Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Надзея БУНЦЭВІЧ ( 1590 cт. ) |
Карануецца... мюзікл
Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр выпусціў прэм’еру мюзікла Уладзіміра Кандрусевіча “Соф’я Гальшанская” (“Каханне і карона”). Ці можна ў яго герояў закахацца і ці не ўпадзе з іх карона ад погляду крытыкаў?
Далей
Каментарыі (1)
|
На якой мове… танцуем?
Сёлетні IFMC завершаны, прызы пераможцам беларускага конкурсу раздадзены, члены міжнароднага журы ў рамках “даследчай лабараторыі фестывалю” выказалі свае заўвагі і пажаданні ўдзельнікам (праўда, надта агульныя, на ўзроўні: маўляў, запрашайце ў сааўтары “драматургаў” — у шырокім сэнсе слова, шукайце тых, хто, не зразумеўшы вашы пастаноўкі, будзе задаваць нязручныя, правакацыйныя пытанні). Якой жа паўстала сучасная айчынная харэаграфія на гэтым конкурсе і, шырэй, форуме?
Далей
|
Дзесяць дзён, якія…
17 лістапада завяршыўся ІІІ Міжнародны конкурс выканаўцаў на струнных смычковых інструментах імя Міхаіла Ельскага, які доўжыўся акурат дзесяць дзён. Сказаць, што тыя дні ўзрушылі ўвесь музычны свет Беларусі, будзе перабольшаннем. Але для струннікаў конкурс стаў доўгачаканай падзеяй, шлях да якой склаў доўгія шэсць гадоў — менавіта столькі прайшло з часу адкрыцця ІІ Конкурсу імя Ельскага.
Далей
|
Пакінем “без каментарыяў”?
У гэтыя дні адзначаецца 80-годдзе Беларускага саюза кампазітараў. І разам са святочным настроем з новай сілай паўстае вострае пытанне: ці ведае нашых творцаў публіка, асабліва моладзь?
Далей
|
Дата з музыкай
5 снежня Беларускі саюз кампазітараў святкуе 80-годдзе — не адно пасяджэннем з віншаваннямі, а цыклам канцэртаў у Беларускай дзяржаўнай філармоніі ды іншых залах.
Далей
|
"Жыўцом” і ў летапіс
Заўтра на гала-канцэрце закрыцця XXVI Міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі ў Віцебску (IFMC) будуць падведзены вынікі беларускага конкурсу, другі тур якога пройдзе сёння.
Далей
|
Аднаўляем прыгажосць!
Сёння ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі — прэм’ера балета “Сем прыгажунь” класіка азербайджанскай і сусветнай музыкі ХХ стагоддзя Кара Караева. Адметнасць пастаноўкі — найперш, у аднаўленні арыгінальнай музыкі кампазітара.
Далей
|
Балет у новым фармаце
19 — 24 лістапада ў Віцебску пройдзе XXVI Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі (IFMC),
а яго ўрачыстае адкрыццё адбудзецца ў Мінску ўжо заўтра! Але галоўнае новаўвядзенне
на гэтым штогадовым свяце — новы фармат нацыянальнага конкурсу.
Далей
|
Сымон-індыга
Учора і пазаўчора на адноўленую сцэну Нацыянальнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы вяртаўся “Сымон-музыка” — у новым абліччы галоўнага героя. У спектаклі, пастаўленым Мікалаем Пінігіным у 2005-м, мы прызвычаіліся бачыць Аляксандра Малчанава. Цяпер Сымона іграе Аляксандр Казела. Ролю яго каханай, акрамя Ганны Хітрык і Святланы Анікей, увасабляе маладая артыстка Крысціна Казак, якая працуе ў тэатры першы сезон.
Далей
|
Чэмпіёны па... фальклоры
У той час як Мінск яшчэ толькі рыхтуецца да Чэмпіянату свету па хакеі, што пройдзе ў маі, аркестр народных інструментаў Лідскага дзяржаўнага музычнага каледжа ўжо пабываў на Сусветным чэмпіянаце — па фальклоры. І прывёз з “World folk-2013” у Балгарыі ажно сем (!) узнагарод, уключаючы залаты медаль і званне абсалютнага чэмпіёна.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"