя даклады, хоць і прысвечаныя іншым мясцовасцям, для нас вельмі актуальныя. Напрыклад, Варвара Кобышча з маскоўскай Вышэйшай школы эканомікі выступала з тэмай “Як зрабіць народ сваімі рукамі: вытворчасць аб’ектаў традыцыйнага мастацтва на прыкладзе каргапальскай цацкі”. Тэма незвычайна цікавая, незвычайным стаўся і падыход да матэрыялу: даследчыца глядзіць на рамяство праз прызму сучасных сацыялагічных тэорый.
Далей
|
![]() У “К” № 11 мы разважалі пра пераемнасць традыцыйнай танцавальнай культуры. У працяг тэмы хочацца засяродзіцца на грамадскіх ініцыятывах у гэтай сферы, балазе танцавальныя вечарыны набываюць папулярнасць па ўсёй Беларусі.
Далей
|
![]() Ва ўніверсітэце культуры і мастацтваў 21—23 красавіка пройдзе ХІ Міжнародная навуковая канферэнцыя “Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання” імя Зінаіды Мажэйка, арганізавала якую наша кафедра. І сёлета ў падзеі з'явіўся партнёр, які ўдзельнічае фінансава.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"