Аўтары
Аўтар Ілья СВІРЫН ( 557 cт. )Раскадроўка № 35 / 1422 за 2019-08-31
Геній на матацыкле
…Кантрольна-прапускны пункт на сакрэтны аб’ект стратэгічнай важнасці выглядае так, як і мае быць. Жалезная брама, высокі паркан, суворыя людзі ў блакітных фуражках спыняюць на ўездзе “Победу”, каб праверыць у яе пасажыраў дакументы. І тут раптам на даляглядзе з’яўляецца сучасны мікраўтобус, які рушыць у гараж па суседстве. “Стоп, камера!” — крычыць рэжысёр. Трэба пачакаць, пакуль эпохі раз’едуцца, а потым — яшчэ адзін дубль.
У такіх варунках і адбываліся здымкі фільма пра Якава Зяльдовіча — чарговага героя маштабнага праекта “100 імён Беларусі”, які ўжо некалькі гадоў (ды, на жаль, дасюль яшчэ нерэгулярна) пастаўляе на нашы тэлеэкраны студыя гістарычнага кіно “Майстэрня Уладзіміра Бокуна” пры падтрымцы дабрачыннага фонду “Навука вакол нас”. Прычым робіць гэта зусім не з галівудскімі бюджэтамі — што, зрэшты, і спараджае нямала падобных да апісанага вышэй казусаў, цікавых для старонняга назіральніка.
Далей
|
Соцыум № 33 / 1420 за 2019-08-17
Ёсць пасіянарый — ёсць прагрэс…
Лета — найлепшы час для валанцёрскіх ініцыятыў па захаванні тых ці іншых аб’ектаў спадчыны. Іх лік два гады таму папоўніла колішняя сядзіба Храптовічаў у Шчорсах — і здарылася гэта, як падаецца, вельмі своечасова. Бо дасюль маёнтак паволі працягвае руйнавацца, паколькі ўсе папярэднія спробы распачаць ягонае адраджэнне вялікага плёну не займелі. Ці атрымаецца гэтым разам?
Далей
|
Суботнія сустрэчы № 33 / 1420 за 2019-08-17
Юрый ІВАНОЎ: “Ён зірнуў на мяне — і я паспеў ухапіць гэты момант”
Легендарнаму фатографу Юрыю ІВАНОВУ, якога мы маем маральнае права з гонарам назваць “вечным культураўцам”, не так даўно споўнілася 80. Напярэдадні юбілею СМІ літаральна стракацелі інтэрв’ю з ім. Але мы, шчыра павіншаваўшы шаноўнага калегу, вырашылі наўмысна адкласці гутарку на пазнейшы час — каб атрымалася яна не “дацкай”, а праблемнай, не “паднагоднай”, але актуальнай заўсёды. Балазе, вечных праблем у фатаграфіі хапае.
Далей
|
Дзяжурны па нумары № 32 / 1419 за 2019-08-10
Музей ва ўласным двары
Днямі па дарозе дадому без дай-прычыны завітаў у Асмалоўку. Наогул, люблю туды завітваць цягам вось ужо многіх гадоў. Ціха, атмасферна. І вечарам там зазвычай — ні душы. Гэта мне нават падабаецца, а вось іншым — мяркуючы па ўсім, не надта.
Пакуль што мантра пра турыстычны патэнцыял гэтага ўтульнага раёнчыка, якая доўгі час несупынна вымаўляецца ўсімі “неабыякавымі грамадзянамі”, турыстаў Асмалоўцы не дадала. Яно зразумела: на сёння ім там проста няма чаго рабіць.
Далей
|
№ 29 / 1416 за 2019-07-20
Адкрывальнікі “брамаў мінуўшчыны”
З тых соцень допісаў, якія за апошнія колькі месяцаў прыйшлі на нашу рэдакцыйную скрыню, мяне бадай найбольш уразіў артыкул краязнаўцы з Глуска Васіля Балейкі (гл. № 20 за гэты год). Гэты сапраўдны патрыёт сваёй малой радзімы звярнуў увагу на стары зламаны помнік, аснова якога ледзь-ледзь вытыркаецца з зямлі на мясцовых могілках. Расчытаў надпісы, рупліва папрацаваў з гістарычнымі крыніцамі… І ў выніку мы даведаліся ашаламляльную паводле свайго драматызму гісторыю, якую здатны выдумаць далёка не кожны сцэнарыст.
Далей
|
№ 27 / 1414 за 2019-07-06
Чаму мы не скорым Венецыю
Зайшоўшы ў бар на выспе Ліда выпіць кавы, я з цікаўнасцю стаў разглядаць, як мне здалося, інсталяцыю: плазмавы тэлевізар, аточаны багетнай рамкай — бы твор жывапісу. Трансляваў ён футбольны матч, прычым жаночы — што таксама выглядала невыпадковым: гендарны дыскурс не губляе сваёй актуальнасці.
І ў такім месцы, як Венецыя падчас біенале, вельмі цяжка паверыць, што тэлевізар у рамцы можа быць проста тэлевізарам — а не якімсьці творам сучаснага мастацтва. Хаця ненаўмыснае спалучэнне багету і футбола падалося мне куды цікавейшым, чым многія творы тытулаваныя.
Далей
|
Беларусы свету № 30 / 1417 за 2019-07-27
“Мы прызвычаіліся жыць самастойна”
Наша размова з Алегам РУДАКОВЫМ пачынаецца з відавочнага — з тэмы адлегласці. Ён прыляцеў з Іркуцка, а да Мінска адтуль — каля шасці тысяч кіламетраў. Розніца ў часе — пяць гадзін, і калі ў нас вечаровы змрок, там ужо віднее. Адаптавацца арганізму няпроста.
Тым не меней, гэты далёкі край прынамсі гадоў 450 звязаны з нашай гісторыяй. Беларусы былі сярод першых каланізатараў Сібіры і потым цэлымі хвалямі туды траплялі — самахоць ці міма сваёй волі. Сотні вёсак у Прыбайкаллі заснаваныя выхадцамі з нашых мясцінаў!
Але гэта — толькі гістарычны бэкграўнд: дзе нашы не прападалі? Галоўнае тое, што беларускі рух у Іркуцку сёння можна лічыць сапраўдным феноменам. Уласна, ён і стаў нагодай для гутаркі з бадзёрым нават у дажджлівы панядзелкавы ранак актывістам.
Далей
|
Рэпарцёрскі марафон № 23 / 1410 за 2019-06-08
У сітуацыі бясконцых “вось-вось”
Дзіўна, але правядзенне — упершыню за пяць гадоў! — маштабнага конкурсу “Спадчына ў дзеянні” не выклікала нармальнага ажыятажу (ды ладна: хаця б проста ўвагі) з боку маіх калегаў. Таму і прэс-тур, які Беларускае бюро ICOMOS зладзіла па выніках таго спаборніцтва (пра яго мы ўжо падрабязна пісалі), не спарадзіў бураны ў сацсетках. Хаця дарэмна. Мы пабачылі шмат цікавага, пазнаёміліся з прыемнымі людзьмі і ў чарговы раз пераканаліся: калі нешта ў нас са спадчынай і робіцца, то найперш дзякуючы ім — прыемным людзям.
Далей
|
Калонка рэдактара № 23 / 1410 за 2019-06-08
Прычына недатыкальнасці
Не згодны я з некаторымі думкамі, што агучаныя ў суседнім матэрыяле: маўляў, калі твор мастацтва не з’яўляецца каштоўнасцю ў вачах грамады, закон тут бяссільны… Грамада — гэта ўвогуле паняцце плыткае. Таму часам няшкодна ўсё прапісаць чорным па белым.
Вось вам добры прыклад. У сталіцы ёсць творы савецкага манументальнага мастацтва, якім нічога сёння не пагражае. Гэта і вітражы Гаўрылы Вашчанкі ў кінатэатры “Масква” і Чырвоным касцёле (тут прычына далёка не толькі ў яго цудоўным пробашчы), і насценныя мазаікі Аляксандра Кішчанкі (праўда, не ўсе)… Галоўная прычына іх “недатыкальнасці” наступная — нехта калісьці парупіўся ўнесці гэтыя знакавыя творы мастацтва ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў — не праз час іх стварэння (даволі нядаўні), але праз мастацкую вартасць. І цяпер яны абароненыя законам.
Далей
|
аКно ў свет № 17 / 1404 за 2019-04-27
Ці не сапсуём мы грыб Дастаеўскі?
Летась расійскі мастак Сяргей КАТРАН прывёз у Мінск бадай самую нечаканую выставу года. “Сакрэтная зона” ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў уразіла не толькі атракцыйнымі інсталяцыямі і дзіўнымі экспанатамі, але і неспадзеўнай паэтычнасцю ды інтэлектуальнай эквілібрыстыкай “стопяццотага” ўзроўню.
Сёлета той самы аўтар рызыкуе ўзняць новую планку — самага экстравагантнага арт-праекта. Неўзабаве ў Мінску стартуе праграма, завадатарам якой — па словах яе арганізатараў з культурнага хаба OК16 — з’яўляецца мастак па імені Вялікае сямейства чайнага грыба Камбуча-Дастаеўскі.
На леташняй выставе Катрана дадзены “творца” выступаў у ролі кампазітара, выконваючы сваю араторыю “Ведзьмавы колцы”. Гэтым разам яму даручана яшчэ больш пачэсная місія — запачаткаваць першую ў Беларусі міжнародную арт-рэзідэнцыю. На яе, дарэчы, ужо пададзена каля 25 заявак з самых
розных краін.
Далей
|
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 56
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! аКно ў свет: замежны культурны вопыт Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці 75-годдзе пачатку Вялікай Айчыннай вайны
|