Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Надзея БУНЦЭВІЧ ( 1590 cт. ) |
Танцуюць — усе. А глядзяць?
Праект TheatreHD — адно з найлепшых “вынаходніцтваў” апошняга часу. Так, можна колькі заўгодна казаць, што жывога ўспрымання спектакля не замяніць — і з гэтым немагчыма не пагадзіцца. Але фармат высакаякаснай відэатрансляцыі на велізарным экране кінатэатра пашырае творчыя далягляды,
дае магчымасць убачыць прэм’еры, якія адбыліся далёка за межамі Беларусі, у тых залах, куды не заўсёды
і не ўсе могуць патрапіць. Але ці выкарыстоўвае гэтую магчымасць айчынная тэатральная супольнасць?
Далей
|
Парасткі, якія могуць даць плён
У Мінску прайшоў ІІ Рэспубліканскі адкрыты конкурс юных і маладых кампазітараў імя Юрыя Семянякі. Журы на чале з заслужаным артыстам Беларусі Віктарам Войцікам імкнулася “вылічыць” будучых стваральнікаў нацыянальных і сусветных шэдэўраў. Ці атрымалася?
Далей
|
У гонар “вечна жывых”
Напярэдадні Дня Перамогі ў Магілёве адбылася творчая вечарына беларускага кампазітара Уладзіміра Браілоўскага “Вечна жывыя”, прысвечаная гэтаму святу і будучаму юбілею вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Далей
|
У цэнтры — флейта
У панядзелак у Мінску адкрыецца Флейтавы цэнтр. А літаральна тыднем пазней, 23 — 26 мая, пройдзе ўжо другі фестываль “Беларускія флейтавыя дні”.
Далей
|
Праз пясок гісторыі
Завяршыўшы некалькі тыдняў таму чарговы “М.@rt.кантакт”, Магілёўскі драматычны тэатр ужо жыве новымі прэм’ерамі. 20 красавіка пачалося “Купанне з акуламі”, пастаўленае Уладзімірам Пятровічам паводле п’есы сучаснага амерыканскага драматурга Дона Нігра. З 15 мая ажно тры вечары запар на сцэне панаваў мальераўскі “Тарцюф” у режысёрскім прачытанні Кацярыны Аверкавай. А побач з імі працягвае сваё сцэнічнае жыццё “Жоўты пясочак” паводле аповеду Васіля Быкава. Паказаная на згаданым фестывалі, гэта дыпломная праца Камілі Хусаінавай выклікала хвалю дыскусій. І не пакідае хваляваць дагэтуль.
Далей
|
Зусім не маленькія думкі
Яшчэ да прагляду спектакля “Пушкін. Вельмі маленькія трагедыі”, пастаўленага ў Беларускім дзяржаўным тэатры лялек, было зразумела, што назву трэба чытаць крыху іначай: “Ляляўскі. Зусім не маленькія думкі”. Прэм’ера абяцала стаць не тое што нетрагедыяй, а “вельмі вялікай падзеяй” нашага тэатральнага і шырэй культурнага жыцця. Ці спраўдзілася?
Далей
|
Флейта як чароўная палачка
23 — 26 мая ў Мінску ўжо ў другі раз пройдуць “Беларускія флейтавыя дні”. Знаёмцеся, адна з арганізатараў — Дзіяна ГАНТАРЭНКА. Не проста прыгожая ды стыльная дзяўчына, а лаўрэат міжнародных конкурсаў, стыпендыят фонда Уладзіміра Співакова, салістка аркестра Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі. А яшчэ — маці трох сыноў і ініцыятар не толькі згаданага фестывалю, а адразу некалькіх адметных канцэртна-адукацыйных праектаў, уключаючы Флейтавы цэнтр. І ўвогуле — чалавек, які фантануе шматлікімі ідэямі, як зрабіць нашы канцэртныя афішы яшчэ больш насычанымі, а жыццё — больш музычным.
Далей
|
Ядвіга ПАПЛАЎСКАЯ: “Дзяцінства — дом маёй душы”
У народнай артысткі Беларусі Ядвігі Паплаўскай — юбілей. Але гэта нагода не толькі павіншаваць знакамітую эстрадную салістку, кампазітара і аранжыроўшчыка, але і павучыцца ў яе простай жаночай мудрасці — у творчасці і сям’і. Той прыроднай жыццёвай мудрасці, што дапамагае захоўваць сілу духа, не губляць веры ў людзей і працаваць незалежна ад прылётаў-адлётаў натхнення.
Далей
|
Прамяняць казіно на тэатр. Але — не жыццё
Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Валянціна ЕРАНЬКОВА святкуе свой юбілей. Паводле традыцыі, афіша Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага, дзе яна працуе ўжо 23 гады, цягам тыдня складалася з яе найлепшых спектакляў: “Пясняр”, адзначаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, а таксама Нацыянальнай тэатральнай прэміяй, “Утаймаванне свавольніцы”, якое вытрымала больш за сотню паказаў, “Інтымная камедыя”, “Небяспечныя сувязі”, “Жаніхі”. Акрамя гэтага, віноўніца ўрачыстасцяў падрыхтавала прэм’еру — лірычную камедыю “Дзявочнік” па аднайменнай п’есе амерыканскай пісьменніцы Лоры Канінгем.
І нават дзіва, што ў такім напружаным графіку Валянціна Рыгораўна ўсё ж знайшла час для грунтоўнай размовы.
Далей
|
У гонар Манюшкі
5 мая спаўняецца 200 гадоў з дня нараджэння кампазітара Станіслава Манюшкі — вялікага класіка беларускай і польскай культуры (а таксама літоўскай, рускай, агульнаеўрапейскай, сусветнай…). Таму і не дзіўна, што святкуецца гэтая ўрачыстасць на ўзроўні UNESCO.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"