Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Пётра ВАСІЛЕЎСКІ ( 836 cт. ) |
Акадэмія ў трэндзе
Зрабіць выстаўку цяжка ў двух выпадках — калі экспазіцыйнага матэрыялу не хапае і трэба думаць, чым запоўніць пустэчы, альбо калі яго вельмі багата і шкада нават, што немагчыма усё прадэманстраваць, бо выбіраць у такім выпадку — нібы па жывым рэзаць. Менавіта ў такой сітуацыі, калі багацце матэрыялу — праблема, апынуліся тыя, хто рабіў выстаўку да 70-годдзя Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у сталічным Палацы мастацтваў. Хоць Палац — адзін з найбуйнейшых выставачных залаў краіны, нават яго двух паверхаў недастаткова, каб разгарнуць прадметны аповед нават пра два факультэты — мастацкі і факультэт дызайна і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, — пра іх здабыткі, што сталі часткай гісторыі нацыянальнага мастацтва, пра сённяшні дзень і перспектывы. Пад дахам згаданых падраздзяленняў сканцэнтравана мноства творча-вытворчых спецыялізацый, кожная з якіх вартая грунтоўнай “персаналіі”.
Далей
|
Фестываль для Паставаў — Паставы для фестывалю
Міжнародны фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік” прайшоў у мінулыя выхадныя ў Паставах. Паспрабуем зірнуць на яго з пункту погляду канцэптуальнага складніку дадзенага фэста ў культурнай прасторы дадзенага раёна. Але пачнём з невялікага гістарычнага адступлення.
Далей
Каментарыі (1)
|
Феномен пастаўскага дывертысменту
13 — 14 чэрвеня Паставы прымаюць XVIII Міжнародны фестываль народнай музыкі "Звіняць цымбалы і гармонік". Віншуем з чарговым пачаткам фестываль-доўгажыхар!
Далей
|
Акадэмія ў Палацы
Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў адзначае свой 70-гадовы юбілей маштабнай выстаўкай — на тры паверхі — у сталічным Палацы мастацтва. Падрабязна пра тэндэнцыі і плыні сённяшняй творчасці ў гэтай слыннай ВНУ — у наступных нумарах "К". Дарэчы, сапраўды шматлюдна аказалася ў зале, дзе экспанавалася скульптура. Пра гэта і сведчыць фотафакт "К".
Далей
|
Культурная поліфанія
Не так даўно супрацоўнікі нашага канала правялі ў Брэсце сустрэчу-прэзентацыю са слухачамі ў рамках рэспубліканскай акцыі “Культурная сталіца Беларусі-2015”. У якасці падарунка мы разам са спонсарамі прывезлі вялікі канцэрт.
Далей
|
Аснова — тая ж, але...
Завядзёнка, калі выкладчык сядзіць са студэнтамі, напрыклад, з дзявятай раніцы да першай гадзіны дня, — не зусім дасканалая. Мастак робіць выбар: альбо яму палову дня праводзіць у акадэміі, а потым стомленным ляцець у майстэрню, альбо цалкам засяродзіцца на творчасці. Каб выкладчыкамі былі людзі, якім ёсць што сказаць студэнтам, павінен існаваць нейкі кампраміс.
Далей
|
Турызм як брэнд
Наша гаспадарка “Белыя лугі” невялікая, усяго дваццаць гектараў ворава. Існуе пяць гадоў. Стваралася яна і працавала ўвесь гэты час, каб быць матэрыяльнай базай для турыстычнага аб’екта з такой жа назвай. Заробленыя грошы мы ўкладалі ў добраўпарадкаванне пакінутай жыхарамі, “неперспектыўнай”, як казалі ў савецкі час, вескі Ціневічы — гэта Варанчанскі сельсавет Карэліцкага раёна.
Далей
|
Шчырасць, самавітасць, пошук?
У залах сталічнай мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” працуе сёмая па ліку Рэспубліканская выстаўка студэнцкай творчасці “Арт-акадэмія”. Паводле задумы арганізатараў, кожная з экспазіцый мусіла мець свой эмацыйны код, прадстаўлены адным з элементаў колеравага спектра, якому надаецца сімвалічны сэнс. Дэвіз гэтай выстаўкі — “Фіялетавы. Спакуса незвычайнасцю”.
Далей
|
Калісьці былі студэнтамі…
Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў сёлета святкуе 70-гадовы юбілей. Гэта зручная нагода азірнуцца на пройдзены шлях, асэнсаваць напрацаваны вопыт. Нездарма да юбілейных дат прымяркоўваюць навукова-творчыя канферэнцыі з гістарычным ухілам.
Далей
|
Данцыг без эскізаў
Не так даўно народнаму мастаку Беларусі Маю Данцыгу споўнілася 85 гадоў. Пра такіх, як ён, гавораць “чалавек-эпоха”. Данцыг — аўтар класічных, можна сказаць, эталонных твораў “суровага стылю”. Ягоная творчасць — наш нацыянальны брэнд. У маі журналісты рэдакцыі “К” сустрэліся з мэтрам у ягонай майстэрні.
Далей
Каментарыі (2)
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"