Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Надзея БУНЦЭВІЧ ( 1590 cт. ) |
Шляхам шлягераў
31 кастрычніка ў Магілёве пачнецца Міжнародны музычны фестываль “Залаты шлягер — 2019”, які працягнецца да 5 лістапада. Сярод хэдлайнераў форуму — гурт “Любэ” і Валерый Меладзе са сваімі сольнікамі.
Далей
|
Хто паедзе на “…Базар”?
Да “Славянскага базару ў Віцебску” яшчэ дзевяць месяцаў, а імёны магчымых канкурсантаў ад нашай краіны стануць вядомымі даволі хутка: у снежні пачнуцца адборачныя туры.
Далей
|
Арганныя “Званы…”
24 кастрычніка ў Полацку ўрачыста адкрыецца ХХІV Міжнародны фестываль арганнай музыкі “Званы Сафіі”. Паводле традыцыі, яго канцэрты расцягнуты больш як на месяц, а першы з іх адбудзецца яшчэ да афіцыйнага адкрыцця гэтага музычнага форуму.
Далей
|
Геніяльны інструмент!
Дзякуючы падтрымцы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, у Беларускай дзяржаўнай філармоніі з’явіўся новы канцэртны раяль, усталяваны на сцэне Вялікай залы. Першымі публічнымі выступленнямі, праведзенымі на новым інструменце, сталі два канцэрты ХІV Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета. А напярэдадні адбылося тэсціраванне раяля вядучымі піяністамі нашай краіны, куды былі запрошаны і прадстаўнікі СМІ.
Далей
|
Фестываль для ўсіх
У Мінску завяршыўся ХІV Міжнародны фестываль Юрыя Башмета. Але шлейф уражанняў і ўспамінаў пра яго будзе цягнуцца яшчэ доўга — тым больш, што трансляцыйныя запісы канцэртаў пачалі выходзіць на тэлеэкраны акурат па яго заканчэнні.
Далей
|
“Дарагая Памэла” не можа быць таннай
У Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры паставілі “Дарагую Памэлу” амерыканскага драматурга ХХ стагоддзя Джона Патрыка. Матэрыял добра вядомы, а вось рэжысёрская канцэпцыя, зразумела, адрозніваецца ад ранейшых беларускіх пастановак.
Далей
|
Лялькі мёртвыя ці жывыя?
Гастролі абласных тэатраў у сталіцы — добрая традыцыя. Гомельскі ж тэатр лялек прыязджае ў Мінск, бадай, часцей за іншых, за што яму можна толькі падзякаваць. Бо афіша Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек, дзе гастралююць госці, адразу папаўняецца новымі найменнямі, якія не могуць не прыцягнуць гледачоў.
Далей
|
Музыка з мухай, прывідамі і шахамі-матамі
Сёння на ХІV Міжнародным фестывалі Юрыя Башмета — “Сучасная класіка. Вечар прэм’ер” — сярод іншых твораў асаблівую ўвагу прыцягне, безумоўна, сусветная прэм’ера — “Дзве фрэскі для сімфанічнага аркестра”. Іх аўтар — знаны беларускі творца, член праўлення Беларускага саюза кампазітараў Дзмітрый ЛЫБІН, чые творы, здараецца, часцей выконваюцца ў замежжы, чым у нас. Напярэдадні падзеі ён распавёў пра сваю “фрэскавую” задуму, знайшоў кропкі сутыкнення музыкі з шахматамі і нават падзяліўся сакрэтам, як кампазітару “прабіцца” на прэстыжны фестываль.
Далей
|
Пяць вечароў з Грузіяй
Мінулы тыдзень у РТБД можна было ў поўнай меры назваць грузінскім: пяць вечароў на яго сцэне ішлі спектаклі двух тэатраў Грузіі, была разгорнута фотавыстава.
Далей
|
Беларускі сучасны тэатр: тое art?
ІХ Міжнародны форум тэатральнага мастацтва TEART працягваецца, але частка яго праграмы — так званы Belarus Open, што складаецца з лепшых беларускіх праектаў, завершаны. 11 спектакляў за лічаныя дні, ажно да пяці паказаў на кожны з выхадных — сапраўдны “Канцэнтрат”: менавіта такі фестывальны слоган быў сёлета абраны. І хаця ў гэты сціслы лозунг укладаўся больш шырокі змест, канцэнтраванасць паказаў беларускага складніка — неабходнасць, разлічаная, у тым ліку, на больш як дваццаць запрошаных на форум замежных крытыкаў, прадзюсараў і іншых дзеячаў: іх меркаванні, запрашэнні “ў адказ” і ўвогуле “погляд з боку” дапамагаюць асэнсаванню і далейшаму прасоўванню нашага тэатральнага мастацтва.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"