Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Пётра ВАСІЛЕЎСКІ ( 836 cт. ) |
Мая камандзіроўка… праз год, або Тэндэнцыі — да эксклюзіўнасці
Сёлетні фестываль “Звіняць цымбалы і гармонік” па ліку дваццаць трэці, а ў статусе міжнароднага — пятнаццаты. Стартаваў ён у 1989 годзе ў Віцебску. Некаторы час фестываль “кватараваў” у Магілёве, а потым пераехаў у Паставы — гэта стала для яго другім (і сапраўдным!) нараджэннем. Справа ў тым, што жыхары вялікіх гарадоў, як мне мяркуецца, — носьбіты культуры, у значнай ступені касмапалітычнай і ўніфікаванай, а ў мястэчках ды малых гарадах, такіх, як Паставы, людзі бліжэй да зямлі, а значыць — і да народжанага гэтай зямлёй мастацтва. Карацей кажучы, фэсту ў Паставах утульна.
23 гады — дастатковы час, каб сфаміравалася рэжысура фестывалю. Але змяняецца склад удзельнікаў, адпаведна — рэпертуар, і, што надзвычай прыемна, павялічваецца колькасць гледачоў. Цяпер жа ўсё больш гасцей прыязджае ў Паставы з іншых рэгіёнаў спецыяльна на фестываль. А паглядзець гэтым разам, як і заўсёды, было на што. У фестывалі прымалі ўдзел вядучыя аматарскія калектывы з усіх рэгіёнаў і сталіцы Беларусі, самадзейныя артысты з замежжа: з Украіны, Расіі, Казахстана, Латвіі, Літвы, Эcтоніі.
Далей
|
Ліда: перспектывы замка
26 мая ў Лідзе пад старшынством міністра культуры Рэспублікі Беларусь Паўла Латушкі праходзіла нарада па пытаннях рэстаўрацыі мясцовага замка і яго прыстасавання пад музейны комплекс. Як вядома, Лідскі замак уключаны ў Дзяржаўныя праграмы “Замкі Беларусі” і “Культура Беларусі”.
Далей
|
Віцебск Шагала на мінскай плошчы
Сёлета, калі Беларусь і ўвесь свет адзначаюць 125-годдзе з дня нараджэння Марка Шагала, ягоны колішні досвед аздобы Віцебска рэалізуецца ў Мінску. Зразумела — на іншым тэхнічным узроўні і адпаведна эстэтыцы нашага часу.
Далей
|
Форум у горадзе-музеі
У большасці беларускіх гарадоў старажытныя будынкі глядзяцца як экзатычныя выспы пасярод бетоннага мора сучаснай забудовы. Гродна — шчаслівае выключэнне. Калі якое паселішча ў Беларусі і заслугоўвае назвы “горад-музей”, дык гэта Гродна. Сёлета ў кастрычніку менавіта там запланавана правесці Нацыянальны форум “Музеі Беларусі”. Пра падрыхтоўку да падзеі наш карэспандэнт распытаў галоўнага спецыяліста ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алену КЛІМОВІЧ, што адказвае за музеі і ахову спадчыны.
Далей
Каментарыі (13)
|
Усмешлівы аўтар "калючых" карыкатур
Летась 70-годдзе адзначыў часопіс “Вожык”, а сёлета такую ж дату святкуе Сяргей Анатольевіч Волкаў — мастак, чыя творчасць не адзін дзясятак гадоў звязана з гэтым часопісам.
Далей
|
Пацеркам патрэбна нітка.Эканамічная
Калі культурнае дрэва Бабруйшчыны зашалясціць “зелянінай”?
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"