Аўтары
Аўтар Ілья СВІРЫН ( 593 cт. )Сітуацыя № 21 / 1251 за 2016-05-21
Каб нябожчыкаў не патрывожыць
Фотаздымкі з чалавечымі касцямі, узнятымі на дзённае святло каўшом экскаватара, абляцелі на мінулым тыдні ці не ўсе беларускія СМІ. Вядома, многія былі шакаваныя, убачыўшы такое ў наш час, ды яшчэ і непадалёк ад цэнтра Мінска. Работы на месцы колішніх Лютэранскіх могілак былі прыпынены, актывісты ў справе аховы спадчыны напісалі заяву ў пракуратуру з патрабаваннем прыцягнуць вінаватых да адказнасці. Як у выніку вырашыцца гэтая сітуацыя, прагназаваць пакуль рана. Але ўжо цяпер яна выклікае адразу некалькі важных пытанняў.
Далей
|
art-блог № 20 / 1250 за 2016-05-14
Рэчаіснасць пад новым соусам
У знакамітым фільме “Летась у Марыенбадзе” герой літаральна “стварае” памяць сваёй візаві, паступова пераконваючы незнаёмую дагэтуль жанчыну ў тым, што яна некалі яго кахала. Выстава “Усё было па-іншаму” таксама прысвечана падманлівым уласцівасцям памяці — прычым, як падаецца, не толькі асабістай, але і культурнай. Наведаўшы Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, цікаўны замежнік можа прыйсці да высновы, быццам беларускае сучаснае мастацтва мае паўнавартасны “бэкграўнд”, і замест таго, каб прылюдна камплексаваць, яго прадстаўнікі спакойна выказваюцца на агульначалавечыя тэмы.
Далей
|
№ 15 / 1245 за 2016-04-09
Шукальнікі, а не эпігоны
Ідэйная недастатковая развітасць і тэмпаральная адсталасць айчыннага contemporary art для многіх стала ўжо, бадай, аксіёмай. Пра тое, што да еўрапейскага ўзроўню мы не дацягваем, некаторыя кажуць з такой упэўненасцю, нібы яны асабіста вымяралі той узровень лінейкай. Выстава “Art in Process. Група МЕМ і сябры”, якая праходзіць у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, развенчвае гэтыя стэрэатыпы, даводзячы, што насамрэч ніякага “пераду” і “заду” ў цяперашняй культурнай прасторы не існуе. Ёсць проста розныя аўтары, якія робяць тое, што лічаць патрэбным, сыходзячы са сваіх унутраных інтэнцый і суб’ектыўнага пункту спазору.
Далей
|
Тэндэнцыі сферы № 19 / 1249 за 2016-05-07
Пра што не мог здагадацца Напалеон Орда?
У сярэдзіне ХІХ стагоддзя па мястэчках ды сядзібах колішняга Вялікага Княства Літоўскага вандраваў паважнага выгляду мужчына з мальбертам. На ягоных аркушах заставаліся руіны замкаў, старадаўнія храмы, палацы ды паркі. Дзякуючы выключна гэтым малюнкам, сёння мы можам сабе ўявіць, як некалі выглядалі многія з іх. Ці думаў тады Напалеон Орда, што ягоную справу некалі назавуць інвентарызацыяй гісторыка-культурнай спадчыны? Можа, і не, але інтэнцыя ў яго была падобная. Праўда, сёння ён бы назапашваў свае выявы не ў альбоме, а ў якім-небудзь блогу. За прамінулыя паўтара стагоддзі, у тым ліку, і стаўленне да спадчыны як такой. Але праблемы з яе інвентарызацыяй па-ранейшаму актуальныя. Гэта засведчыў і “круглы стол” на дадзеную тэму, які прайшоў у мінскай мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага 27 красавіка па ініцыятыве фонду “Культурная спадчына і сучаснасць”.
Далей
|
Дзяжурны па нумары № 18 / 1248 за 2016-04-30
“Дылетант” не даб’е?
За брак гістарычных і асветніцкіх праектаў айчыннае тэлебачанне крытыкуюць ужо не адно дзесяцігоддзе. Лішне нават казаць, што крытыка — справядлівая. Увесь гэты час тэлевізійшчыкі з вінаватым выглядам пазіралі ў падлогу ды абяцалі хуткія змены. Дык вось, з нядаўняй пары такіх праграм стала яшчэ менш. Свежыя выпускі досыць рэйтынгавага “Зваротнага адліку” цяпер выходзяць удвая радзей (прыблізна раз на два тыдні), а легендарныя “Падарожжы дылетанта” і наогул выпалі з эфірнай сеткі.
Далей
|
Апалогія… інквізіцыі
Услед за Масквой і Санкт-Пецярбургам у Мінску быў адменены канцэрт сенсацыйнага блэк-метал-гурта “Батюшка” — так бы мовіць, “па настойлівых просьбах грамадзянаў”. Усё адбылося ціха і спакойна. “Праваслаўныя актывісты” нікому не плявалі ў твар, што нядаўна мела месца ў Расіі ў выпадку з аўстрыйскім гуртом “Belphegor”. Але… Пытанні, напэўна, усё ж засталіся. Як на гэта ўвогуле належыць рэагаваць? І галоўнае — каму?
Далей
|
Prof-партфоліа № 18 / 1248 за 2016-04-30
Праблемы росту воднага шляху
Калі Вілейскі райвыканкам даслаў запрашэнне на канферэнцыю, прысвечаную транспамежнаму супрацоўніцтву, гэта не магло не насцярожваць. Кожны дбайны шкаляр ведае, што Вілейшчына ні з якімі дзяржавамі не мяжуе.
Далей
|
#2016годкультуры № 18 / 1248 за 2016-04-30
Прыступкі для “лесвіцы ў неба”
Змяніць свет да лепшага адным махам, вядома, немагчыма, але калі рабіць хоць нейкія пасільныя рухі, пэўныя змены спакваля будуць адбывацца. Менавіта такую матывацыю мае наша рэдакцыйная традыцыя — штогадовы выезд на суботнік у закінутай шляхецкай сядзібе ў Грушаўцы на Ляхавіччыне, які ладзіць Арт-суполка імя яе колішняга гаспадара — Тадэвуша Рэйтана.
Далей
|
фатаграфічная калекцыя № 14 / 1244 за 2016-04-02
Людзі з камерамі
Прывітаўшы мяне ў сваёй мінскай кватэрцы, архівіст Андрэй Скуратовіч адразу дзеліцца апошняй знаходкай. Па сутнасці, гэта новы, нікому не вядомы і зусім нечаканы твор знакамітага скульптара Аляксея Глебава. Як выявілася, народны мастак БССР, які адышоў у лепшы свет без малога паўстагоддзя таму, здолеў — свядома ці не — прадвызначыць важны трэнд ужо нашага часу: адлюстраванне паўсядзённасці. Героі яго фотасерыі — мінчане. Так, проста мінчане. Менавіта такія, якімі яны былі ў пачатку 60-х, прычым у тыя моманты, калі нават і не здагадваліся, што іх фатаграфуюць.
Далей
|
Суботнія сустрэчы № 12 / 1242 за 2016-03-19
“Трэба гусцей сеяць”
Калі верыць народным прыкметам і анонсам, якія трапляюць на рэдакцыйную пошту, фестывальнае жыццё краіны актывізуецца па меры пацяплення. Вось і Нацыянальны канцэртны аркестр Рэспублікі Беларусь чакаюць надзвычай напружаныя часы. Як і штогод, ён будзе з імклівай хуткасцю перамяшчацца па ўсёй тэрыторыі Беларусі, прадстаўляючы ці не ў кожным канцэрце свежы рэпертуар. Пра адметнасці і прыярытэты легендарнага калектыву ў Год культуры распавядае яго нязменны кіраўнік — народны артыст Беларусі Міхаіл ФІНБЕРГ.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|