Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Надзея БУНЦЭВІЧ ( 1590 cт. ) |
Без адкрыцця Амерыкі...
Бадай, ніводная з апошніх тэатральных пастановак не мела такога грамадскага розгаласу, як прэм’ера “Пана Тадэвуша” ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Толькі не трэба кпіць, што галоўнай стратай спектакля сталіся перадпрэм’ерныя жарсці з элементамі сцэнаграфіі, шырока абмеркаваныя ды адкаментаваныя ў Сеціве (наадварот, гэтую акалічнасць можна нават лічыць дадатковым піяр-ходам, бо ўвагу да спектакля пачалі выказваць і тыя, хто ніколі тэатрам не цікавіўся).
Далей
|
Дзе марозна, а дзе і марудна
Адна мая знаёмая, апынуўшыся ў Мінску на пачатку снежня, выправілася ў тэатральныя касы, каб забяспечыць сваёй шасцігадовай дачцы навагоднія святы па-сталічнаму. На яе адразу накінуліся: маўляў, якая вы маці, калі толькі зараз па квіткі сабраліся, бо ўжо месяц таму ўсё было распрададзена. Мне, вядома, давялося яе супакоіць і накіраваць туды, дзе не толькі не ўсё распрададзена, але і расчаравання не будзе...
Далей
|
Без рэтра і гламуру
Музычная капэла “Санорус” даўно зарэкамендавала сябе калектывам, дзе шукаюць, замаўляюць і выконваюць новую, не вядомую ў нас пакуль музыку. Раней гэтым займаўся арганізатар калектыву і яго кіраўнік Аляксей Шут. Пасля яго раптоўнай смерці год таму паўстала пытанне, у які бок капэла будзе рухацца далей. Але праз некалькі месяцаў яе ўзначаліў малады Аляксандр Хумала. Нядаўні канцэрт “Саноруса” пераканаў: капэла — у надзейных руках.
Далей
|
Колькі “але” да “першай у свеце”
У той час як жыхары і госці сталіцы накіроўваліся на спектаклі Мінскага міжнароднага Каляднага опернага форуму, у Маладзечне прэзентавалася свая прэм’ера: тамтэйшы маладзёжны народны тэатр паставіў оперу Алега Залётнева “Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт”.
Далей
|
А гледачоў чаму ўсяго на паўпартэра?
Мінулым тыднем у сталічнай філармоніі ладзілася вечарына да 70-годдзя з дня нараджэння знакамітага беларускага мастацтвазнаўцы і этнографа Міхася Раманюка, які ўсё сваё жыццё прысвяціў збіранню, вывучэнню, рэканструкцыі народных строяў. Замест традыцыйных прамоў мы ўбачылі спектакль-гімн “Вандроўнік” — нечакана паэтычны, тонкі, кранальны. І — літаральна палову партэра, не гаворачы пра пустыя бельэтаж з балконам...
Далей
|
Веды — у рукі. Ці ў галаву?
Восем гадоў таму беларускі гітарыст Віталь ТКАЧЭНКА, не скончыўшы айчынную прыватную ВНУ, рушыў у ЗША. Бо вырашыў навучацца джазу на яго радзіме. Зараз ён выкладае ў Інстытуце музыкі і медыя ў Атланце — тым самым, які скончыў. Выдаў некалькі кніг па ігры на гітары, безліч метадычных дапаможнікаў — друкаваных, аўдыя- і відэа-, уласны магнітаальбом. З’яўляецца музыкантам — прадстаўніком фірмы, якая займаецца вырабам гітар, музычнага абсталявання і выпусціла імянную ткачэнкаўскую мадэль гітары. Выправіўшыся ў Маскву, ладзіць прэзентацыі вырабаў кампаніі, завітаў у родны Мінск, дзе правёў цыкл майстар-класаў. “К” цікава было даведацца, чым адрозніваецца музычнае і, шырэй, мастацкае навучанне за акіянам.
Далей
|
Прынцыпова іншы?
IV Мінскі міжнародны Калядны оперны форум, пры ўсёй падобнасці знешніх абрысаў на ранейшыя тры, аказаўся шмат у чым прынцыпова іншым. Чым не нагода для роздуму пра яго вынікі?
Далей
Каментарыі (1)
|
Крытык і тэатр: хто каго?
Тыдзень, безумоўна, прайшоў для культурнай грамадскасці сталіцы (і не толькі, бо былі запрошаны кіраўнікі тэатраў з рэгіёнаў!) пад знакам прэм’еры “Пана Тадэвуша” паводле Адама Міцкевіча ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Аналіз спектакля чытайце ў наступных нумарах “К”. Пакуль жа пагаворым пра новы тып узаемаадносін тэатра і крытыкаў, які стаў практыкавацца ўсё часцей. На азначаную прэм’еру, як і на грамадскі прагляд напярэдадні, змаглі патрапіць не ўсе журналісты. Хтосьці на ўсялякі выпадак за месяц набываў квіток, хтосьці — “прасочваўся” любымі магчымымі спосабамі, толькі не праз афіцыйнае запрашэнне з боку самога тэатра. Яго, як і любой інфармацыі, проста не было. Паўтаруся, як і звестак адносна наведвання прэсай і крытыкамі самой прэм’еры, пастаўленай, вядома ж, за бюджэтныя сродкі, так і, што найбольш дзівіць, грамадскага прагляду спектакля.
Далей
|
“Аліўе” і эканамічны закон
Да ўстойлівых навагодніх традыцый, падобна на тое, апошнім часам далучыліся “старыя песні пра галоўнае” — у ролі гэткага культурна-забаўляльнага дадатку да праславутага аліўе. З адзінай толькі розніцай: ад аліўе, дзякуючы гастранамічнаму выбару ў крамах, не цяжка адмовіцца. Ад рэтра-хвалі, колькі ні пстрыкай пультам тэлевізара, пазбавіцца ў навагоднюю ноч практычна немагчыма: яна набыла ўжо моц сапраўднага “дзявятага вала”, які цалкам засланяе гарызонт. Добра гэта ці дрэнна? І чаму так?
Далей
|
Сустрэцца ў студзені!
9 — 12 студзеня ў Брэсце ў 26-ы раз пройдуць “Студзеньскія музычныя вечары”. Гэты Міжнародны фестываль класічнай музыкі збярэ прадстаўнікоў з 10-ці краін.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"