Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Яўген РАГІН ( 1052 cт. ) |
Кадрам патрэбна жыллё
Кіраўскі раён знакаміты вёскай Боркі, гісторыю якой апісаў у сваіх “Карніках” Алесь Адамовіч, ды аграгарадком “Мышкавічы”, што ствараўся яшчэ за савецкім часам і даўно мае не толькі вытворчыя, але і творчыя традыцыі. А чаго варты заапарк з шыкоўнымі паўлінамі на галоўнай плошчы горада! І гэта таксама традыцыя. Менавіта спрадвечная традыцыя жывіць і мясцовую раённую культуру. Таму яна адметная, яркая ды перспектыўная.
Далей
|
Кірмаш ля Белавежы
Ці не палову земляў Свіслацкага раёна займаюць лясы, і практычна ўсе яны ўваходзяць у склад Белавежскай пушчы. Падаецца, ніводны з іншых раёнаў Беларусі пахваліцца гэтым не можа… У Свіслачы пэўны час вучыліся і жылі Рамуальд Траўгут ды Кастусь Каліноўскі. Гэтыя святыя для беларусаў запаветныя ды запаведныя мясціны, што мяжуюць з Польшчай, і вызначаюць стратэгію ды тактыку развіцця культуры, асноўны складнік якой — павага да мінуўшчыны. На такім трывалым падмурку і будуецца будучыня.
Далей
|
“Касуха”, валёнкі ды…
Апошні месяц лета выдаўся, на мой погляд, нефармальна-фестывальным. Так ужо атрымалася, што “на закуску ды на пасашок” нам прапанавалі зусім не-абы якія святы. Прынамсі, сумна на іх не было. І прычына тут досыць простая: шукаць адказы на пытанне “Для каго ж быў той фестываль: для запрошаных удзельнікаў, жыхароў фестывальнага горада (мястэчка) ці стыхійных гасцей-турыстаў?” не давялося. Для гэтага ў першых, другіх і трэціх папросту не заставалася часу…
Далей
|
Галерэя ля весніц…
У аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі ёсць саюзнікі-аднадумцы. Праўда, першыя іншым разам не ведаюць пра другіх. Але не ў той сітуацыі, пра якую пойдзе гаворка. Тут прыватная ініцыятыва стала шчаслівым набыткам мясцовай школы мастацтваў. А справа ў тым, што ініцыятар стварэння прыватнай мастацкай галерэі працуе ў названай навучальнай установе выкладчыкам і мяркуе праводзіць тут персанальныя ды тэматычныя выстаўкі, а таксама — прэзентацыі дзіцячай творчасці, іншыя сумесныя акцыі з ДШМ…
Далей
|
Зарабляць дзеля заробку
Мы, журналісты, часта забываемся на тое, што ў штаце аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі абавязкова ёсць эканаміст. А гэта ж менавіта ён “алічбоўвае” творчасць, правярае гармонію алгебрай ды дае рублёвую ацэнку дзейнасці кожнага работніка культуры. І ўсё гэта разам мы называем эканомікай культуры. А эканаміст, са свайго практычнага гледзішча, штодня аперыруе крыху іншым тэрмінам — “культура эканомікі”. Менавіта пра гэтую прафесійную спецыфіку мы вырашылі пагутарыць з эканамістам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ашмянскага райвыканкама Марынай МАНТУР.
Далей
|
Туга па героі
Нядаўна ўпершыню пабываў у Ляўках і яшчэ раз паспрабаваў уявіць ды асэнсаваць, якім жа быў Іван Дамінікавіч — шляхціч з нязбытнай марай пра волю. Гэтае ўяўленне так і застанецца недадуманым, бо нюансы існасці такой асобы становяцца зразумелымі толькі ў працэсе сталення кожнага з нас. І ў кожнага гэтае ўяўленне — рознае. У залежнасці ад жадання штосьці зразумець, ад веры і перакананняў…
Далей
|
Калі ягады ратуюць…
І зноў мы ў дарозе, зноў шукаем крэатыў. Пераконваемся цягам дня, што ён таму і дарагі, што рэдкі. Крэатыў (чытай — яркі праект) сёння сустрэўся нам усяго два разы. Для трох раёнаў — малавата. Але дзень на дзень не прыпадае. І кожны раз не губляем надзеі на ўласнае здзіўленне. Урэшце, мэта нашых вандровак — адлюстраванне станоўчага вопыту, які любы ахвотны можа ўзяць з карысцю для сябе на ўзбраенне. І не дзеля сляпога паўтору, а з мэтай творчага пераасэнсавання ды не менш творчай адаптацыі ў “геапалітычных” умовах роднай мясцовасці.
Далей
|
Стаўка большая за жыццё?
Працягваем гаворку пра сённяшні стан клубаў, бібліятэк, музеяў ды гісторыка-архітэктурных каштоўнасцей. Без перабольшання скажам: пабачылі іх нямала. Прынамсі, ёсць з чым параўноўваць. Радуе і тое, што сустракаліся на Міншчыне (ледзь не праз аднаго) з прафесіяналамі ад культуры, якія не толькі здзяйсняюць, але і вучаць — нас, журналістаў, ды маладую змену яшчэ неспрактыкаваных спецыялістаў. Тое ж самае, дарэчы, датычыцца і тых сівых руін, якія нам давялося пабачыць на Уздзеншчыне. Яны — таксама выхоўваюць, бо нават у выглядзе рэшткаў здатныя пераканаць, якімі велічнымі ды непахіснымі былі нашы продкі… А наўкол панавала спёка. Падрасло новае пакаленне буслоў, у пошуках ежы для якіх іхнія бацькі нястомна цікавалі за трактарамі, што выкошвалі атаву над балацянкамі, багатымі на жабак. Распачыналася жніво… Але хопіць прыродаапісання. Наперадзе — расповед і аналіз таго, дзеля чаго мы раз-пораз і кідаем родную рэдакцыю…
Далей
|
Сялянская праца
Так, так. Маё дачыненне да культуры пачалося з простай сялянскай працы. Вы ж не забывайце, што ёсць дакладнае азначэнне слову “культура”: гэта ўсё, што ад душы створана і ствараецца чалавекам. Дарэчы, толькі на першы погляд сялянская праца выглядае такой простай ды немудрагелістай. Насамрэч усё абсалютна не так. Вы толькі паспрабуйце ёй заняцца. Ды не абы-як, а са стараннем і сумленнем...
Далей
|
Рэсурс фэсту
Мы працягваем публікацыю “жанравых” падборак пад рубрыкай “Prof-партфоліа”. У мінулым нумары “К” гаворка на старонцы 13 ішла пра развіццё музейнай справы. У сённяшнім — змешчаны артыкулы, прысвечаныя клубнаму клопату. СК ці СДК — творчая сіла, магутнасць ды ўсеабдымнасць якой прама прапарцыйныя прафесіяналізму кадравага штату асобна ўзятай установы. А калі за справу бярэцца не адзін сельскі Дом культуры, а цэлая Цэнтралізаваная клубная сістэма? Даведаўшыся пра тое, што ЦКС аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мсціслаўскага райвыканкама стала адным з асноўных арганізатараў “Рыцарскага фэсту. Мсціслаў-2014”, “К” вырашыла звязацца з кіраўніком гэтай структуры Людмілай ПАЛЕЕВАЙ ды задаць шэраг пытанняў, звязаных не толькі з цэнтралізацыяй, але і з развіццём рыцарскага свята, папулярнасць якога сёння цяжка пераацаніць.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"