Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Настасся ПАНКРАТАВА ( 420 cт. ) |
Кратар на жывапісе
Не так даўно ў Нацыянальным мастацкім музеі супрацоўнікі Інстытута фізікі імя Барыса Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі дэманстравалі айчынным музейшчыкам і іх замежным калегам мабільны лазерны эмісійны спектрометр. За складанай назвай хаваецца ўнікальны апарат для якаснага і колькаснага аналізу элементнага складу твораў мастацтва. Ён — адзіны ў нашай краіне, ды і ў свеце падобных LIBS (“laser induced breakdown spectroscope” — міжнародная абрэвіятура для прыбораў лазернага індуцыраванага спектральнага аналізу) па пальцах пералічыць. Папулярна растлумачыць аглядальніку “К” адметнасці айчыннай распрацоўкі ўзялася старшы навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі, кандідат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Алена ШАБУНЯ-КЛЯЧКОЎСКАЯ.
Далей
|
Дасягальны космас
Сёлетняя выстава беларускіх ікон у Ватыкане паклала пачатак шчыльным узаемаадносінам паміж Нацыянальным мастацкім музеем Беларусі і Музеямі Ватыкана. Прыбыўшы ў Мінск, загадчык аддзела дэкаратыўных мастацтваў, а таксама аддзела візантыйскага і сярэднявечнага мастацтва гэтай установы Гвіда КАРНІНІ зазначыў, што з беларускім бокам ужо абмеркавана магчымасць зладзіць гадавыя стажыроўкі для рэстаўратараў НММ.
Далей
|
Еўрабачанне-2017: пачынаецца ўсё з…
Толькі ўзняла ўкраінская спявачка Джамала на галоўнай сцэне “Еўрабачання-2016” пераможны “Крыштальны мікрафон”, як сусветныя мас-медыя застракаталі сумненнямі, ці да часу Украіне, якая знаходзіцца ў няпростай сітуацыі, прымаць міжнародны фэст, што апрыёры пацягне значныя выдаткі. Тыя ж выказванні раз-пораз гучаць і на самой радзіме Тараса Шаўчэнкі, аднак кіраўнік упраўлення турызму Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі Антон ТАРАНЕНКА падчас візіту ў Мінск выказаў упэўненасць, што для Украіны “Еўрабачанне” — сапраўдны выратавальны круг.
Далей
|
R + A: сіла музейнага брэнда
Больш за пяць гадоў Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы супрацоўнічае і сябруе з Аб’яднаннем мемарыяльных музеяў Латвіі. Беларусы заўсёды чакаюць калег на адкрыццях экспазіцый ды выязджаюць на адпаведныя імпрэзы да суседзяў. Сёлета ў тамтэйшых музейшчыкаў было багата падстаў, каб даслаць у Беларусь запрашэнні: за год яны адчынялі адразу тры абноўленыя філіялы музея народнага паэта Латвіі Яна Райніса. Пра асаблівасці музейнай справы Латвіі, пра беларускі прыклад і замежныя цікавосткі, якія былі б карыснымі айчынным мемарыяльным музеям, распавялі “К” дырэктар Музея Янкі Купалы Алена ЛЯШКОВІЧ і намеснік дырэктара па навуковай рабоце Наталля СТРЫБУЛЬСКАЯ.
Далей
|
Без чацвёртай сцяны
Ён вучыўся ў політэхнічным інстытуце, паступаў на фізмат у БДУ, хацеў быць хірургам, але ў выніку лёс прывёў яго на акцёрскае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (сучаснай Акадэміі мастацтваў) і вось ужо амаль пяцьдзясят гадоў ён — акцёр, пра што ні разу не пашкадаваў. Народны артыст Беларусі, вядучы майстар сцэны Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра Рыгор БЕЛАЦАРКОЎСКІ ўпэўнены, што, калі прысвячаць сябе справе, дык рабіць гэта без аглядкі, інакш — ніякага толку!
Далей
|
Даць магчымасць вылечыцца
У тэатры заўсёды ўзнікае пытанне, які матэрыял ставіць, каб прыцягнуць увагу публікі. Насамрэч, для чаго мы патрэбны, калі да нас не будзе хадзіць глядач? І ўсё ж, гэта пытанне не павінна ператварацца для рэжысёра ў пагадненне са сваім сумленнем, маўляў, мне не цікава, аднак абавязкова будзе касава. Не трэба падыгрываць безгустоўнасці, даваць на сцэне чарговы “серыял”, падобны на тое, што круціцца па тэлевізары. Гледачу важна мець магчымасць сур’ёзнай размовы.
Далей
|
У Новай крэатыўнай эканоміцы
30 верасня — 2 кастрычніка ў Магілёве праходзіць ІІІ Нацыянальны форум “Музеі Беларусі”. Тэма сёлетняй імпрэзы — “Музей у новай крэатыўнай эканоміцы”. Дэвіз — “Разбураючы стэарэтыпы, пераадольваючы кансерватызм”.
Далей
|
Пасля Ватыкана — Мінск
У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылі выставу твораў царкоўнага мастацтва XVII — XXI стагоддзяў “Свет нябесны на зямлі”. Па словах гендырэктара НММ Уладзіміра Пракапцова, знамянальна, што выстава праходзіць у Год культуры ў Беларусі, і ў Год міласэрнасці, які абвясціў Папа Рымскі Францыск.
Далей
|
Філасофія сезона
У Магілёўскім абласным драматычным тэатры рыхтуюцца да адкрыцця 128-га сезона. На прэс-канферэнцыі, прысвечанай гэтай падзеі, дырэктар установы Андрэй Новікаў зазначыў, што мінулы сезон быў дастаткова складаным, аднак тэатр імкнецца пры невялікіх фінансавых сродках выпусціць цікавыя, глыбокія пастаноўкі.
Далей
|
"...Змей" у кабарэ і абгортка Піяф
Беларускі Рэспубліканскі тэатр юнага гледача вырашыў пашырыць далягляды сталічных тэатралаў. Эксперымент распачаўся ўвесну, калі да мінчан завітаў Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы. Увосень гастрольная праграма аднавілася і ўслед за брэстчанамі на сталічнай сцэне выступілі Гродзенскі абласны тэатр лялек і Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"