Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Надзея БУНЦЭВІЧ ( 1590 cт. ) |
Маторчык для ўсёй сям’і
Пачаць сезон — з прэм’еры! З такім лозунгам (праўда, так і неагучаным) Беларускі дзяржаўны тэатр лялек уступіў у сваё чацвёртае чвэрцьстагоддзе, адкрыўшы яго прэм’ерай спектакля “Малыш і Карлсан, які жыве на даху”. Летась тэатру споўнілася 75, цяперашні сезон — 76-ты. Што ж, акурат той узрост “у самым росквіце сіл”, калі хочацца лётаць.
Далей
|
За сямю… "зайцамі"
Сёння Гродзенскі абласны драматычны тэатр паказвае першую прэм’еру гэтага сезона — "Мой гарадок" паводле п’есы Т.Уайлдара, уганараванай у 1938 годзе Пуліцараўскай прэміяй.
Далей
|
Кірунак дыялога
Ізноў пра Міхася Дрынеўскага. Вылучэнне яго на прэмію Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва, — заканамернае. Хаця, здавалася б, для кагосьці і нечаканае: кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Беларусі імя Г.Цітовіча, які павінен дбаць пра нацыянальны рэпертуар, — і прэмія, што адзначае праявы сяброўства беларусаў з расіянамі. Але ж...
Далей
|
“Хрыстос прызямліўся...”. У Віцебску
8 верасня Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа адкрыў сезон — гучна і ўрачыста. Першым моцным акордам стала прэм’ера спектакля “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” паводле твораў Уладзіміра Караткевіча ў пастаноўцы Міхася Краснабаева.
Далей
|
...І “Чамадан успамінаў”
Другі Музычны фестываль памяці сусветна вядомага кампазітара Мікалая Набокава, стрыечнага брата знакамітага пісьменніка, прайшоў на Гродзеншчыне. Асаблівасцю сёлетняга свята стала тое, што яно было прысвечана 110-годдзю з дня нараджэння музыканта.
Далей
|
Падарункі для Літвы
Учора распачаліся Дні культуры Беларусі ў Літве, якія працягнуцца ўсю восень. Першымі “да суседзяў з падарункамі” рушылі музыканты. Следам адправяцца і тэатры.
Далей
|
Тэатр з “...Куфра”
Заўтра ў сталіцы распачынаецца Х Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў “Тэатральны куфар. БДУ-2013”, які мае доўжыцца роўна тыдзень, да 28 верасня.
Далей
|
Кардыяграма прэстыжу
Тыдзень таму ў Брэсце скончыўся 18-ы Міжнародны тэатральны фестываль “Белая вежа”. Ён сабраў 22 калектывы з 13 краін, у тым ліку Азербайджана, Арменіі, Егіпта, Ізраіля, Літвы, Польшчы, Расіі, Славакіі, Украіны, Чэхіі, Швецыі, Японіі. За восем фестывальных дзён адбылося ажно 17 майстар-класаў і, галоўнае, — 22 спектаклі (не толькі драматычныя, але і пластычныя, лялечныя, а таксама вулічныя). Яны паказваліся ажно на пяці пляцоўках, іх паглядзела больш як восем тысяч гледачоў.
Жанравая палітра фестывальных паказаў была папраўдзе вельмі размаітай. Але гледачы ад гэтага зусім не разгубіліся: кожны знайшоў тое, што яму па душы. Тым больш, на некаторыя прагляды — вулічныя, на плошчы — білет не патрабаваўся. Дый залы, мяркуючы ўжо па хуткім продажы білетаў, не пуставалі.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"