Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Пётра ВАСІЛЕЎСКІ ( 836 cт. ) |
Шаснаццаты “Арт-Жыжаль”
У Цэнтры сучасных мастацтваў, пляцоўка на Някрасава, працуе выніковая выстава XVI Міжнароднага пленэру па кераміцы “Арт-Жыжаль”. Пленэр праходзіў з 17 ліпеня па 6 жніўня і сабраў 21 мастака. Традыцыйна ў сумеснай творчай працы акрамя беларусаў бяруць удзел прафесіяналы з Расіі, Літвы, Малдовы, шэрагу краін “далёкага замежжа”, у асноўным еўрапейскага.
Так было і гэтым разам. Але сёлета спіс удзельнікаў папоўніўся прадстаўнікамі такіх экзатычных на беларускае вока краін як Бразілія і Егіпет.
Далей
|
Арыенціры лабірынта
Персанальная выстава скульптура Андрэя Асташова “Тайна Мінатаўра” праходзіла ў Галерэі Міхаіла Савіцкага. Тэматыка прадстаўленых у экспазіцыі твораў для сучаснага беларускага мастацтва не ўласцівая. Андрэя ў адрозненне ад большасці ягоных калег, якія шукаюць натхнення ў традыцыях і рэаліях Захаду, вабіць Усход. Мне могуць запярэчыць, што гэта зусім не арыгінальна. Маўляў, Кітай, а раней Японія, стала прапісаліся ў свядомасці нашай культурніцкай грамады і, адпаведна, нямала тых, хто працуе ва ўсходняй стылістыцы, адпавядаючай запытам мастацкага рынку. Але Андрэй пайшоў далей — ён “запаў” на Камбоджу. А там і Індыя побач.
Далей
|
Каменьчыкі, прынесеныя хваляй
Выстава мастацкай керамікі Ірыны Шчаснай у сталічным Цэнтры сучасных мастацтваў (пляцоўка на праспекце Незалежнасці) мела немудрагелістую назву “Калекцыя”. Усе мы нешта збіраем. Хто маркі, хто тэхнічныя прылады, хто вінтаж і антыкварыят, хто эксклюзіўныя самаходы. У каго на што грошай хапае. І яшчэ — чаго душа прагне. У матэрыяльным аспекце калекцыяніраванне — памкненне зрабіць свой побыт утульным, а ў ментальным сэнсе — пабудова псіхалагічнага камфорту.
Далей
|
Краявід з буслянкай
Больш як трыццаць гадоў таму, 26 красавіка 1986 года, выбухнуў Чарнобыль. Рэха выбуху скаланула прастору ад Басфора да Гібралтара, але ў эпіцэнтры апынулася Беларусь. Для нас тады Час падзяліўся на “да” і “пасля”. Да Чарнобыля — пасля Чарнобыля. Як калісьці, да вайны — пасля вайны. У памятныя 90-я чарнобыльская тэма была стрыжнявою ў навуковых і палітычных дыскусіях. Праз яе асэнсаванне з’явіліся даволі цікавыя мастацкія і літаратурныя творы. Было ўсведамленне, што Чарнобыль — тое, што датычыць усіх і кожнага. А потым неяк сціхла… Бо доўгае знаходжанне пад цяжарам адмоўных эмоцый і роспачных думак не прымае чалавечая натура. Хочацца выйсця ў пазітыў. Таму згадваем мы Чарнобыль усё радзей і радзей.
Далей
|
Ці варта Трыенале быць клонам Салона?
Калі з невялікай разбежкай у часе адбываецца некалькі імпрэзаў, кожная з якіх прэтэндуе на статус падзеі года ў той ці іншай галіне, міжволі напрошваецца іх параўнанне. Так у жніўні праходзіў Рэспубліканскі конкурс “Трыенале маладых мастакоў”, а зараз адбываецца чарговы “Восеньскі салон з “Белгазпрамбанкам”. І першая, і другая імпрэзы насамрэч вельмі важныя падзеі ў сферы культуры. Можна, канешне ж, абмежавацца падзякай арганізатарам і Трыенале, і Салона за руплівасць, за неабыякавасць да лёсу маладых творцаў, і не лезці ў нетры аналітыкі і параўнанняў, якія камусьці могуць падацца некарэктнымі. Але па сутнасці гаворка ідзе не столькі пра дзве канкрэтныя выставы, а пра магчымыя перспектывы беларускага мастацтва: будзе яно развівацца праз дзяржаўную падтрымку, адштурхоўваючыся ад нацыянальнай ідэі і інтарэсаў шырокай грамады ці пойдзе рынкавым шляхам, арыентуючыся на не заўжды выхаваны густ пакупніка.
Далей
|
Адзін з лепшых у свеце, або Равеснік вызвалення
Кожны вялікі горад — гаворка ідзе не пра колькасць насельніцтва, а пра адметную ролю ў гісторыі
і значны статус у рэчаіснасці — абавязкова мае сярод знакаў-сімвалаў сваёй тоеснаснасці яшчэ і асаблівы музей. Такі музей, што можа быць толькі тут і ні ў якім іншым месцы. Для Мінска, горада-героя і сталіцы дзяржавы ў цэнтры Еўропы, гэта Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. 22 кастрычніка скарбніцы нашай
пакутнай памяці і нашага нацыянальнага гонару спаўняецца 75 гадоў.
Далей
|
Музейны форум: адмыслоўцам і грамадзе
4 — 6 кастрычніка ў Брэсце праходзіў IV Нацыянальны форум “Музеі Беларусі”. У ім бралі ўдзел больш як 120 музеяў нашай краіны. Пад форум была задзейнічана прастора Брэсцкай абласной школы алімпійскага рэзерву (лёгкаатлетычны манеж). Тут была разгорнута вялікая выстава, дзе кожны музей мусіў прадставіць сябе найлепшым чынам. А побач з экспазіцыйнай пляцоўкай у “Кабінеце дзелавой праграмы” спецыялісты абмяркоўвалі сённяшні стан і перспектывы музейнай справы Беларусі, суадносілі наш досвед з замежным, нашу рэчаіснасць з сусветнымі трэндамі.
Далей
|
Творчае сумоўе рэстаўратараў
Нацыянальнаму мастацкаму музею Рэспублікі Беларусь — 80 гадоў. Усё, што гэтымі днямі робіцца ў сценах нашай скарбніцы, мае святочнае падсвятленне. Вось і прэзентацыя зборніка матэрыялаў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Рэстаўрацыя гісторыка-культурных каштоўнасцяў: сучасны стан і перспектывы развіцця”, якая адбылася ў Нацыянальным мастацкім 30 кастрычніка, вельмі пасавала юбілейным урачыстасцям.
Далей
|
Навошта птушцы залаты гадзіннік?
Ёсць мастацтва, якое навідавоку: помнікі, манументальныя пано, архітэктурны дызайн і дэкаратыўная аздоба вуліц, плошчаў ды іншай прасторы, дзе збіраюцца людзі. А ёсць творы, што не надта кідаюцца ў вочы. Такое мастацтва называюць камерным і паводле фармальных адзнак звычайна класіфікуюць як дэкаратыўна-ужытковае.
Далей
|
Духоўная танальнасць пакалення Незалежнасці
10 кастрычніка, напярэдадні Дня работнікаў культуры, у Беларускім культурным цэнтры духоўнага адраджэння, што месціцца ў Храме-помніку ўсіх святых, адбылася ўрачыстая імпрэза ў гонар тых, хто паводле слоў класіка, пакліканы “сеяць разумнае, добрае, вечнае”.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"