Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Пётра ВАСІЛЕЎСКІ ( 836 cт. ) |
На культурным абшары
З1 ліпеня ў Нацыянальным мастацкім музеі адбылося падпісанне дамовы аб супрацоўніцтве паміж нашай нацыянальнай скарбніцай з аднаго боку і Дзяржаўным музеем мастацтва Узбекістану, а таксама Дзяржаўным музеем прыкладнога мастацтва і гісторыі рамесніцтва гэтай краіны — з другога.
Далей
|
Шмат абліччаў аднаго краю
У рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Арт-Мінск” і Культурнай праграмы да II Еўрапейскіх гульняў выстава “Наш край любімы — Беларусь” адкрылася ў Нацыянальным гістарычным музеі. Там прадстаўлены творы асоб, чый аўтарытэт як творцаў падаецца знаўцам мастацтва непахісным. З разнапланавых твораў атрымалася гарманічная экспазіцыя, якая распавядае пра шматлікія вобразы нашага краю.
Далей
|
Бліжэй да роднай зямлі
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь падвяло вынікі конкурсу на эскіз помніка Якубу Коласу
ў Стоўбцах. Як паведаміў нашаму карэспандэнту старшыня секцыі скульптуры Беларускага саюза мастакоў Аляксандр Шапо, у творчым спаборніцтве ўзялі ўдзел 18 праектаў. Большасцю галасоў журы аддало перавагу прапанове творчага калектыву пад кіраўніцтвам народнага мастака Беларусі Івана Міско. Таксама адзначаны два іншыя праекты — Генадзя Лойкі і Уладзіміра Слабодчыкава.
Далей
|
Забыты геній?
Каля адной з мазаік Аляксандра Кішчанкі, што ўпрыгожвае праспект Незалежнасці (раён Нацыянальнай бібліятэкі), з’явілася агароджа, за якой шчыруюць рабочыя. Пачалася доўгачаканая рэстаўрацыя манументальных шэдэўраў. На пачатковым этапе прадуглежданы шчыльнае даследаванне стану мазаічнай паверхі, выяўленне фрагментаў, што ненадзейна трымаюцца за аснову. Таксама рабочыя зоймуцца стыкамі паміж асобнымі сегментамі. З таго, што ў свой час на стыкі скарысталі не той матэрыял, што трэба, і пачалася карозія. Што пагражала самому існаванню манументальнага твора. Пачатак доўгачаканай рэстаўрацыі - падзея хоць і станоўчая, але наводзіць на сумныя думкі наконт праблем захавання творчай спадчыны Аляксандра Кішчанкі.
Далей
|
Некампетэнтнасць, схаваная пад гіпсакардонам
Пабудаваны за савецкім часам сталічны Палац чыгуначнікаў не надта адрозніваецца ад мноства аналагічных аб’ектаў на велізарнай прасторы ад Брэста да Уладзівастока. У іх аснове — аднолькавая канструктыўная схема, вызначаная функцыянальнай мэтазгоднасцю і тэхналагічным патэнцыялам тае пары. Інакш кажучы, гэта тыпавы праект, крыху адаптаваны да канкрэтнага гарадскога асяроддзя. Адзінае, што надае яму ўнікальнасці, — мастацкая аздоба. У 1978 годзе Зоя Літвінава і Святлана Каткова ўпрыгожылі фае роспісам “Мая Радзіма”.
Але на сёння ўнікальная адметнасць будынка ўжо можа лічыцца страчанай — роспіс хаваюць пад стандартны гіпсакардон. Пачуўшы пра гэтае, многія задаюцца пытаннем: як жа засцерагчы найлепшыя ўзоры паваеннага манументальнага мастацтва?
Далей
|
“Арт-Мінск”: традыцыя з працягам
Традыцыі мусіць папярэднічаць гісторыя. І чым глыбей тая традыцыя ўкаранёная ў часе, тым больш яна для грамады прывабная. Гэта як правіла. Але бываюць і выключэнні, калі нешта здараецца нібыта знянацку і адразу ставіцца брэндам. Як, да прыкладу, міжнародны фестываль мастацтваў “Арт-Мінск”. Ён мае кароткі жыццяпіс, ладзіцца ўсяго толькі ў другі раз. Але, беручы да ўвагі відавочны поспех леташняга і сёлетняга фэстаў, а таксама — закладзеную ў яго аснове слушную ідэю прадставіць сучаснае мастацтва гледачу ва ўсе яго разнастайнасці, можна канстатаваць, што запачаткавалася добрая традыцыя з доўгачасовай перспектывай.
Далей
|
Шлях няпросты, але плённы
Пайшоў з жыцця Віктар Грамыка — народны мастак Беларусі, адзін са стваральнікаў феномена пад назвай “беларуская школа жывапісу”. Ёсць вонкавыя адзнакі школы. Гэта, напрыклад, перавага той ці іншай колеравай гамы, подборка тэм і сюжэтаў, асаблівасці пластыкі. Але сутнаснае ў іншым. Школа ёсць, калі стылёва разнастайныя творы непадобных адзін да аднаго мастакоў складаюць пераканаўчую карціну нацыянальнай ментальнасці ў пэўны гістарычны час. Да гэтай справы Віктар Грамыка прыклаў і руку, і талент, і розум.
Далей
|
Горад Гедыміна — Культурная сталіца
Парыж, паводле вызначэння Хэмінгуэя, — “свята, якое заўжды з табою”. Не іначай ён меў на ўвазе тое, што, акумулюючы ў сваім абліччы гісторыю (Нотр-Дам, Луўр, Эйфелева вежа…), горад сутнасна застаецца нязменным. Само сузіранне гэтай з’явы, усведамленне пазачасовасці парыжскага жыцця і ёсць свята для душы. Мінск Парыжу суцэльная супрацьлегласць. Мінск — горад-гармідар, які з перыядычнасцю ў 20 гадоў радыкальна змяняе сваё аблічча, вобраз і лад жыцця. Ён імкліва цягнецца ўверх і распаўзаецца па зямлі, заглынаючы прыгарадныя вёскі. Невядома, якім Мінск будзе заўтра, але цалкам верагодна, што сённяшнім мінчукам яго будзе не пазнаць.
А яшчэ мінчукі пры ўсёй сваёй сталічнай фанабэрыі час ад часу мараць ад сталіцы адпачнуць. Скажам, у адносна невялікім горадзе, дзе шмат зеляніны, вышыня дамоў збольшага вагаецца ў межах пяці — дзевяці паверхаў, дзе па вызначэнні адсутнічаюць аўтамабільныя коркі. Дзе вока адпачывае на аўтэнтычных узорах даўніны. І дзе, між тым, ёсць усё, што неабходна для паўнавартаснага жыцця. Як на маю думку, гэтым крытэрыям цалкам адпавядае Ліда. Ад яе жыхароў я чуў, што госці, якія трапляюць туды ўпершыню, шчыра гэтым горадам захапляюцца і называюць “маленькім Парыжам”. Мабыць, за ўтульнасць, гасціннасць, добразычлівасць, якія звыкла лічацца адзнакай еўрапейскасці. Бракуе гораду хіба Эйфелевай вежы, але ёсць замак. У наступным годзе горад будзе культурнай сталіцай Беларусі. Лідзе такі статус відавочна пасуе.
Далей
|
Без шляхты сумна
Звычайна шляхта складала ўсяго некалькі адсоткаў ад насельніцтва краіны. Зыходна гэта ваярскае, рыцарскае саслоўе. За свой высокі статус і прывілеі яно плаціла крывёю ў самым што ні ёсць літаральным сэнсе. Дэвізам нашай шляхты ва ўсе часы было “Павінен — значыць можаш!” Нагадаць пра час, калі эліту беларускай дзяржавы складалі людзі такога гарту, мяркую, і было мэтаю выставы “Рыцарскі раман” у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (пляцоўка на вуліцы Някрасава)
Далей
|
Азірнуцца назад, каб убачыць заўтра
У культавага паэта 60-х гадоў Яўгенія Еўтушэнкі ёсць верш пра людзей, апантаных творчасцю: “...Нам бы только хлеба чёрного, бумаги, глины и холста!” Як на сённяшні лад дык гучыць занадта катэгарычна. Але тое, што лепей у майстэрні чорным хлебам сілкавацца, чым марнаваць час на фуршэты-тусоўкі — думка слушная.
Згадаў пра гэта, бо менавіта такія прыярытэты па жыцці мае Валерый Калтыгін, які не так даўно зладзіў у сталіцы чарговую персанальную выставу.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"