Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Надзея БУНЦЭВІЧ ( 1590 cт. ) |
Па-дэ-дэ юбілейных лічбаў
Днямі Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжу споўнілася 75 гадоў. Але асноўныя ўрачыстасці ды святкаванні перанесены на канец вучэбнага года, каб не парушаць стройны, складзены дзесяцігоддзямі працэс падрыхтоўкі юных артыстаў.
Далей
|
А вы запрошаны самім Співаковым?
Вясна на музычны манер пачнецца ў Мінску і некаторых абласных гарадах святочна. 3 — 9 сакавіка пройдзе VI Міжнародны фестываль “Уладзімір Співакоў запрашае…”
Далей
|
Джаз зімовы і дзіцячы
Джазу многа не бывае. А для дзяцей і “ад дзяцей” яго ўвогуле мала. Сітуацыю часткова выправіць трохдзённы Міжнародны фэст Minsk Winter Jazz 2020, які завяршаецца заўтра ў сталіцы.
Далей
|
Ірына і яе “… Легенды”
Пайшла з жыцця народная артыстка Беларусі Ірына Шыкунова, якая не адно дзесяцігоддзе азорвала сваім талентам оперную сцэну нашага Вялікага тэатра і, выкладаючы ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, выхавала безліч добрых спевакоў. Літаральна тыдзень не дажыла яна да свайго юбілею: 15 сакавіка ёй павінна было споўніцца 80 гадоў.
Далей
|
З цымбаламі да зорак
Аўторак 25 лютага стаўся ў поўным сэнсе слова “днём маладога беларускага кампазітара” і адначасова працягам нядаўняга Міжнароднага дня роднай мовы: у сталічнай Дзіцячай музычнай школе мастацтваў № 1 імя Л. Александроўскай адбылася творчая вечарына выкладчыка гэтай навучальнай установы Віктара Лыскаўца, шчодра аздобленая мілагучным беларускім словам.
Далей
|
Ці вырасце качаня ў лебедзя?
Абанемент “Класіка — гэта класна!” даўно стаў брэндам і Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі на чале з Яўгенам Бушковым, і ўсёй сталічнай філармоніі. Цягам некалькіх гадоў музыканты імкнуцца даказаць дзятве і дарослым, што далучацца да вечных духоўных каштоўнасцяў зусім не сумна, а вельмі радасна. Чарговы канцэрт абяцаў сусветную прэм’еру музычнай казкі “Брыдкае качаня” маладога беларускага кампазітара Любові Кунейка ў звязцы з “Песнямі для дзяцей” П.Чайкоўскага. Зайздроснае спалучэнне! Ці наадварот — забойна знішчальнае?
Далей
|
Калі і хварэць, дык толькі музыкай
Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Рыгора Шырмы святкуе сваё 80-годдзе. Прысвечаны гэтай падзеі гала-канцэрт адбыўся акурат учора. Яго дэвізам былі абраны словы аўстрыйскага кампазітара-класіка Густава Малера: “Традыцыя — гэта перадача агню”. Напярэдадні мы пагутарылі з галоўным дырыжорам славутага калектыву Вольгай ЯНУМ.
Далей
|
Шлюб з беларускасцю
На чорнай-чорнай сцэне стаіць доўгі, праз усю чорную прастору, чорны-чорны стол. Павольна выходзяць людзі — усе ў чорным. Вые вецер. На стале апранаюць нявесту. Ці ж надоўга захаваецца ў тым чорным космасе аблачынка белага вэлюму? Пачынаецца вяселле — “Шлюб з ветрам” у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.
Далей
|
Першы! А другі?
На Камернай сцэне купалаўцаў з’явіўся новы спектакль — “Першы”. І хаця ён пра тыя адчуванні, што напаткалі ці маглі напаткаць кожнага ў дзяцінстве, назва ўсё роўна асацыюецца яшчэ і з самім тэатрам. Бо Нацыянальны акадэмічны імя Янкі Купалы, які калісьці называўся БДТ-1, апрыёры застаецца першым — у гістарычным і, хочацца верыць, мастацкім плане.
Далей
|
І вясковец, і прыроджаны шляхціц!
Генадзю АЎСЯННІКАВУ — народнаму артысту Беларусі і СССР, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі нашай краіны, уладальніку медаля UNESCO “Віктор Гюго” — 85! Як звычайна, ён сустрэў свой юбілей на сцэне роднага Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, дзе працуе больш за шэсцьдзясят гадоў, ажно з 1957-га. У свой дзень народзінаў ён сыграў цэнтральную ролю ў спектаклі “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” паводле аднайменнай кнігі Яна Баршчэўскага.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"