Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Надзея БУНЦЭВІЧ ( 1590 cт. ) |
Забаўлянкі не толькі для Янкі
“Забаўлянкі для Янкі” — так называецца новы этнаграфічна-выхаваўчы праект для бацькоў ды іх дзяцей, што стартуе заўтра ў Віцебску ў выставачнай зале “Задзвінне”.
Далей
|
Музычныя “дажынкі”
Канец кастрычніка — пачатак лістапада азораны для аматараў музыкі святлом Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Беларуская музычная восень”. Сёлета гэты форум, што праходзіць ужо ў 39-ы раз, як ніколі “ўраджайны”.
Далей
|
25: старт на будучыню
Дзяржаўны камерны хор — прытым, што ў Беларусі ёсць і магутная капэла імя Р.Шырмы, і акадэмічны хор Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі, і харавыя трупы ў двух нашых тэатрах, Вялікім і Музычным, — зусім не “дадатковая” раскоша, а сродак, можна сказаць, першай культурнай неабходнасці. Бо слова “камерны” ў назве калектыву сведчыць не адно пра колькасць удзельнікаў, але і пра схільнасць да асаблівай тонкасці інтэрпрэтацыі, калі замест буйных мазкоў выпісваецца кожная дробная рысачка.
Далей
|
"Культура Днямі не вычэрпваецца..."
Вечару папярэднічалі афіцыйныя перамовы міністра культуры нашай краіны Барыса Святлова з міністрам культуры Казахстана Мухтарам Кул-Мухамедам, а таксама больш цеснае знаёмства гасцей з найбольш значнымі культурнымі аб’ектамі нашай краіны. Казахская дэлегацыя наведала Мір, Нясвіж, іншыя гістарычныя помнікі. Не мінулі госці і Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі, экскурсія па якім завяршылася брыфінгам, што быў прысвечаны далейшым перспектывам супрацоўніцтва.
Далей
|
"Сола" ў гонар “…Шлягера” і ноткі прапаноў
Міжнародны музычны фестываль “Залаты шлягер у Магілёве” прайшоў у 13 раз. “Нешчаслівая” лічба, да якой на цяперашнім форуме былі наўмысна прымеркаваны і іншыя акалічнасці, ніяк не сапсавала свята. Гэта было бачна не толькі яго непасрэдным удзельнікам ды гасцям, але і тым, хто назіраў за падзеямі праз тэлеэкран.
Далей
|
Па тэлефоне і “жыўцом”
У Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі — ізноў прэм’еры. Гэтым разам — “Чалавечы голас” Ф.Пуленка і “Тэлефон” Дж.Меноцці.
Далей
|
Дзве пятыя, “клавы” і “сімка”
Ажно дзвюма буйнымі беларускімі прэм’ерамі адкрыўся 15 кастрычніка 39-ы Міжнародны фестываль мастацтваў “Беларуская музычная восень”. Што ж мы пачулі?
Далей
|
Хто гасцюе ў Башмета?
Сёння сольным канцэртам сусветна знакамітага скрыпача Максіма Венгерава ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі завяршаецца VIII Міжнародны фестываль Юрыя Башмета (гл. таксама “К” №№ 39, 40). У якасці канцэртмайстра выступіць мастацкі кіраўнік гэтага форуму, сустаршыня Рэспубліканскага аргкамітэта, лаўрэат міжнародных конкурсаў Расціслаў Крымер, які саліраваў на канцэрце адкрыцця.
Далей
|
Інвестыцыі ў культурную спадчыну
Пытанне кансервацыі Крэўскага замка, вельмі важнага для нас не толькі ці не столькі архітэктурнымі адметнасцямі, колькі гістарычнымі падзеямі, з ім звязанымі, узнімалася неаднойчы. Што і казаць, у руінах замак знаходзіцца не адно стагоддзе, а яго рэшткі ўражваюць сваёй веліччу. Зусім нядаўна гэты ўнікальны аб’ект наведалі эксперт UNESCO, прафесар Крыстэр Густафсан, а таксама галоўны архітэктар Каралеўскага палаца ў Стакгольме прафесар Андрэас Хеймоўскі. На думку шведскіх спецыялістаў, найлепшае на сённяшні дзень выйсце для Крэўскага замка — прафесійная кансервацыя аб’екта. Пры гэтым, па словах Андрэаса Хеймоўскага, дзіўнай падаецца адсутнасць турыстычнай інфраструктуры каля замка: пакуль няма магчымасці не толькі набыць сувеніры, але і нават наведаць цывільную прыбіральню. У той жа час, гэтыя аб’екты не варта размяшчаць на тэрыторыі замка: у выніку такога шчыравання страціцца аўтэнтыка, дух старадаўняй фартэцыі. Найлепшы выбар для той жа сувенірнай крамы — закінуты будынак колішняй сінагогі, размешчаны побач з замкам. Словам, патрэбна грунтоўная рэвіталізацыя прызамкавай тэрыторыі.
Далей
|
Аркестр і гітара — цудоўная пара!
Музычная дынастыя СМОЛЬСКІХ вядомая далёка за межамі Беларусі. І не толькі праз творы Дзмітрыя Браніслававіча, народнага артыста краіны, што з поспехам выконваюцца на Захадзе ды Усходзе, але і праз яго сына Віктара, які даўно жыве ды працуе ў Германіі. Бачацца яны нячаста. Але не так даўно мы заспелі іх разам: Віктар прыязджаў, каб даць майстар-клас па запрашэнні адной з прыватных гітарных школ і выступіць у клубе. Размова пайшла не толькі пра магчымасці саюзаў сімфанізму з рокам, але і пра замежныя перспектывы беларускага року. Пачаў, вядома, бацька — з успамінаў.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"