Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Надзея БУНЦЭВІЧ ( 1590 cт. ) |
Майстры культуры — ветэранам
Як паведаміла прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі, разам з Міністэрствам культуры працягваецца сумесная акцыя “Майстры культуры — ветэранам”, прымеркаваная да 75-годдзя Вялікай Перамогі. Сёння і заўтра на тэлеэкране можна будзе ўбачыць першыя канцэрты, запісаныя ў пустой зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі, зачыненай для публікі.
Далей
|
Ды не пад замком у сховішчы!
Шосты год запар наш Вялікі тэатр, які адкрыўся 87 гадоў таму акурат 25 мая, адзначыў свой Дзень народзінаў — днём адчыненых дзвярэй. Сёлета гледачоў было больш, чым можа змясціць памяшканне, бо свята прайшло ў фармаце “адчыненага інтэрнэта”: на сайце тэатра былі змешчаны і віртуальная экскурсія па закуліссі, і незвычайны “хатні канцэрт”.
Далей
|
“Дзякуй” урачам ад мастакоў
Напярэдадні майскіх святаў беларускія мастакі правялі дабрачынны інтэрнэт-аўкцыён “Дзякуй”, скіраваны на падтрымку нашых медыкаў, якія змагаюцца з каранавірусам. Усяго было сабрана больш за 37 тысяч рублёў.
Далей
|
Прафарыентацыя? На профіт
У Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі некалькі разоў пераносілі падрыхтаваную прэм’еру спектакля “Профіт”. Нарэшце, наважыліся на смелы крок — упершыню ў гісторыі беларускага тэатра правесці яе анлайн на відэасэрвісе VOKA, афіцыйна пазначыўшы 12 мая датай прэм’еры.
Далей
|
Тэлефонныя “шкілеты” з рэнамэ-скрыні
Спектакль-інтэрактыў “ШкілеТы” — такое загадкавае найменне з вылучаным апошнім складам-словам з’явілася на афішы Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра ў канцы сакавіка. Каб далучыцца да дзеі,
не трэба было адчыняць шафу — дастаткова было патрапіць у малую залу і настроіцца на зусім не віртуальны дыялог з артыстамі.
Далей
|
Якога колеру дзяцінства?
Магілёўскі драматычны тэатр падрыхтаваў да дня Перамогі пяцідзённы марафон анлайн-трансляцый сваіх спектакляў на ваенную тэматыку. У розныя гады тут ставіліся “Ноч Гельвера”, творы Васіля Быкава, Віктара Астаф’ева, сучаснага гомельскага драматурга Васіля Ткачова. У цяперашнім сезоне, закрытым датэрмінова, трупа звярнулася да кнігі Святланы Алексіевіч “Апошнія сведкі” (гл. “К” № 45 за 2019 г.). Запіс гэтага спектакля разам з астатнімі быў выкладзены ў інтэрнэце акурат напярэдадні свята.
Далей
|
Няпростым быў шлях
Да 75-годдзя вызвалення Пінска і гадавіны Вялікай Перамогі Палескі драматычны тэатр падрыхтаваў спектакль “Хай спынецца вайна”. Пінчане горача падтрымалі прэм’еру, што адбылася ўвосень. У красавіку і маі меркавалася зладзіць шматлікія паказы для школьнікаў. І хаця з-за вайны з каранавірусам планы давялося скарэктаваць, новы спектакль яшчэ набярэ абароты ўсё новых праглядаў — хутчэй, у наступным сезоне.
Далей
|
Вайна, каханне, тэрапія
Гомельскі абласны драматычны тэатр, нягледзячы на складаныя абставіны, не адмовіўся ад прэм’еры спектакля “Нябесны ціхаход”, прымеркаванай да 75-годдзя Вялікай Перамогі. І правёў яе, як і было запланавана, акурат 8 — 9 мая, але… у рэжыме анлайн, сабраўшы ўдзячных гледачоў не ў зале, а ў інтэрнэце. Колькасць праглядаў — 516.
Далей
|
Не пакідайце нас, Музыканты!
Майскімі днямі літаральна адзін за адным ад нас назаўжды пайшлі некалькі выбітных акадэмічных музыкантаў — два дырыжоры і скрыпач. Вальтэр Мнацаканаў, Вячаслаў Зяленін, Пётр Вандзілоўскі. Але ж колькі незабыўных сустрэч з цудоўным светам музыкі падарылі нам яны!
Вось толькі — ці заўсёды мы ў дастатковай меры ацэньвалі тыя падарункі? Бо тыя ж інсульты, інфаркты — бывае — наступствы “сардэчнай недастатковасці” часам і з-за нас, навакольных. Як горка, што многія заслугі мы згадваем хіба пасля адыходу таленавітых людзей…
Далей
|
Інтрыга духавых: бліскучыя і... “капрызныя”
Адзін з грантаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2020 год у галіне культуры быў вылучаны на рэалізацыю музычнага праекта “Вобразы вайны і міру ў творчасці беларускіх кампазітараў”. Частку канцэртаў планавалася прымеркаваць да 75-годдзя Вялікай Перамогі. І хаця тыя выступленні па вядомых
прычынах перанесены, уладальнік гранта Максім РАСОХА пагадзіўся расказаць пра падрыхтоўку гэтага праекта. У выніку ж размова закранула яшчэ больш шырокую тэму — шляхі развіцця беларускай аркестрава-духавой музыкі ў ХХ — ХХІ стагоддзях.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"