Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Надзея БУНЦЭВІЧ ( 1590 cт. ) |
Адкрыццё на мяжы рэалізму і фэнтэзі
Прэм’ера спектакля “Вілісы. Фатум прызначана нашым Вялікім тэатрам на 11 верасня. Але перад сыходам
у адпачынак пастаноўка была прадэманстравана мастацкаму савету.
Далей
|
Ібсен і крыху містыкі
Прэм’ера балета “Пер Гюнт” у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры Беларусі прызначана на пачатак сезона — 8 і 9 верасня. Але перадпаказ для прэсы і здача спектакля мастацкаму савету тэатра адбылася перад сыходам артыстаў у адпачынак — 24 чэрвеня.
Далей
|
З беларускім каларытам
Акцыя “Майстры культуры — ветэранам”, што ладзіцца Белтэлерадыёкампаніяй і Міністэрствам культуры Беларусі, дае свой плён. Запісы канцэртаў творчых калектываў краіны, зробленыя на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі пры пустой глядзельнай зале, выходзяць на тэлеэкраны і збіраюць вялізную аўдыторыю. У адзін з вечароў можна было ўбачыць праграму, падрыхтаваную Дзяржаўным акадэмічным канцэртным аркестрам Беларусі на чале з народным артыстам нашай краіны, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі і прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесарам Міхаілам Фінбергам.
Далей
|
Наш лёс — Беларусь
Святкаванне Купалля, што спрадвек было звязана з летнім сонцастаяннем і ўласціва многім еўрапейскім народам, у Беларусі мае свае асаблівасці. Вось ужо ў 11-ты раз яго галоўнай пляцоўкай стане аграгарадок Александрыя на Шклоўшчыне: 11 — 12 ліпеня тут пройдзе Рэспубліканскае свята “Купалле”, вядомае пад назвай “Александрыя збірае сяброў”.
Далей
|
Баталіі акордаў
Калектывы і салісты Беларускай дзяржаўнай філармоніі ладзяць адначасова дзве акцыі: “Майстры мастацтваў — працаўнікам сяла” і “Культурнае лета: майстры мастацтваў — дзецям”.
Далей
|
Лета ў “музычнай Галактыцы”
Першы летні месяц завяршаецца, а лета музычнае — толькі пачынаецца: 28 чэрвеня аматараў класікі чакае Міжнародны анлайн-канцэрт “Гранд-лета”. Гэта больш за 100 музыкантаў з усіх кантынентаў (вядома, акрамя Антарктыды) — і каля васьмі гадзін музыкі.
Далей
|
Не толькі форма, але і сутнасць
— Дзяржаўныя іспыты, — паведаміла Святлана Шпарло, начальнік вучэбна-метадычнага аддзела Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, — справаздача асаблівая. Яны праводзяцца не анлайн, а з асабітай прысутнасцю і студэнта-выпускніка, і членаў дзяржаўнай камісіі.
Далей
|
Падарункі ветэранам у музычным “серыяле”
Акцыя “Майстры культуры — ветэранам”, зладжаная сумесна Белтэлерадыёкампаніяй і Міністэрствам культуры Беларусі, працягваецца. Гэтым тыднем каманда БТ-3 запісвала ў сталічнай філармоніі, пакуль зачыненай для наведвальнікаў, праграмы вядучых творчых калектываў краіны. З 13 чэрвеня ўсе гэтыя канцэрты пачнуць з’яўляцца ў эфіры.
Далей
|
Прэм’ерна і заслужана
10 чэрвеня — намнога раней, чым звычайна — Магілёўскі абласны драматычны тэатр адкрывае 133 сезон. Прычым у новым статусе: днямі тэатру прысвоена званне Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь.
Далей
|
“Выратоўвае любоў”
Сёння знакамітаму драматургу, старшыні Беларускага саюза тэатральных дзеячаў, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі СССР, заслужанаму дзеячу мастацтваў Беларусі Аляксею Дудараву спаўняецца 70 гадоў. Час цяпер, вядома, не самы юбілейны, ніякіх “густанаселеных” святкаванняў з гэтай нагоды не прадбачыцца — дый сам віноўнік урачыстасці не надта любіць адзначаць такія даты. Нават на інтэрв’ю пагадзіўся не адразу: маўляў, столькі іх за жыццё “панараздаваў”, што выпрацавалася на іх “алергія”. Нарэшце, мы дамовіліся на анлайн-размову. І ледзь я пазваніла ў азначаны час, Аляксей Ануфрыевіч адразу пачаў выбудоўваць драматургію. Як? Вельмі проста: задаў пытанне.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"