Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Пётра ВАСІЛЕЎСКІ ( 836 cт. ) |
Адным прабелам менш…
24 ліпеня ў сценах Нацыянальнага мастацкага музея краіны адбудуцца ўрачыстасці да 125-годдзя з дня нараджэння Марка Шагала. Галоўныя сярод іх — афіцыйная перадача ў дар музею двух графічных аркушаў мэтра на біблейскія сюжэты: “Крыжовы шлях” і “Візія Апакаліпсісу”.
Далей
|
Усё пра “Zabor”
Тыя, хто шануе выяўленчае мастацтва, але лянуецца наведваць музеі, 24 ліпеня атрымаюць падарунак. У гэты дзень на агароджы парку Чалюскінцаў будуць развешаны 40 буйнафарматных рэпрадукцый твораў сучасных айчынных мастакоў. Паводле задумы арганізатараў, дадзеная выстаўка мае распавесці гараджанам пра Беларусь і яе жыхароў, прадставіць маментальна-ментальны зрэз стану нашай рэчаіснасці. А мае акцыя назву арт-праект “Zabor”.
Далей
|
“Слуцкі ўспамін”. Пра будучыню
Дзяржаўны суверэнітэт — гэта не толькі незалежная палітыка, моцная эканоміка ды сацыяльная стабільнасць, але яшчэ і культурны складнік. Адбудаваныя замкі і палацы, адрэстаўраваныя храмы, нацыянальная гісторыя, увасобленая ў помніках героям і геніям, сучасны кантэкст традыцыйнай культуры і падтрыманыя дзяржавай творчыя эксперыменты, звернутыя ў будучыню, даюць нам падставы ганарыцца сваёй краінай. Справе ўмацавання культуры служыць ініцыятыва Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі па адраджэнні вытворчасці легендарных слуцкіх паясоў як сімвала гістарычнай спадчыны і нашага нацыянальнага брэнда. Першыя крокі па рэалізацыі гэтай ініцыятывы ўжо зроблены. Днямі ўзоры сувенірнай прадукцыі з матывамі слуцкага пояса, зробленыя на Барысаўскім камбінаце дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва імя А.Кішчанкі, былі зацверджаны мастацкай радай Беларускага саюза мастакоў і ў Дзяржаўным вытворча-гандлёвым аб’яднанні “Белмастпромыслы”. Камбінат гатовы запусціць узор у серыю.
Далей
|
З andante — на allegro
“Вянок дружбы-2012": тры дні, дзесяць гадоў і больш за шэсць стагоддзяў
Далей
|
Замалёўкі з Віцебшчыны
21 чэрвеня ў Музеі Якуба Коласа адкрылася выстаўка “Мастакі на вайне”. Праект — плён супрацоўніцтва Віцебска і Мінска.
Далей
|
Можа, я кансерватар…
У Творчых майстэрнях “Цэнтр сучасных мастацтваў” (кіраўнік — Віктар Альшэўскі) у рамках праекта “КосмаАрт” адкрылася выстаўка пад назвай “Homo Spiritus” — “Касмічнае мастацтва для чалавека духоўнага”.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"