Аўтары
Аўтар Ілья СВІРЫН ( 593 cт. )art-блог № 12 / 1242 за 2016-03-19
"Круглы стол" № 11 / 1241 за 2016-03-12
“Амартызацыя” ў мастацтве
Арт-працэс можна прыпадобніць да складанага механізму, які аб’ядноўвае як творчыя, так і вытворчыя складнікі: пры іх зладжаным узаемадзеянні дасягаецца належны эфект. І калі мастакоў у нас яўна не бракуе, з прадстаўнікамі тых спецыяльнасцяў, якія ўтвараюць своеасаблівую інфраструктуру, праблемы навідавоку. Яны ў чарговы раз абмяркоўваліся падчас “круглага стала” рэдакцый газеты “Культура" і часопіса "Мастацтва” пад назвай “Баланс інтарэсаў: мастак — куратар — крытык”.
Далей
|
Погляд з XXI стагоддзя № 10 / 1240 за 2016-03-05
І ўсё ж — марская!..
“Беларусь лічаць сухапутнай краінай. Кандыдат гістарычных навук Андрэй КІШТЫМАЎ падобнае сцвярджэнне абвяргае: Беларусь спаконвеку жыве на водападзеле, на ростанях водных магістраляў, і таму яе можна лічыць вялікай рачной дзяржавай. А значыць, і марской — бо, як вядома нават першакласніку, кожная рака рана ці позна ўпадае ў мора. У апошнім гісторык здолеў пераканацца на ўласным досведзе падчас сваіх шматлікіх водных падарожжаў у складзе экіпажу славянскай ладдзі альбо дракара вікінгаў. Экспедыцыі, кожная з якіх цягнулася больш за месяц, ахапілі практычна ўсе буйныя рэкі Усходняй Еўропы і тры найбліжэйшыя да нас моры — Балтыйскае, Чорнае і Азоўскае. Аднак пры гэтым ці не кожны з дзясятка размаітых маршрутаў праходзіў праз тэрыторыю Беларусі.
Далей
|
Крытычная маса № 9 / 1239 за 2016-02-27
Дыскатэка без музыкі
Менавіта рассінхранізацыя стала своеасаблівым лейтматывам Адкрытага форуму пластычных і эксперыментальных тэатраў “ПлаSтформа”, які насуперак усім эканамічным нягодам ужо ў чацвёрты раз прайшоў у Мінску. Прычым адчувалася яна на ўсіх сэнсавых узроўнях. Гэта была рассінхранізацыя паміж тым, што мы чуем і бачым, паміж зместам і фармальным увасабленнем, паміж патрэбамі ды магчымасцямі арганізатараў. Урэшце, паміж беларускім ды польскім падыходам да таго мастацтва, якое заблытаныя крытыкі ўсё часцей называюць “перфарматыўнымі практыкамі”, замяняючы гэтым паняццем звыклыя “тэатр” альбо “танец”.
Далей
|
Рэальная сфера № 7 / 1237 за 2016-02-13
"Азгурка" і музейнасць
Мемарыяльны музей-майстэрня Заіра Азгура даўно займае пачэснае месца на карце анамальных зон Мінска. Брыкстайлавы асабняк, ад падлогі да столі запоўнены гіпсавымі выявамі дзеячаў савецкай эпохі, стварае неварагодны антураж для размаітых культурных дзеяў. Як правіла, наўпрост да тэматыкі ўстановы не дапасаваных. Але наўрад ці хто запярэчыць, што менавіта дзякуючы гэтай сваёй вечаровай (а часам начной), пазаўрочнай ды няпрофільнай, дзейнасці музей, які знаходзіцца ўбаку ад маршрутаў турыстаў, стаў папраўдзе запатрабаваным. Пра музейнае і немузейнае з нагоды 20-годдзя ўстановы мы гутарым з яе дырэктарам музея Аксанай БАГДАНАВАЙ і маладымі супрацоўнікамі — Ганнай БАБІЧ, Дзмітрыем МІХЕЕВЫМ і Кацярынай РАЮНЕЦ.
Далей
|
Сэлфі: творца пра твор № 3 / 1233 за 2016-01-16
Гісторыя “Брамы памяці”
Скульптурная кампазіцыя “Брама памяці”, якая з’яўляецца візуальнай і сэнсавай дамінантай мемарыяльнага комплексу “Трасцянец”, без сумневу, увойдзе ў аналы гісторыі беларускага манументальнага мастацтва. Прычым, што самае важнае, зусім не толькі сваімі беспрэцэдэнтна вялікімі памерамі. Ці не ўпершыню такі знакавы аб’ект — які, да ўсяго, раскрывае надзвычай складаную і балючую тэму, — даверылі прадстаўніку новага пакалення беларускіх скульптараў. Мяркуючы па водгуках прафесіяналаў і простых гледачоў, 35-гадовы Канстанцін КАСЦЮЧЭНКА з задачай справіўся. Але перад тым, як ягонае прозвішча патрапіла ў спіс лаўрэатаў спецыяльнай прэмііі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, было ажно восем гадоў карпатлівай работы над творам. Яго гісторыю распавядае сам аўтар.
Далей
|
#2016годкультуры № 2 / 1232 за 2016-01-09
Надзеі і планы Года культуры
Абвяшчаючы 2016-ы Годам культуры, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ў сваім Указе артыкуляваў мэты “аб’яднання інтэлектуальных і духоўных сіл грамадства для вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, захавання гісторыка-культурнай спадчыны, развіцця народных традыцый, выхавання ў грамадзян любові да Айчыны, а таксама падтрымкі творчых ініцыятыў”. Кіраўнік дзяржавы таксама нагадаў, што паняцце “культура” ахоплівае не толькі мастацкую творчасць (як часта звужана разумеюць яго сёння), але літаральна ўсе сферы чалавечай дзейнасці. У сваім інтэрв’ю для радыё “Беларусь”, удзел у якім узялі таксама і прадстаўнікі іншых СМІ (у тым ліку і “К”), міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс СВЯТЛОЎ акрэсліў некаторыя прыярытэтныя вектары працы галіны ў гэты незвычайны для яе год.
Далей
|
аКно ў свет № 52 / 1230 за 2015-12-26
Дык ці каштоўнасць — нядаўняе?
Навукова-практычны семінар “Ідэнтыфікацыя, дакументаванне і захаванне сусветнай культурнай спадчыны” сабраў у сціплай аўдыторыі Інстытута культуры Беларусі цэлую абойму прадстаўнічых экспертаў з Германіі. У іх ліку быў і дырэктар Дэпартамента аховы спадчыны зямлі Берлін Ёрк ХАСПЕЛ. Абмінуць аказію задаць пару пытанняў спецыялісту, які адказвае за гісторыка-культурныя каштоўнасці нямецкай сталіцы, натуральна, не выпадала. Балазе, няўзброеным вокам відаць, што Берлін мае даволі знаёмыя нам праблемы.
Далей
|
№ 49 / 1227 за 2015-12-05
Аэрапорты замест замкаў
Тэма ўключэння беларускіх аб’ектаў у Спіс сусветнай спадчыны UNESCO ў нас абмяркоўваецца вельмі эмацыйна — нават “з прыдыханнем”. Навукова-практычны семінар “Ідэнтыфікацыя, дакументаванне і захаванне сусветнай культурнай спадчыны”, які сабраў у сціплай аўдыторыі Інстытута культуры Беларусі цэлую кагорту прадстаўнічых экспертаў з Германіі, засведчыў, што падыход да “паходу ў UNESCO” мусіць быць куды больш узважаным.
Далей
|
Рэдакцыя плюс... № 50 / 1228 за 2015-12-12
Фінберг у джынсах і без дырыжорскай палачкі
Кіраўніка Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі народнага артыста краіны Міхаіла ФІНБЕРГА мы прызвычаіліся бачыць у сцэнічным амплуа — з элегантным матыльком і дырыжорскай палачкай. У сваім невялічкім кабінеце, размешчаным ніжэй за зямную паверхню, ён выглядае зусім інакш.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|