Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Надзея БУНЦЭВІЧ ( 1590 cт. ) |
Рэвалюцыя на пуантах
“Стварэнне свету” трымалася на балетнай афішы нашага Вялікага тэатра з красавіка 1976-га. Перажыла перыпетыі рамонту будынка, перабраўшыся на сцэну Палаца Рэспублікі. На некаторы час знікла
з тэатральных абшараў, але заставалася ў памяці ўсіх, хто бачыў яго хаця б аднойчы. І, нарэшце, вярнулася на родную сцэну: 8 снежня адбылася прэм’ера новай аўтарскай рэдакцыі гэтага балета, які ў свой час стварыў новае аблічча ўсёй беларускай харэаграфіі.
Далей
|
Оперны форум: перазагрузка?
11 снежня ў Вялікім тэатры Беларусі стартуе Мінскі міжнародны Калядны оперны форум. Прычым стартуе ў 10-ты раз — маленькі юбілей!
Далей
|
Тэатр па-славянску
Сёння ў Гомелі завяршаецца ХІV Міжнародны фестываль “Славянскія тэатральныя сустрэчы”: пяць дзён, дзесяць спектакляў. І 30 гадоў самому форуму: першае такое свята прайшло ажно ў 1989-м. А ўчора ў рамках фестывалю адбылася юбілейная вечарына, прысвечаная 80-годдзю Гомельскага абласнога драматычнага тэатра — аднаго з ініцыятараў, заснавальнікаў і арганізатараў гэтага, між іншым, старэйшага ў Беларусі форуму тэатральнага мастацтва.
Далей
|
Адрас любові — Беларусь
Сімфанічны аркестр Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі нашай краіны пад кіраўніцтвам Аляксандра Сасноўскага падрыхтаваў маштабную праграму з твораў нашага кампазітара Уладзіміра Браілоўскага і прадставіў яе ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Далей
|
Балет супраць СНІДа
1 снежня — Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. І кожны, хто прыдбаў квіток на балет “Ор і Ора”, што пройдзе заўтра ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі, трапляе ў шэраг барацьбітоў. Бо частка сродкаў ад продажу будзе накіравана на падтрымку людзей, якія жывуць з гэтым цяжкім захворваннем.
Далей
|
За роўныя правы
Заўтра ў Мінску адкрываецца ХІІ кінафестываль “Чалавечая годнасць, роўнасць, справядлівасць”. Ён штогод пачынаецца 1 снежня — у Сусветны дзень барацьбы са СНІДам, а завяршаецца 10 снежня — у Міжнародны дзень правоў чалавека. Папраўдзе сімвалічна! Ладзяць форум Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза і Арганізацыя Аб’яднаных Нацый у Рэспубліцы Беларусь.
Далей
|
БМВ: філарманічны фармат
Калі назву Міжнароднага фестывалю “Беларуская музычная восень” сціснуць у абрэвіятуру, атрымаецца БМВ. Паспрабуем разабрацца, ці сталася гэта культурная падзея, што ўжо ў 45-ты раз прайшла ў сталічнай філармоніі, такой жа “крутой”, як яе замежная цёзка на колах?
Далей
|
Ураджай з “… Куфара”
ХVІ Міжнародны фестываль студэнцкіх і моладзевых тэатраў сабраў багаты творчы ўраджай. Як заўжды, Гран-пры вызначалі па галасаванні гледачоў, і тут, прычым упершыню за ўсе гады, іх аказалася адразу два. Калі ж меркаваць па ўзнагародах, раздадзеных міжнародным па складзе журы, дык большая іх частка прыпала на спектакль “Ураджай” студэнцкага тэатра Тартускага ўніверсітэта (Эстонія) паводле знакамітай п’есы беларускага драматурга Паўла Пражко, шырока вядомага за межамі краіны. Так што ўраджай атрымаўся — ва ўсіх сэнсах незвычайны.
Далей
|
Харэаграфія на віцебскі манер
У Віцебску завяршыўся IFMC — 2019 — ХХХІІ Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі. Акрамя гасцявой праграмы, ён змяшчаў конкурсную, якая сёлета разгортвалася сярод беларускіх удзельнікаў. Першай прэміяй была адзначана віцебская кампазіцыя — “Дзевы” Тэатра-студыі Дзіяны Юрчанка. Прыз імя Яўгена Панфілава, які прысуджаецца лепшаму харэографу, атрымаў мінчук Ягор Яраш. У цэнтры гасцявых паказаў апынулася сусветная прэм’ера — двухактовы “Вій” тэатра “Кіеў Мадэрн-балет”, пастаўлены старшынёй журы Раду Паклітару і прывезены спачатку ў Мінск, а потым у Віцебск.
Далей
|
Звязалі фізіку з гармоніяй
Мінскаму дзяржаўнаму музычнаму каледжу імя М. Глінкі — 95. Галоўныя ўрачыстасці і канцэрт з гэтай нагоды адбудуцца 3 снежня ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Напярэдадні ж нашым суразмоўцам стаў дырэктар навучальнай установы Уладзімір ЧЭРНІКАЎ, які распавёў пра святы і будні каледжа-юбіляра.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"