Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Ганна КІСЛІЦЫНА ( 9 cт. ) |
![]() “Калі вы звязаныя з індустрыяй, якая згасае, — тэрмінова кідайце яе! Да таго часу, як страціце працу!” — раіў некалі Стыў Джобс. Калі ўпершыню прачытала гэтую параду, то была яшчэ літаратурным крытыкам. Насамрэч я навуковец, і тады, і цяпер. Але раней, акрамя навуковых тэкстаў, пісала артыкулы і рэцэнзіі... Cправа ў тым, што мне заўсёды здавалася, што літаратуразнаўства не будзе мець сэнсу, калі ў беларускай літаратуры не будзе чытача. “Бо нашто каласы, калі няма васількоў?” Таму нястомна расказвала ўсім больш-менш зацікаўленым, што, як і навошта чытаць у беларускай літаратуры. Газеты, сайты, радыё, тэлебачанне, інтэрнэт — цяжка знайсці месца, дзе я не распавядала б, якія цудоўныя ў нас пісьменнікі. Дзякуючы сродкам масавай інфармацыі як літаратурны крытык я стала больш вядомая, чым як навуковец. Але ў той самы момант, калі можна было б адпачываць на лаўрах, мне стала ясна, што літаратурная крытыка як галіна “згасае”.
Далей
Каментарыі (8)
|
![]() Выпадкова прачытала ў літаратуразнаўчым артыкуле развагі пра тое, як я будую свой медыявобраз. І згадала, як да нас на працу ў Акадэмію навук выкладчыца журфака са сваімі студэнтамі завітала.
Далей
|
![]() Ужо пару месяцаў цягну з двума інтэрв’ю... Не, я вельмі люблю жанр інтэрв’ю, асабліва — відэаінтэрв’ю. Мне заўжды ёсць што сказаць, і я выдатна выглядаю на экране. Хто не верыць — пераглядзіце перадачы з маім удзелам. Было б неразумна какетнічаць і казаць пра тое, што я не фотагенічная.
Далей
|
![]() Што раздражняе ў сучаснай журналістыцы, дык гэта тое, што ёю можна займацца не выходзячы з кватэры. Радыё, тэлевізар і асабліва Інтэрнэт ператварылі ўсіх не проста ў сведкаў, знаўцаў, але і ў эрудытаў. Чалавек можа атрымаць доступ практычна да любой інфармацыі, якую дастаткова насыціць уласнымі эмоцыямі, і — вуаля: матэрыял гатовы! Асабліва гэта датычыцца так званай культурнай журналістыкі, дзе сустрэць прафесіянала — рэдкая ўдача…
Далей
|
![]() Перыядычна хто-небудзь пытаецца: ці няма ў мяне добрага рэдактара тэкстаў на прыкмеце... Звычайна адказваю: “Не, няма!”
Далей
|
![]() Як часта мы чытаем у прэсе гісторыі пра вядомых людзей, якія забыліся на тое, што яны — публічныя асобы і паводзіць сябе ім варта ў адпаведнасці з гэтым статусам! І, натуральна, абураемся, калі яны крыўдзяць працаўнікоў пяра. Але бывае і так, што мы мяняемся месцамі..
Далей
|
![]() Постмадэрнізм прынёс на Беларусь не толькі новыя мастацкія формы ды жанры, але і, перш за ўсё, ідэю разумення літаратуры як тавару, што трэба прадаваць, рэкламаваць, прасоўваць на рынку.
Далей
|
![]() На сённяшнім "Форуме" — абмеркаванне новых літаратурных твораў, вартых падтрымкі дзяржавы і цікавых самаму шырокаму колу чытачоў. Мы сабралі тры меркаванні, якія падкрэсліваюць актуальны і зразумелы тэзіс: такая работа мусіць з'явіцца, патрэба ў ёй — неаспрэчная, а вось якім чынам і хто патэнцыйна можа яе стварыць — пытанне дыскусійнае. Запрашаем далучыцца да дыскусіі ўсіх ахвотных, і найперш тых, чый лёс непасрэдна знітаваны з кнігай.
Далей
|
![]() Падставай паразважаць на конт культуры супрацоўнікаў музеяў ды галерэй стала рэпліка літаратурнага крытыка Ганны Кісліцынай. Развіць тэму мы вырашылі, звярнуўшыся да дырэктара Карціннай галерэі Гаўрылы Вашчанкі ў Гомелі Людмілы Шымбалёвай і дырэктара Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Алега Рыжкова — не толькі дасведчаных у сферы кіравання культурнымі ўстановамі спецыялістаў, але і тых асоб, што маюць досвед супрацоўніцтва з замежнымі арт-пляцоўкамі.
Далей
Каментарыі (1)
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"