Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Настасся ПАНКРАТАВА ( 420 cт. ) |
Гаджаты не змогуць…
Сёлета 100-годдзе адзначае дзяржаўнае прадпрыемства “Выдавецтва “Беларускі Дом друку”. За мінулыя дзесяцігоддзі яно неаднаразова змяняла сваю назву, аднак, не адыходзіла ад галоўнага кірунку: друкарня выпускала вучэбную, метадычную, мастацкую літаратуру, папярова-белавую прадукцыю — усё тое, што чалавеку патрэбна штодня. Пра гісторыю прадпрыемства, пра будучыню паліграфічнай справы і новыя напрамкі дзейнасці вядучай друкарні краіны аглядальніку “К” распавёў генеральны дырэктар установы Раман АЛЕЙНІК. А экскурсію па цэхах для карэспандэнтаў “К” правёў намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці і ідэалагічнай працы Юрый Арыхоўскі.
Далей
|
Сон ля Дняпра
Ля маста праз Днепр, што злучае аграгарадкі Александрыю і Копысь (Магілёўскай і Віцебскай абласцей адпаведна) 8 — 9 ліпеня адбудзецца традыцыйнае свята “Купалле” (“Александрыя збірае сяброў”). Арганізатары разлічваюць, што сёлета за відовішчам будуць назіраць больш за 100 тысяч гледачоў.
Далей
|
Сустрэча міністра
Напярэдадні святкавання Дня Перамогі міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў сустракаўся з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны і працы.
Далей
|
Прафесіяналізм і адказнасць
З 3 па 6 мая ў сталіцы ладзілася XXI Міжнародная спецыялізаваная выстава “СМІ ў Беларусі”. На афіцыйным адкрыцці маштабнага форуму міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч нагадала, што ў краіне зараз дзейнічае больш за 1,6 тысячы нацыянальных друкаваных медыя і транслюецца больш за 270 тэлепраграм, што пацвярджае: “Беларусь — адкрытая інфармацыйная прастора, куды імкнуцца шматлікія медыйныя плыні”.
Далей
|
Сталіца культуры
На калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь было прынята рашэнне аб вызначэнні культурнай сталіцы 2018 года. Бабруйск перадасць статус Наваполацку, які змог на фінальным этапе абысці канкурэнта — Пінск.
Далей
|
Ці ў раўнавазе шалі?
У Нацыянальным сходзе краіны працуюць над падрыхтоўкай паправак у закон аб аўтарскім праве і сумежных правах. Змяненні і дапаўненні павінны патрапіць у Палату прадстаўнікоў ужо ў трэцім квартале. Працоўная група прымае да разгляду прапановы, што паступаюць ад усіх зацікаўленых структур і асоб: грамадскіх арганізацый, творчых дзеячаў, выканаўцаў, аўтараў — усіх, каго тычыцца названы акт. Пра відавочныя пралікі ў існуючых артыкулах, чаканні праваўладальнікаў і магчымыя змяненні ў асноватворным дакуменце на круглым стале ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі распавялі кіраўнік Цэнтра па калектыўным кіраванні маёмаснымі правамі Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Аляксей БІЧУРЫН і кіраўнік аддзела даследаванняў у сацыяльнай сферы Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь Сяргей ЛОСЕЎ.
Далей
|
Дзе плён ад "абавязалаўкі"?
Заканчэння вучэбнага года больш за дачку чакаю я. Мне ўжо страшна заходзіць за ёй у дзіцячы садок, бо баюся ізноў пачуць ад выхавальніц знаёмае: “Настасся Уладзіславаўна, у нас чарговы конкурс, намалюйце, калі ласка…” Адчуванне, быццам сталічным дашкольным установам адукацыі даведзена патрабаванне выпрабаваць бацькоў мастацтвам.
Далей
|
Хто "кіруе" Амелі, Ніколь і Анджалінай?
Праект “Беларускія ўікэнды” атрымаў падтрымку мінчан. Серыя кінапаказаў у беларускай агучцы перабралася ў адну з найвялікшых сталічных кіназалаў і там таксама збірае аншлагі. Удзельніца праекта, актрыса Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек Святлана ЦІМОХІНА нагадвае, што не так даўно агучкай на роднай мове займалася і тэлебачанне. Як гэта было? Дарэчы, голас Святланы па-беларуску гучаў з вуснаў Ніколь Кідман у “Прыгодах Падзінгтана”, Анджаліны Джалі ў “Містар і Місіс Сміт”, Адры Тату ў “Амелі”, Вайноны Райдар у “Доме духаў”, Элен Пампеа ў “Анатоміі Грэй”, Леціцыі Каста ў “Блакітным ровары”, Хэйдан Панэцьер у “Героях” ды іншых папулярных персон сучаснага кіно.
Далей
|
І дакладны адказ на пытанне “чаму?”
Бэла МАСУМЯН любіць рызыкаваць і лёгка пагаджаецца на нестандартныя творчыя павароты. І нават калі трапляецца за вядомы матэрыял, народная артыстка Беларусі імкнецца знайсці яму новае прачытанне. Таму сапраўды знайшлі адно аднаго выбітная актрыса і малады рэжысёр Віталь КРАЎЧАНКА, які толькі мінулым чэрвенем атрымаў дыплом рэжысёра драмы. У год свайго прыгожага юбілею Бэла Амаўна выйдзе на сцэну Сучаснага мастацкага тэатра ў спектаклі “Шчасце ёсць!” паводле п’есы іспанскага драматурга Алехандра Касоны “Дрэвы паміраюць стоячы”. Аглядальнік “К” пагутарыла з галоўнымі героямі заўтрашняй прэм’еры пра супрацьлегласці пакаленняў і іх творчы ўплыў адно на аднаго.
Далей
|
Скарына (ц)і шоу?
Святкаванне 500-годдзя беларускага кнігадрукавання працягваецца. У Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі, які быў адным з ініцыятараў і заснавальнікаў драматургічнага конкурсу “Францыск Скарына і сучаснасць”, паставілі п’есу Віктара Марціновіча “Кар’ера доктара Рауса”, што ўвайшла ў спіс пераможцаў. Якім жа атрымаўся аднайменны спектакль мастацкага кіраўніка тэатра, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэата Нацыянальнай тэатральнай прэміі Аляксандра Гарцуева?
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"