Аўтары
Аўтар Ілья СВІРЫН ( 593 cт. )Страта № 3 / 1181 за 2015-01-17
Асірацелыя "ўспаміны...": не стала апошняга жыхара вёскі Стойлы
Дух народа неўміручы. Але яго носьбіты, на жаль, смяротныя. 14 студзеня сышоў у іншы свет легендарны Мікалай Тарасюк. За свае восем з гакам дзясяткаў гадоў ён дасягнуў многага. Народны майстар Рэспублікі Беларусь, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, удзельнік незлічоных прэстыжных выставак, стваральнік уласнага музея "Успаміны Бацькаўшчыны"... Рэгаліі можна пералічваць доўга, але самы галоўны жыццёвы даробак разбяра, падаецца, яшчэ толькі чакае асэнсавання і падзякі сучаснікаў…
Далей
|
Акцэнт тыдня № 3 / 1181 за 2015-01-17
Пытанне — у матывацыі
Крытыкаваць дзейнасць грамадскага фонду “Любчанскі замак” апошнім часам стала папраўдзе добрым тонам сярод усіх, хто далучаны да тэмы рэстаўрацыі альбо аховы спадчыны. Безумоўна, крытыкі маюць рацыю — прынамсі, дэ-юрэ, паводле тых жорсткіх (і, на жаль, толькі “ўнутрыцэхавых”) законаў, якія існуюць у гэтай сферы дзейнасці. Сапраўды, звестак пра замак захавалася зусім вобмаль. Ці не ўвесь наяўны матэрыял датычыцца таго адносна нядаўняга перыяду, калі ацалелыя вежы сталі дэкаратыўнымі элементамі сядзібна-паркавага ансамбля, што з’явіўся на месцы былой фартэцыі. Аднак кіраўнік фонду Іван Пячынскі, відавочна, прагне адрадзіць менавіта замак, а не сядзібу. За гэта яго і не любяць...
Далей
|
№ 48 / 1174 за 2014-11-29
Выбар паміж добрым і… добрым
26 лістапада на пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь разглядалася пытанне аб наданні статуса Культурнай сталіцы чарговаму гораду. За яго гэтым разам спаборнічалі два гарады — Брэст і Маладзечна. Адрознасць “вагавай катэгорыі” адразу кідалася ў вочы, але… Ці ў гэтым справа?
Далей
|
Суботнія сустрэчы № 2 / 1180 за 2015-01-10
Спраўдзіць статуснасць сталіцы
12 студзеня Брэст афіцыйна ўступіць у свой пачэсны статус сёлетняй Культурнай сталіцы Беларусі. “Інаўгурацыю” было вырашана прымеркаваць да закрыцця фестывалю “Студзеньскія музычныя вечары”, якое адбудзецца на сцэне Брэсцкага абласнога драматычнага тэатра з удзелам сусветных зорак класічнай музыкі. Але самі брэстчане ўжо ганарацца сваім сталічным тытулам, пра што сведчыць хаця б з’яўленне тэматычнай старонкі ў адной з сацыяльных сетак. Між тым, акцыя “Культурная сталіца Беларусі” не так даўно адсвяткавала свой першы юбілей — пяцігоддзе. Пра яе вынікі і далейшыя крокі па ўдасканаленні самой канцэпцыі мы гутарым з намеснікам міністра культуры Рэспублікі Беларусь Васілём ЧЭРНІКАМ.
Далей
|
Форум № 2 / 1180 за 2015-01-10
Штрых-код №6
Галерэя “Шостая лінія”, без якой немагчыма ўявіць беларускае мастацкае жыццё 1990-х, знікла, з аднаго боку, занадта даўно і, з іншага, зусім нядаўна, каб ператварыцца ў прывабны аб’ект для аматараў “арт-палеанталогіі”. Але здарылася нечаканае: праз шаснаццаць (!) гадоў пасля свайго закрыцця гэты “выкапень” стаў адкопвацца сам! Міжнародны фестываль “Suma Sumarum”, які сінхронна прайшоў у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва і Цэнтры сучасных мастацтваў, стаў адной з самых запамінальных сёлетніх падзей у катэгорыі, заяўленай у назвах абедзвюх устаноў. З куратаркай фэсту Ірынай БІГДАЙ мы дамовіліся “на дыктафон” абмеркаваць яго вынікі. Па ейнай прапанове, наша гутарка была спалучана з адкрытай фінісажнай дыскусіяй. Маўляў, яна ўсё адно не збярэ багата ўдзельнікаў, тым больш, яе вырашылі нават адмыслова не рэкламаваць. Тым не менш, без адмысловых запрашэнняў у гутарцы пра лёс мастацкага дыскурсу, які рэпрэзентуе галерэя, узялі ўдзел прафесар Эксэтэрскага ўніверсітэта (Вялікабрытанія) Нэлі БЕКУС, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Гарвардскага ўніверсітэта (ЗША) Ігар МАЛЕВІЧ, а таксама мастакі, прынамсі, двух датычных да “Шостай лініі” пакаленняў, Віталь ЧАРНАБРЫСАЎ, Віктар ПЯТРОЎ, Ігар САЎЧАНКА, Антон СЛЮНЧАНКА і Сяргей ЖДАНОВІЧ.
Далей
|
На маю думку... № 2 / 1180 за 2015-01-10
Натхненне існуе, але... Трэсці трэба!
Што ні кажы, але юбілей — гэта добрая нагода не толькі для святкавання, але і для падсумавання. Вось і я вырашыў падвесці пэўныя вынікі ўласнага жыцця — спадзяюся, пакуль прамежкавыя. На выстаўцы ў сталічнай Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага вы ўбачыце галоўныя мае набыткі — агулам 175 твораў! Плюс напамінкі пра тыя праекты, якія мы няспынна ладзім з жонкай Вольгай: касцюмы, аксесуары, фота...
Далей
|
№ 51 / 1177 за 2014-12-20
На страхоўцы эканоміць нельга
Не так даўно вярнуўся з Іспаніі, куды трапіў па ініцыятыве Пасольства Беларусі ў Іспаніі, якое па сумяшчальніцтве ўзначальвае нястомны папулярызатар беларускай культуры Павел Латушка. Пад час рабочага візіту ўдалося перамовіцца з кіраўнікамі буйных іспанскіх музеяў, чые фонды змяшчаюць тыя шэдэўры, якія мараць убачыць на ўласныя вочы не раўнуючы ўсе айчынныя аматары мастацтва. І ёсць падставы меркаваць, што гэтыя мары паступова будуць здзяйсняцца.
Далей
|
аКно ў свет № 51 / 1177 за 2014-12-20
Археалогія памяці ў мультыкультурнай кухні
Невялічкі польскі гарадок Сэйны, які заканамерна патрапіў у наш “Гродзенскі трохкутнік” (адтуль рукой падаць як да беларускай, так і да літоўскай мяжы), падаваўся мне звыклым носьбітам “сентыментальнай аўры правінцыі”. Але пабачыўшы ў Інтэрнэце афішу яго культурных падзей, я шчыра здзівіўся. Улетку там ці не штодня ладзіліся розныя імпрэзы — канцэрты джазу і клезмерскай музыкі, спектаклі, літаратурныя вечарыны... У некаторых з іх бралі ўдзел прыезджыя знакамітасці, але большасць неверагоднай па сваіх маштабах праграмы зроблена менавіта сіламі мясцовага насельніцтва, якога там мо тысяч з шэсць.
Далей
|
Соцыум № 50 / 1175 за 2014-12-13
У пошуках “лішніх”
Мабыць, не заўсёды варта ацэньваць рэчаіснасць паводле статыстычных даных, але і цалкам ігнараваць іх наўрад ці выпадае. Апрача ВУП, на прэстыж краіны працуюць і іншыя паказчыкі, у тым ліку колькасць гісторыка-культурных каштоўнасцей. На жаль, у гэтай намінацыі мы адстаём ад усіх суседзяў, за выключэннем Украіны. На Беларусі “афіцыйных” аб’ектаў спадчыны сёння — 5 527, або, у пераліку на колькасць насельніцтва, адзін — на 1 737 чалавек. А вось, напрыклад, у Літве помнікаў — больш за 18 тысяч. Прычым на кожны з іх прыпадае ўсяго 157 грамадзян краіны! Гэтыя даныя выглядаюць даволі красамоўна. Агучаны яны былі пад час пасяджэння калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, на якім разглядалася пытанне “Аб канцэптуальных падыходах да надання нерухомым матэрыяльным аб’ектам статуса гісторыка-культурных каштоўнасцей і аптымізацыі Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь”.
Далей
|
Беларусы свету № 47 / 1173 за 2014-11-22
Наш “анклаў” у Друскінінкаі
Абставіны майго знаёмства з актывісткамі беларускай суполкі Друскінінкая ўжо самі па сабе красамоўныя. Набралі мы літоўскі нумар, каб дамовіцца пра сустрэчу з імі цягам сёлетняга велатура “Гродзенскі трохкутнік”, і пачулі ў слухаўку: “Дык а мы ў Мінску — на экскурсіі ў Музеі Якуба Коласа”. Музей той знаходзіцца амаль насупраць рэдакцыі, таму грэх было туды не падбегчы...
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|