Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Надзея БУНЦЭВІЧ ( 1590 cт. ) |
Сімбіёзна-пераходнае...
Сапраўднай “фішкай” сёлетняга “ТэАРТ”а сталася не толькі пашыраная беларуская праграма, але і, галоўнае, вельмі разгорнутая палітра спектакляў “новай драмы”, а таксама разнастайных мікстаў з выкарыстаннем элементаў апошняй. Яшчэ адзін цікавы блок склалі спектаклі, так бы мовіць, на мяжы з мюзіклам. А дакладней — з асэнсавана вельмі значным музычным складнікам, які ў пэўныя моманты ўвогуле выходзіць на першы план. Ну а самай, бадай, распаўсюджанай тэмай сталі... бацькі і дзеці — амаль паводле Тургенева. Гэтае сутыкненне пакаленняў прасочвалася абсалютна ва ўсіх спектаклях, бо выяўлялася не толькі на побытава-сямейным узроўні, але і пры спалучэнні розных эпох, пашыраючыся да ўзроўню “прапрапра...дзеды і ўнукі”. І ахоплівала як тэматыку, так і стылістыку, супрацьпастаўляючы ўласна тэатр з эксперыментальнымі выхадамі на перформанс, “чытку п’есы”, “хатні паказ для блізкіх і родных”, “інтэрнэт-абмеркаванне”, музейную экспазіцыю.
Далей
|
“Гаворыць” і паказвае... цішыня
Стылёвая палітра “ТэАРТ”а год за годам ахоплівае не толькі ўласна драматычныя, але і пластычныя, харэаграфічныя, музычныя спектаклі, а таксама створаныя на мяжы відаў мастацтва. Пластыка даўно ўжо стала неад’емнай часткай ледзь не любога тэатра ўвогуле, сфарміраваўся і асобны кірунак пластычных спектакляў, а сучасныя харэаграфічныя пастаноўкі ўжо некалькі гадоў як сталі на роўных атрымліваць тую ж Расійскую тэатральную прэмію “Залатая Маска”. На нашым “ТэАРТ”е такога роду “бязмоўны” (ці амаль бязмоўны) пласт быў прадстаўлены спектаклямі высокага ўзроўню: “Sadeh21” (“Батшава Данс Компані” з Тэль-Авіва), парыжскі “Шэпат сцен” кампаніі “Маленькі гадзіннік” і дзве нашы пастаноўкі — “Рамонт” тэатра “IнЖэст” і, у дадатковай праграме, студэнцкія “Латэнтныя мужчыны” Яўгена Карняга. Не мела літаратурнай асновы “Доўгае жыццё” Новага рыжскага тэатра. І хаця апошні нельга назваць у поўнай меры пластычным, паспрабуем таксама разгледзець яго з нечаканага ракурсу.
Далей
|
З’яднаныя палярнасці У.Ш.
Амаль месяц доўжыўся ІІІ Міжнародны форум тэатральнага мастацтва “ТэАРТ”, падарыўшы гледачам 19 спектакляў (многія з іх паўтараліся неаднойчы) з 8 краін свету.
Далей
|
Лялечнікі ў “…Масцы”
Расійская нацыянальная тэатральная прэмія “Залатая Маска” можа папоўніцца імёнамі чатырох беларускіх творцаў. У намінацыі “Лялькі: работа рэжысёра” вылучаны Алег Жугжда і Аляксандр Янушкевіч. За работу мастака ў тых жа спектаклях намінаваны Валерый Рачкоўскі і Людміла Скітовіч.
Далей
|
Беларуская Мельпамена скарыла Украіну
Два беларускія тэатры — сталічны і маладзечанскі — сабралі мноства прызоў, уключаючы Гран-пры, на VІІ Тэатральным фестывалі Міжнароднага чарнаморскага клуба “Homo ludens” (“Чалавек, які іграе”), што прайшоў у кастрычніку ў Нікалаеве (Украіна).
Далей
|
Спаборніцтвы non-stop
Сёння, 2 лістапада, у Смаргоні адкрываецца Х Міжнародны конкурс камерных ансамбляў і струнных квартэтаў імя Міхала Клеафаса Агінскага. А 8 лістапада ў Мінску распачнецца ІІІ Міжнародны конкурс выканаўцаў на струнных смычковых інструментах імя Міхала Ельскага — марафон у тры туры, разлічаны на дзесяць дзён.
Далей
|
Гальшаны ў тэатры!
9 — 10 лістапада Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр запрашае на прэм’еру доўгачаканага мюзікла Уладзіміра Кандрусевіча “Соф’я Гальшанская”.
Далей
|
Здымайце камерны на камеру!
8 лістапада ў Мінску адкрыўся ІІІ Міжнародны конкурс выканаўцаў на струнных інструментах імя М.Ельскага. А 5-га ў Смаргоні завяршыўся Х Міжнародны конкурс камерных ансамбляў і струнных квартэтаў імя М.К. Агінскага.
Далей
|
Пятроў — прозвішча спеўнае
Малады саліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі (і адначасова трэцякурснік Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі) Павел Пятроў атрымаў Першую прэмію на ІІ Міжнародным конкурсе оперных выканаўцаў імя Марыі Біешу ў Кішынёве.
Далей
|
Ёсць у кавярні гаспадар...
“Гаспадар кавярні” з’явіўся і ў Мінску. П’есу Паўла Пражко паставіла ўвосень Таццяна Арцімовіч — у сталічным паб-клубе.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"