Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Канстанцін АНТАНОВІЧ ( 482 cт. ) |
Дзедавы гармонік — сімвал сваякоў
Разважаючы пра эфектыўнасць устаноў культуры на Гродзеншчыне, у чарговы раз задумаліся пра прычыны, якія змусілі зрабіць у вобласці маштабны рэбрэндынг, або, прасцей кажучы, змену назваў дамоў культуры і рамёстваў, гэтаксама як і клубаў. Урэшце, дом культуры — ён і ў Афрыцы дом культуры. І ад таго, што ДК ператворыцца ў аддзел ці сектар, лепш ці горш працаваць, мяркуем, ён не стане. А вось у чым мы дакладна пераканаліся, дык гэта ў тым, што не зважаючы на змены назваў сваіх устаноў ды, мякка кажучы, не вельмі высокія заробкі работнікі культуры Гродзеншчыны праяўляюць вельмі важную рысу, неабходную для іх прафесіі, — ініцыятыўнасць.
Далей
|
Карысць бурбалак
Сёння мы працягваем гаворку пра культуру Дзятлаўшчыны. Калі вы памятаеце, яна пачалася з таго, што ў раёне максімальна выкарыстоўваецца любы рэзерв для выканання немалога плана па аказанні платных паслуг. Ёсць у аддзела, аказваецца, не толькі батуты, але і электронны цір. Спрабавалі работнікі культуры набыць у пазабюджэтны дадатак абсталяванне для надзімання шарыкаў геліем і для вырабу поп-корна. Але, прагназуючы камерцыйную сітуацыю, высветлілі, што тэхнагляд пры такім раскладзе жыць спакойна ўстановам культуры не дазволіць. Прыватніку, як паказвае практыка, тут разварочвацца прасцей: патрабаванняў і забарон менш. Мы з гэтым, дарэчы, пад час аўтатураў пастаянна сутыкаемся… Можна бясконца разважаць пра ганебнасць залішняй камерцыялізацыі і яе залатую сярэдзіну ў дзейнасці клубаў, бібліятэк ды музеяў. Ясна адно: калі раёну даведзены план, значна павялічаны ў параўнанні з леташнім, яго, як ні круці, неабходна выконваць. Працоўную дысцыпліну, прынамсі, ніхто не адмяняў. Дык вось, план пазабюджэту на Дзятлаўшчыне выконваецца, як нам падаецца, з максімальным стараннем. Але гаворка ў артыкуле — не толькі пра гэта…
Далей
|
Базавая велічыня для новага адліку
У гэтай публікацыі гаворка пойдзе пра вёску Райца на Карэліччыне і вёску Наваельня на Дзятлаўшчыне, а больш дакладна — пра цікавых людзей, што робяць жыццё ў гэтых паселішчах прыгажэйшым. Місія — высакародная. І дарэмна сёння, у час летніх адпачынкаў, хтосьці імкнецца да дальняга турэцкага берага. Паверце, у Райцы, да прыкладу, вас чакае не менш неспадзяваных цікавостак і карысных адкрыццяў…
Далей
|
Мода на маладых спецыялістаў. Ёсць ці будзе?
Цягам часу нашы аўтатуры сталі нечым большым за шараговае журналісцкае заданне, якое мы заўжды імкнемся старанна выканаць. Удакладнім у чарговы раз: гэта не праверкі, а шчаслівы пошук выбітных асоб і нестандартных з’яў, што спрыяюць развіццю рэгіянальнай культуры. Не вучым кагосьці, а самі вучымся ў тых, хто не шкадуе сіл для адраджэння духоўнасці. І менавіта гэтая прага шукаць і адшукваць стала не толькі часткай прафесіі, але і часткай жыцця. З такой простай нагоды лічым сябе шчаслівымі. Вось і ў чарговы раз пераканаліся: станоўчага — больш, а рэй у сферы культуры вядуць асобы, і сярод іх — усё больш маладых спецыялістаў…
Далей
|
Бібліятэчны сувенір для… раённага музея
Гэта — апошні матэрыял чарговага журналісцкага аўтатура "К". Дапісваем яго і рыхтуемся да наступнага выезду — на Гродзеншчыну. Кажуць, там асабліва цікава праходзіць аптымізацыя падыходаў да развіцця рэгіянальнай культуры. Пабачым, абагульнім, падзелімся досведам (калі ён таго варты) з іншымі. А пакуль — пра культуру Крычаўскага і Чавускага раёнаў Магілёўшчыны.
Далей
Каментарыі (2)
|
"Пацёмкінскіх вёсак" не сустрэлі. Але…
Сённяшняя публікацыя — працяг гаворкі пра Магілёўшчыну. Дакладней — пра яе рэгіянальную культуру, на прыкладзе якой у чарговы раз можна пераканацца, што поспех справы залежыць сёння ад кадравай палітыкі. Прафесіянал нават пры мінімальным фінансаванні зможа здзівіць, захапіць і пераканаць. У мінулым нумары “К” мы далі ў доказ таму нямала пераканаўчых прыкладаў. Але на дасведчаных ды ініцыятыўных — заўжды дэфіцыт. І тычыцца гэта, на жаль, не толькі Магілёўшчыны.
Далей
|
Парк крэатыўнага перыяду
Кожны тур намотвае на кардан сотні кіламетраў, а мы завітваем пры гэтым ў дзясяткі ўстаноў культуры і пастаянна пераконваемся: калі на мясцовым узроўні ўсяляк падтрымліваюцца цікавыя праекты, ініцыяваныя работнікамі сельскіх клубаў і бібліятэк, дык рэгіянальная культура будзе няўхільна развівацца і здзіўляць самабытнасцю. А ініцыятыў, вартых увагі, гэтымі веснавымі днямі мы пабачылі нямала.
Далей
|
Аркестр і не толькі
Духавы аркестр "Новаельненскія трубачы" з’яўляецца галоўнай адметнасцю аграгарадка “Новаельня” Дзятлаўскага раёна. Сёння калектыў рыхтуе новую канцэртную праграму ў чаканні чарговых замежных гастролей. Пра гэты аркестр, а таксама пра шэраг адметнасцей Гродзеншчыны пойдзе гаворка ў аўтатуры “К”, куды выправіліся гэтым тыднем нашы журналісты.
Далей
|
Палескія спевы на Падляшшы
Калектыў “Чабатухі” з вёскі Сташаны Пінскага раёна прыняў удзел у Днях славянскага пісьменства, што нядаўна ўпершыню прайшлі ў Бельск-Падляшскім у Польшчы. У межах свята адбыўся музыказнаўчы семінар, канцэрт беларускіх калектываў і адкрыццё фотавыстаўкі “Бежанства-1915. Супольная гісторыя”.
Далей
|
Іўе: варыяцыі на тэму брэнда
У наш час наяўнасць адметнага брэнда — не толькі прэстыж для асобна ўзятага раёна, але і магчымасць папоўніць “пазабюджэт” сферы культуры і адпаведна павялічыць даходы работнікаў клубаў, музеяў, бібліятэк і дамоў рамёстваў… Не дзіўна, што за брэнды часам ідзе сапраўднае змаганне — Шаркаўшчына і Глыбокае, якія да сёння не могуць падзяліць Язэпа Драздовіча ды Бен Іегуду, — яскравы таму прыклад.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"