Аўтары
Аўтар Ілья СВІРЫН ( 593 cт. )Дзяжурны па нумары № 38 / 1216 за 2015-09-19
Свята для “цяжкіх падлеткаў”?
Раней сярод многіх мінчан была завядзёнка з’ехаць на дзень свайго горада куды падалей, каб схавацца ад тлумнага натоўпу. Але з году ў год сітуацыя мяняецца, і не надта актуальны для сталіцы фармат “шашлыкі пад музло” паступова саступае месца сапраўды цікавым для гараджан імпрэзам. Адначасова эвалюцыянуе і публіка. Таму выправіўшыся з дзецьмі, скажам, на рыцарскі фэст, ты ўжо не рызыкуеш апынуцца ў натоўпе п’яных тынэйджараў з прадмесцяў. Вось я і выправіўся.
Далей
|
аКно ў свет № 38 / 1216 за 2015-09-19
Класік і класікі
Казаць пра сталую цікавасць да беларускай літаратуры за мяжой, напэўна, пакуль не выпадае. Але ў плане экспарту свайго “інтэлектуальнага прадукту” Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа можа даць фору многім айчынным таваравытворцам. Акурат цяпер сінхронна працуюць выстаўкі ў Вільнюсе і Санкт-Пецярбургу, наперадзе — Калінінград... Па словах дырэктара ўстановы Зінаіды КАМАРОЎСКАЙ, такая насычаная міжнародная дзейнасць стала ўжо завядзёнкай. Адзін з яе сакрэтаў — уменне выбудаваць паралелі паміж беларускім Песняром і тымі творцамі, што жылі ў іншых краінах ды і ў іншыя эпохі. Зінаіда Мікалаеўна мяркуе, што ў большасці выпадкаў гэта магчыма.
Далей
|
№ 32 / 1210 за 2015-08-08
Падтрымка грашыма і… песняй
25 ліпеня ля мястэчка Грудэк, што на Беласточчыне, адбыўся фальклорны фестываль “Сяброўская бяседа”, а на наступны дзень — “Культура без межаў” у Сямятычах. Дзякуючы падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, у суседнюю краіну быў накіраваны цэлы “творчы дэсант” з Мінска, у склад якога — поруч з вядомымі артыстамі — увайшлі карэспандэнты “К” Юрый Чарнякевіч і Ілья Свірын.
Далей
|
Крытычная маса № 36 / 1214 за 2015-09-05
Экспартны арт-“шоукейс”
Як правіла, арганізатары амбітных выставачных праектаў ставяць перад сабой звышзадачу сабраць “самае-самае” — ці то ў актуальным працэсе, ці то ў пэўнай рэтраспекцыі. Вынікі зазвычай атрымліваюцца даволі спрэчныя, бо пытанне, хто ж “самы-самы” адназначных адказаў апрыёры не мае. Дыскусіі пра “табелі аб рангах” шкодныя ўжо хаця б таму, што адцягваюць увагу ад саміх твораў. І як тут не прыгадаць прымаўку “Лепшае — вораг добрага”!
Далей
|
№ 31 / 1209 за 2015-08-01
Парад няздзейсненых праектаў, або... кірмаш карысных ідэй?
Цягам дзесяці ліпеньскіх дзён у сталічным Палацы мастацтва экспанавалася выстаўка пад немудрагелістай і адначасова шматзначнай назвай “Праект”. Яе арганізавала секцыя скульптуры Беларускага саюза мастакоў. А мяркуючы па ўзнятай выстаўкай праблематыцы і крэатыўнаму візуальнаму шэрагу, да распрацоўкі яе канцэпцыі спрычыніўся скульптар Павел Вайніцкі. Гэты схільны да эксперыментаў майстар шчыра заклапочаны тым, што скульптурная пластыка пры велізарным патэнцыяле выразнасці не адыгрывае належнай ролі ў гарадскім асяроддзі. Экспанаваліся праекты помнікаў, паркавай скульптуры і дэкаратыўнай аздобы, выкананыя скульптарамі ў супрацоўніцтве з архітэктарамі. Па шэрагу прычын гэтыя праекты так і не былі рэалізаваныя. У адных выпадках можна сказаць “шкада”, у іншых — “ну і добра!”. Да некаторых яшчэ не даспела грамадства, іншыя проста не прайшлі конкурснага адбору.
Далей
|
Рэпарцёрскі марафон № 35 / 1213 за 2015-08-29
“Апостал”, на шчасце, не пацярпеў, але музейны тазік — напагатове...
Летась мы пісалі ўжо пра “вялікае перасяленне” фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея — самай багатай скарбніцы рухомых гісторыка-культурных каштоўнасцяў нашай краіны. Супрацоўнікі ўстановы тады агучвалі нямала праблем, датычных захавання калекцый, і выказвалі надзеі на іх хуткае і кардынальнае вырашэнне. Праз год мы вярнуліся да гэтай тэмы, папрасіўшы зладзіць для нас экскурсію па музейных “нетрах”, схаваных ад вачэй шараговага наведвальніка.
Далей
|
№ 29 / 1207 за 2015-07-18
Sacrum et profanum Будслаўскага фэсту
Нематэрыяльная культурная спадчына выклікае ў нас устойлівыя асацыяцыі з вышыванкамі, карагодамі і рамёствамі. Без сумневу, такое разуменне — няпоўнае. У якасці элемента НКС можна разглядаць любую праяву духоўнай дзейнасці народа, якая стала жывой традыцыяй. Таму наўрад ці выпадае здзіўляцца, што першым беларускім унёскам у прэстыжны Рэпрэзентатыўны спіс сусветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO можа стаць фэст у гонар цудадзейнага абраза Маці Божай у Будславе. Асабліва гэта не здзівіць тых, хто сам наведаў невялічкае мястэчка на Міншчыне наконадні першай суботы ліпеня. У іншы сусветны спіс НКС, дзе ўжо прадстаўлены наш абрад “Цары”, Будслаўскі фэст, падобна, не патрапіць ніколі. Больш за дзесяць тысяч пілігрымаў, што сабраліся надвячоркам 3 ліпеня ля прыгожага барочнага касцёла, красамоўна засведчылі, што гэтай традыцыі не патрэбна “тэрміновая абарона” — яна жыве, квітнее і спакваля развіваецца.
Далей
|
Тэндэнцыі сферы № 33 / 1211 за 2015-08-15
Унікальнае… гумно
Навальніца, якая пракацілася па Беларусі некалькі тыдняў таму, нарабіла шкоды і ў знакамітай сядзібе Рэйтанаў у Грушаўцы. Паваленыя дрэвы і вецце ўжо прыбралі валанцёры з розных куткоў краіны пры непасрэдным і самым актыўным удзеле старшыні Начаўскага сельвыканкама Вячаслава Новіка. Значную падтрымку аказалі і раённыя ўлады Ляхавіччыны. Прадастаўлены імі трактар для вывазу ламачча толькі за адзін дзень зрабіў дзесяць рэйсаў з прычэпам, поўным да бартоў. Але ці не самы згубны вынік стыхіі пакуль не ліквідаваны. Адна з сядзібных пабудоваў — старое драўлянае гумно — сёння, лічы, пазбаўлена даху.
Далей
|
Рэдакцыя плюс... № 32 / 1210 за 2015-08-08
Гульня ўпоцемках Георгія Скрыпнічэнкі
Мастак Георгій СКРЫПНІЧЭНКА даўно мог бы займець журналісцкае таўро “беларускага Далі”. Для гэтага ёсць усе перадумовы, у тым ліку знешняе падабенства. Мог бы, калі б браў прыклад са знакамітага каталонца і дбаў пра ўласны піяр. Але айчыннаму жывапісцу і графіку, які пачаў ствараць сюррэалістычныя творы яшчэ паўстагоддзя таму, калі да слова “рэалізм” звычайна дапасоўвалася іншая прыстаўка, зусім не хочацца займацца піярам. Яму куды бліжэй цішыня ўласнай майстэрні. Дамовіцца аб тым, каб правесці ў ёй нашу чарговую рэдакцыйную “планёрку”, было не надта проста. Мастак доўга пераконваў нас, маўляў, яму няма пра што нам распавесці. Але ў выніку больш як двухгадзіннай размовы мы атрымалі магчымасць зразумець: Скрыпнічэнка — гэта ніякі не Далі. Гэта менавіта
Скрыпнічэнка.
Далей
|
Соцыум № 31 / 1209 за 2015-08-01
Гульня ў асацыяцыі
Мінск няспынна мяняецца, і часам ты ледзь пазнаеш тыя раёны, дзе не пабыў усяго якія-небудзь пару гадоў. Мала які еўрапейскі горад развіваецца такімі хуткімі тэмпамі, але, вядома, тут ёсць і адваротныя бакі медаля. Незлічоныя навабуды сціраюць сляды нават вельмі нядаўняй мінуўшчыны, не кажучы ўжо пра “сівую даўніну” — а па тутэйшых мерках, гэта недзе гадоў са сто. Адзін з варыянтаў панацэі быў вынайдзены параўнаўча нядаўна. У заўсёды перапоўненым сталічным метро з’явіліся схемы, дзе ўжо пазначаны некаторыя станцыі яшчэ не пабудаванай трэцяй лініі, і гучаць яны бы паэзія — “Немаршанскі Сад”, “Кавальская Слабада”, “Слуцкі Гасцінец”… Безумоўна, гэта вельмі эфектыўны ды рацыянальны спосаб вярнуць да жыцця тыя тапонімы, што трывала забыты сённяшнімі гараджанамі — прычым без перайменаванняў вуліц альбо іншых “энергазатратных” захадаў.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|