Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Настасся ПАНКРАТАВА ( 420 cт. ) |
Вакол кнігі "з малюнкамі"
У нацыянальнай кніжнай графіцы шмат слынных імёнаў, але большасць з іх звязана з мінулым стагоддзем. Сёння трэба вельмі пастарацца, каб знайсці ў кнігарні томік з дыхтоўнымі ілюстрацыямі ад суайчыннікаў. Давядзецца зазначыць, што сучасныя айчынныя графікі часцей запатрабаваныя за мяжой, чым на Бацькаўшчыне. Тыя ж Павел Татарнікаў ці Кацярына Дубовік — іх зоркі ў значнай ступені заззялі дзякуючы замежнай паліграфіі і тамтэйшым творчым замовам. Усё часцей чуваць размовы пра тое, што ў нас з’яўляюцца асобныя творцы, але няма новага пакалення кніжных графікаў, асабліва тых, хто задзейнічаны ў афармленні дзіцячай літаратуры… Гэтыя пытанні ўзнімаліся на “круглым стале” ў рэдакцыі “К”. Кропкі судакранання шукалі прафесар кафедры графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, заслужаны дзеяч мастацтваў краіны Валерый СЛАВУК, мастак, ілюстратар Аксана АРАКЧЭЕВА, дырэктар Цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк Мінска Таццяна ШВЕД, мастацкія рэдактары выдавецтва “Мастацкая літаратура” Вольга МАКСІМОВІЧ, Міхаіл ДАЙЛІДАЎ і Настасся КАПУЦЭВІЧ, дырэктар выдавецтва “Кнігазбор” Генадзь ВІНЯРСКІ, а таксама аглядальнік “К” Настасся ПАНКРАТАВА і спецкарэспандэнт Пётра ВАСІЛЕЎСКІ.
Далей
|
“Нар. орк.” як сацсетка для профі
Час дадаў у абавязковы джэнтльменскі набор кожнай установы ці асяродку культуры прэзентацыйную старонку ў Сеціве. Але віртуальнае жыццё таксама не стаіць на месцы і патрабуе ад культурнага кантэнту значна большага, чым, так бы мовіць, электронная вітрына. Вось і ў Нацыянальным акадэмічным народным аркестры Рэспублікі Беларусь імя Іосіфа Жыновіча да 85-годдзя калектыву прымеркавалі, у тым ліку, і стварэнне сайта. Як знайсці для яго ўнікальнае напаўненне?
Далей
|
Сымон з музея: інтэрактыў у Інстаграме
Цягам 90 гадоў паэма “Сымон-музыка” натхняе маладыя таленты на творчыя пачынанні. Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа ў дзень народзінаў сваёй установы — 4 снежня — завершыць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных слыннай даце, правядзеннем Міжнароднага дня чытання твора-юбіляра.
Далей
|
Ніша для галерэі
Амаль два месяцы ў Мінску працуе “Дом карцін”, мастацкая галерэя — частка прыватнага праекта (установа пад такой жа назвай адчынена ў Кіеве, трэцяя з’явіцца ў Маскве). Паколькі досвед згаданага перыяду засведчыў попыт у прафесіяналаў і аматараў жывапісу на новы фармат галерэі, то сама па сабе ўзнікла праблема вольных ніш у айчыннай арт-прасторы. Вопытам па стварэнні выставачнага прадукту дзеліцца прэс-сакратар Крысціна ЛЯДСКАЯ ў фармаце маналогаў.
Далей
|
Груфала і Лізелота: а нашы дзе?
У дзіцячай бібліятэцы я заўсёды імкнуся ў стос сусветнай класікі пакласці беларускамоўную кнігу. Вось толькі тыя друкаванкі для дашкалят на 90 % складзены… з перакладных выданняў замежных аўтараў. Рэдкім айчынным томікам часта бракуе арыгінальных, захапляльных з першага погляду ілюстрацый. Дык дзе ж шукаць роднае слова ў смачным мастацкім афармленні?
Далей
|
Стварыць. І абараніць!
Часцяком людзі не атаясамліваюць паняцце самабытнасці краіны непасрэдна з творцамі, але менавіта яны і назапашваюць нашу непаўторную культурную спадчыну.
Далей
|
Тэхналогія Форуму
Тыдзень таму білеты на ўсе спектаклі форуму паступілі ў продаж. Засталося крыху больш за 10 дзён да ўрачыстага адкрыцця, таму мы інтэнсіўна маніторым сітуацыю і падтрымліваем сувязь з ўдзельнікамі. Як нам паведамляюць госці, ужо ўсе набылі білеты на самалёты і аўтобусы, таму заяўленыя пастаноўкі павінны адбыцца своечасова.
Далей
|
Два працэнты ў падарунак
У ліпені ў Вільнюсе аднавіў сваё існаванне Дэпартамент нацыянальных меншасцей. Ён створаны для таго, каб дапамагчы развіццю рознамоўных дыяспар у краіне, для забяспечэння культурнай і моўнай разнастайнасці. Спадзяемся, новая структурная адзінка ў складзе літоўскага Міністэрства культуры паспрыяе таму, каб нюансы існавання этнічных суполак сталі больш простымі.
Далей
|
Па вокладцы прымаюць
У нацыянальнага кнігадруку існуе праблема, якую пакуль пераадолець не атрымліваецца: беларускамоўныя выданні, на жаль, з вялікай цяжкасцю знаходзяць спажыўца. Стосы зборнікаў айчынных аўтараў стаяць у кнігарнях, але на касе часцей аплочваюць томікі з прозвішчамі замежнікаў на вокладцы. Студэнтка 3 курса БДТУ Ксенія Тарасевіч пад маім кіраўніцтвам паспрабавала знайсці прычыны такога становішча, правесці аналіз беларускамоўнай мастацкай літаратуры з пункта гледжання яе самарэкламы.
Далей
|
Ці пасуюць тэатру сямейныя традыцыі?
Днямі акцёры Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра выходзілі на сцэну Даўгаўпілскага тэатра, а пару тыдняў таму латвійскія калегі прывозілі спектаклі “Лео — маленькі леў” і “Казанова. Генрыета. Венецыя” нашым гледачам. Пра плённае супрацоўніцтва двух калектываў, а таксама пра агульныя для дзвюх краін праблемы карэспандэнту “К” распавёў дырэктар і мастацкі кіраўнік Даўгаўпілскага тэатра.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"