Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Надзея БУНЦЭВІЧ ( 1590 cт. ) |
З Башметам у метро
27 верасня ў Палацы Рэспублікі адкрываецца ХІV Міжнародны фестываль Юрыя Башмета. У праграме, як заўжды, шмат цікавостак, часцяком заснаваных на сінтэзе музыкі з іншымі відамі мастацтва.
Далей
|
Адкрываем сезон адкрыццяў
Міжнародны Дзень музыкі адзначаецца 1 кастрычніка. Адкрыццё канцэртнага сезона часцяком прымяркоўвалася акурат да гэтага свята. Але сёлета Беларуская дзяржаўная філармонія не стала чакаць так доўга, гасцінна адчыніўшы дзверы ў верасні. І кожны філарманічны калектыў падрыхтаваў да новага сезона свае сюрпрызы і творчыя адкрыцці.
Далей
|
Эстафета оперных гісторый
Традыцыйная кітайская опера ва ўсёй яе прыгажосці паўстала для нашых гледачоў на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра Беларусі. Яшчэ да афіцыйнага пачатку сезона, які адкрываецца заўтра прэм’ерай “Князя Ігара”, тут двойчы былі паказаны “Ваяўніцы сям’і Ян” Кітайскага дзяржаўнага тэатра Пекінскай оперы. Суседства гэтых твораў розных культур надало ўсяму сезону калі не “ваяўнічасці”, дык веры ў свае сілы і духоўную перамогу над складанымі абставінамі.
Далей
|
Опера па-пекінску
Першыя дні верасня будуць пазначаны ў Мінску ўсходняй тэматыкай: тут адбудуцца Дні культуры Кітая, цэнтральнай падзеяй якіх стане паказ спектакля “Ваяўніцы сям’і Ян” Кітайскага дзяржаўнага тэатра Пекінскай оперы на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра Беларусі.
Далей
|
1000-годдзе пачынаецца з “…Вежы”
8 верасня ў Брэсце адкрываецца ХХІV Міжнародны тэатральны фестываль “Белая вежа”. Цягам тыдня на пяці пляцоўках будуць паказаны 28 спектакляў з 13-ці краін свету: Арменіі, Балгарыі, Венгрыі, Германіі, Грузіі, Літвы, Казахстана, Малдовы, Польшчы, Расіі, Украіны, Францыі і, вядома, Беларусі. Ды ўсё ж галоўная асаблівасць сёлетняга фэсту — яго “ўпісанасць” у святкаванні 1000-годдзя Брэста. Ці не згубяцца сур’ёзныя спектаклі на яркім карнавальным фоне?
Далей
|
Скамечаныя ружы-сэрцы
На сталічнай пляцоўцы Оk16, якая зарэкамендавала сябе як адна з найбольш эксперыментальна маладзёжных, адбылася прэм’ера спектакля з загадкавай назвай “М.”. Ён стаўся вынікам леташняй Летняй рэзідэнцыі і працягам праекта Тэатр-майстэрня на Оk16.
Далей
|
“Жызэль”: бамбук не пусты
Сталічная восень даўно ўжо асацыюецца ў сферы культуры з Міжнародным форумам тэатральнага мастацтва TEART, які сёлета пройдзе з 21 верасня па 8 кастрычніка. Але Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў “АРТ Карпарэйшн”, што яго ладзіць, цягам усяго года ўскалыхвае грамадскасць яшчэ многімі іншымі запамінальнымі айчыннымі прэм’ерамі і паказамі лепшых замежных спектакляў — найперш у рамках праекта Theatre HD, калі далучыцца да прызнаных шэдэўраў і нашумелых найноўшых спектакляў можна праз іх адмыслова праведзеныя відэатрансляцыі. Той жа верасень, да прыкладу, пачаўся з “Жызэлі” — на новы лад.
Далей
|
Шлях да “Маленькага прынца”
Бадай, самай вядомай мелодыяй Яўгена Глебава трэба лічыць Адажыа з “Маленькага прынца”. Дый сам балет, замоўлены кампазітару Нацыянальнай операй Фінляндыі пасля надзвычай паспяховай тамтэйшай прэм’еры яго “Ціля Уленшпігеля”, ставіўся не аднойчы. Пра тое, якім быў шлях да той замежнай сусветнай прэм’еры, праліваюць святло некаторыя старонкі лістоў да кампазітара ад дырэктара тэатра Юхані Райскінена і харэографа Эльзы Сільвестарсан, а таксама ўспаміны ўдавы кампазітара — Ларысы Глебавай. Лісты друкуюцца ўпершыню.
Далей
|
Глебаў, музыка, кіно
Да 90-годдзя з дня нараджэння народнага артыста Беларусі і СССР, кампазітара Яўгена Глебава Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі разгарнула буйны творчы праект “Музычная спадчына Радзімы”. Цягам пачатку верасня студэнцкі духавы аркестр на чале з Максімам Расохам ладзіць канцэртна-гастрольны тур, цалкам адпаведны канцэпцыі Года малой радзімы: выступленні калектыву праходзяць ва ўсіх абласных цэнтрах, прычым на адкрытым паветры, збіраючы самую шырокую аўдыторыю. Гэта стала магчымым, дзякуючы фінансаванню спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
Далей
|
Піяністка, выкладчыца, паплечніца
Жнівень. Смерць працягвае сваё страшнае жніво, падкошваючы жыцці дзеячаў культуры, якія маглі б яшчэ зрабіць у мастацтве і педагогіцы вельмі і вельмі многа. Днямі мы развіталіся назаўжды з піяністкай Наталляй Ташчылінай, якой у канцы ліпеня споўнілася 66 гадоў. Дзве ракавыя шасцёркі?
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"