Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Надзея БУНЦЭВІЧ ( 1590 cт. ) |
Каб не прамахнуцца...
Навагоднія святы і зімовыя канікулы — традыцыйны час тэатральных ранішнікаў. Гэтак жа традыцыйна “К” робіць агляд хаця б некаторых з іх. Падкрэслю, менавіта некаторых, а не амаль усіх. Бо з кожным годам такіх спектакляў, нават уласна ў сталіцы, не ўлічваючы іншыя гарады і мястэчкі, становіцца ўсё больш. Творчыя калектывы не толькі прымяркоўваюць да Калядаў чарговыя прэм’еры і збіраюць разам свой лепшы дзіцячы рэпертуар, але і ствараюць у поўным сэнсе слова “дацкія” спектаклі, дзе слова “навагодні” ўжываецца ў назве. Каб не прамахнуцца, а патрапіць не тое што ў яблычак — на вочы і ў самае сэрца клапатлівых бацькоў. Дый дарослым гледачам-слухачам — усё больш ды больш увагі: калядныя канцэрты, спектаклі, іншыя святочныя праекты…
Далей
|
Батлейка ў “Нябёсах”
4 — 5 студзеня ў сталіцы прайшоў VI Калядны фестываль батлеечных і лялечных тэатраў “Нябёсы”, які сабраў удзельнікаў з розных куткоў краіны. Для ўдзелу ў конкурснай праграме, якую ацэньвала прафесійнае журы, былі адабраны 9 калектываў, у тым ліку з Брэста, Віцебска, Міра, Ракава. Яшчэ чатыры склалі гасцявую праграму.
Далей
|
Залатая Горка — Калядныя вечары
2 студзеня ў Мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) пачаўся ХХ юбілейны фестываль “Калядныя вечары на Залатой Горцы”. Ён складаецца з сямі дабрачынных канцэртаў і працягнецца да пачатку лютага.
Далей
|
Рэжысура II Еўрапейскіх: “на выдатна!”
Рэжысёр і ўсе чальцы пастаноўчай каманды — прафесіі “нябачныя”. Асабліва калі гэта тычыцца не тэатра ці кіно, а разнастайных канцэртных праграм, урачыста-святочных мерапрыемстваў. Таму высокая ўзнагарода за падрыхтоўку і правядзенне цырымоніі адкрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў прыемна ўдвая.
Далей
|
Аркестр як арка сяброўства
Сімфанічны аркестр Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага добра вядомы не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі. Заслужаны дзеяч культуры Беларусі, дырэктар каледжа Рыгор Сарока (на здымку), які кіруе гэтым аркестрам больш за 40 гадоў, славіцца сваёй няўрымслівасцю і шалёнай энергетыкай. Таму калектыў жыве не толькі ўласна вучэбным працэсам, але і шматлікімі творчымі праектамі, што склалі б гонар любой прафесійнай супольнасці.
Далей
|
Жарты як лекі
Які Новы год без календара? Многія буйныя ўстановы і творчыя калектывы рыхтуюць свае — з фотаздымкамі артыстаў, іншымі адметнасцямі. Але пры ўсёй такой размаітасці варыянтаў менавіта беларускамоўных не так многа. Адзін з іх — мастацкі каляндар “Добрыя жарты”, дзе на кожны месяц, уключаючы студзень 2021-га, прыпадае нейкая народная прыказка.
Далей
|
Паверыць у калядныя цуды
Сёння ў Беларускім дзяржаўным тэатры лялек — прэм’ера! Не зусім звычайная. Бо хаця казку “Дзюймовачка” Андэрсана ведаюць усе, на сцэне сталічнага тэатра лялек за ўсю яго больш як 80-гадовую гісторыю яна з’явіцца ўпершыню — менавіта да навагодніх святаў. Прычым у выглядзе інтэрнацыянальнага праекта.
Далей
|
Оперны форум: ці многа накалядавалі?
18 снежня завяршыўся Х Мінскі міжнародны Калядны оперны форум. А праз дзень Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі на правах заснавальніка і галоўнага арганізатара гэтага фестывалю правёў круглы стол, у час якога беларускія крытыкі падвялі некаторыя вынікі.
Далей
Каментарыі (6)
|
“Хіт-парад” у Новым драматычным
Тэатральных фестываляў становіцца ў нас усё больш. Дый нашы калектывы ўсё часцей выязджаюць на разнастайныя замежныя форумы. А ці можа быць фестываль аднаго тэатра? Адказам на гэта пытанне сталі “Сустрэчы ў Новым — 2019”, што прайшлі на дзвюх сцэнах сталічнага Новага драматычнага. Цягам дзесяці дзён былі паказаны сем спектакляў гэтага тэатра, пастаўленых за два з паловай апошнія сезоны. Завяршыўся ж “хіт-парад” прэм’ерай “Беспасажніцы” Аляксандра Астроўскага — пад новай назвай “Я рэч…”. Маўляў, у Новым — усё новае?
Далей
|
Тэатр. “…Сустрэчы”
ХІV Міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва “Славянскія тэатральныя сустрэчы”, што прайшоў у Гомелі 3 — 7 снежня, быў не зусім звычайным. Склалася ўражанне, што і гэты форум, і Гомельскі абласны драматычны тэатр, што традыцыйна выступае адным з арганізатараў і гасцінна прымае гасцей на сваёй сцэне, перажываюць, як сёння стала модна гаварыць, рэбрэндынг. Чаму і як? Патлумачым.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"