Аўтары
Аўтар Ілья СВІРЫН ( 593 cт. )Соцыум № 51 / 919 за 2009-12-19
Шчыт для Шчытоўкі
Ля падножжа вежаў Навагрудскага замка адкрываюцца жывапісныя краявіды — відно адтуль ажно да самага далягляду. Але ж перспектыва самога замка сёння выклікае апраўданую насцярожанасць. Спецыялісты вынеслі адназначны вердыкт: калі ў бліжэйшыя гады не будуць праведзены захады па кансервацыі яго руінаў, мы можам страціць нават тыя рэшткі былой велічы, якія ўжо сёння прыцягваюць каля 150 тысяч турыстаў штогод. Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка ў інтэрв’ю газеце “Культура” (гл. № 41 за 2009 г.) праанансаваў правядзенне доўгатэрміновай шырокамаштабнай акцыі. Яе мэта — збор сродкаў на рэстаўрацыю знакавых помнікаў беларускай архітэктуры. Першы аб’ект — менавіта Навагрудскі замак.
Далей
|
№ 48 / 916 за 2009-11-28
ІДЭІ, ІНТРЫГА, ТАЯМНІЦА...
19 лістапада ў Мінскім і Валожынскім раёнах адбылося выязное пасяджэнне сумеснай калегіі Міністэрства культуры і Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. Фармулёўка яго тэмы адразу настройвала на дзелавую размову: “Аб эфектыўным выкарыстанні аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны ў сферы турызму”. Як неаднаразова падкрэсліваў Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка, турызм з’яўляецца найважнейшым рэсурсам ажыццяўлення многіх стратэгічных ініцыятыў, скіраваных на адраджэнне і развіццё беларускіх рэгіёнаў. “Турызм — гэта імідж нашай дзяржавы і яе даходы”, — адзначыў у сваім уступным слове да пасяджэння калегіі міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка. Без сумневу, найістотнейшы складнік айчыннага турызму — менавіта аб’екты спадчыны. Як паведаміў у сваім дакладзе намеснік міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Чэслаў Шульга, не болей за 30 — 40% такіх помнікаў сёння ўключаны ў турыстычны абарот. Ды і іх патэнцыял задзейнічаны пакуль не напоўніцу. У той самы час, болей за тысячу аб’ектаў з Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурнай спадчыны на дадзены момант ніяк не выкарыстоўваюцца і знаходзяцца ў занядбанні. Адсюль і тэма для дзелавой размовы, якая ў такім маштабным фармаце адбылася ўпершыню.
Далей
|
аrt galerie № 50 / 918 за 2009-12-12
“ІНЬ” і “ЯНЬ” па адрасе прапіскі “маладых прафесіяналаў”
Кастрычніцкая плошча, 1... Пагадзіцеся, гэта гучыць самавіта! Такі адрас мае не толькі галоўная сацыякультурная ўстанова краіны — Палац Рэспублікі, але і галерэя “Універсітэт культуры”, што месціцца ў яе сценах. За шэсць гадоў існавання ўстановы тут прайшло ўжо болей за 120 выставак. Яшчэ не так даўно “выставіцца”для маладога мастака было досыць праблематычна. І менавіта таму дзяржава парупілася пра стварэнне ў самым сэрцы Мінска “профільнай” галерэі для моладзі. Гэты крок істотна змяніў сітуацыю. Заўсёднікі выставак адкрылі для сябе не адзін дзесятак адметных імёнаў з новага пакалення беларускіх мастакоў. Сярод іх — і сам дырэктар галерэі “Універсітэт культуры” Дзяніс БАРСУКО
Далей
|
Суботнія сустрэчы № 49 / 917 за 2009-12-05
“Навучыць артыста… плыць”
У Мінску ўжо ўключылі ілюмінацыю і пачалі падрыхтоўку да зімовых святаў. Але найбольш пярэдадзень свята адчуваецца ў кабінетах Белтэлерадыёкампаніі. Для многіх яе супрацоўнікаў Новы год прыходзіць значна раней, чым 1 студзеня. І кожнае з такіх святаў — сапраўдны экзамен на творчую сталасць. Наша гутарка з дырэктарам Дырэкцыі музычных і забаўляльных праграм Белтэлерадыёкампаніі Дзянісам ШПІТАЛЬНІКАВЫМ таксама кіравалася якраз на падрыхтоўку навагодняга тэлеэфіру. І на вырашэнне праблемных момантаў, якія паўстаюць у гэтым кантэксце.
Далей
|
"К" інфармуе № 47 / 915 за 2009-11-21
Першы радок у біяграфіі мастака
3 13 лістапада ў галерэі “Універсітэт культуры” адбылося адкрыццё Рэспубліканскай выстаўкі работ лаўрэатаў, дыпламантаў і стыпендыятаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
Далей
|
Мастыхін № 47 / 915 за 2009-11-21
Дыхтоўнае “Жалеза” без баласту
Тэма сёлетняга фестывалю “ Тэхна-Арт — фірмовага праекта” галерэі “Універсітэт культуры” — была лаканічнай і шматзначнай: “Жалеза”. “Як рудакоп прыкладае намаганні, здабываючы з-пад зямлі жалезную руду, пераплаўляючы бясформенную масу ў вольны ад дамешкаў метал, гэтак і тэхнамастак, працуючы з навакольным светам, ператварае эмоцыі, уражанні, настроі ў чысты вобраз тэхнамастацтва” — пазначыў у куратарскай эксплікацыі дырэктар галерэі Дзяніс Барсукоў.
Далей
|
Міжнародны кантэкст № 47 / 915 за 2009-11-21
Еўрапейскі “трэнд” — для старых муроў
19 лістапада ў Мінскай вобласці адбылося выязное пасяджэнне сумеснай калегіі Міністэрства культуры і Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь “Аб эфектыўным выкарыстанні аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны ў сферы турызму”. Галоўная тэма, якая абмяркоўвалася падчас пасяджэння, — як даць помнікам гісторыка-культурнай спадчыны новае жыццё праз ператварэнне іх у турыстычныя аб’екты. Пра тое, што такі падыход цалкам адпавядае еўрапейскай канцэпцыі захавання гісторыка-культурнай спадчыны, засведчыла нядаўняя Канферэнцыя міністраў культуры, якая прайшла ў Любляне. Упершыню ўдзел у ёй узяла і беларуская дэлегацыя, а ўзначаліў яе — намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Віктар Кураш.
Далей
|
У нумар! № 46 / 915 за 2009-11-14
Усенародны фармат як “драматургія” кінафоруму
Вызначэнне каардынат “Лістапада” на сусветнай кінематаграфічнай і кінафестывальнай карце немагчымае без канкрэтызацыі яго фармату. Які ж ён, фармат беларускага кінафестывалю, у чым ягоная адметнасць? Гэтае пытанне карэспандэнт “К” адрасаваў члену аргкамітэта, першаму намесніку міністра культуры Рэспублікі Беларусь Уладзіміру РЫЛАТКУ.
Далей
|
У кантэксце форумаў № 46 / 915 за 2009-11-14
Драматург патрэбен, каб “запусціцца”?
Своеасаблівая “вось” кінапрацэсу ў яго творчым вымярэнні — гэта стасункі паміж рэжысёрам і аўтарам сцэнарыя. Прыадкрыць “заслону” на кінематаграфічнай “кухні” мы папрасілі, бадай, самага запатрабаванага беларускага кінадраматурга некалькіх апошніх дзесяцігоддзяў — Аляксея ДУДАРАВА. Рэакцыя мэтра на закранутую карэспандэнтам “К” тэму была нечакана эмацыйнай.
Далей
|
Праект Саюзнай дзяржавы № 46 / 915 за 2009-11-14
“Накоротке” не атрымаецца
У сярэдзіне кастрычніка здымачная група фільма “Брэсцкая крэпасць” прэзентавала першы плён сваёй працы — васьміхвілінны прома-ролік будучай карціны. Амбітны кінапраект Саюзнай дзяржавы будзе прадстаўлены і пад час цырымоніі адкрыцця XVI Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”. Генеральны прадзюсер фільма Ігар УГОЛЬНІКАЎ атрымаў афіцыйнае запрашэнне ў якасці госця фестывалю. Зрэшты, у Мінску ён і без таго госць нярэдкі. І нават не зусім госць. Менавіта ў беларускай сталіцы (калі дакладней — у Інстытуце журналістыкі БДУ) праходзяць здымкі яго аўтарскай тэлеперадачы “Час Саюза”. Гэта адзін з праектаў Тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, якую ўзначальвае Ігар Станіслававіч. Карэспандэнту “К” удалося скарыстацца невялікім прамежкам у напружаным графіку прадзюсера, каб пагутарыць пра той праект, які цяпер для яго — самы галоўны.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|