Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Яўген РАГІН ( 1052 cт. ) |
У Надзеі ёсць надзея
Даведаўся і парадаваўся: пасля двухгадовага рамонту 27 верасня адкрыўся Хоцімскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей. Даўно там не быў. Патэлефанаваў і дазнаўся, што два супрацоўнікі (столькі іх пасля аптымізацыі) заняты з экскурсантамі, а кіраўнік Надзея Барадзіна паехала ў Магілёў па дамову аб камерцыйнай выстаўцы. Музей працуе напоўніцу, у тым ліку — і на перспектыву.
Далей
|
Маркетынг і больш уежнае
Раённы дом рамёстваў у Чэрыкаве — бадай, адзін з самых маладых на Магілёўшчыне. Працаваць пачаў з 1 красавіка 2010 года ў будынку былой паліклінікі. Працэс станаўлення ўстановы быў няпростым. Па словах яе кіраўніка Святланы Дзергачовай, для таго, каб РДР стаў адпавядаць мэтам ды задачам абласной праграмы па захаванні і развіцці традыцыйнай спадчыны, давялося правесці немалую падрыхтоўчую працу.
Далей
|
Трансфармацыя магчымая, але…
Дэпартамент культуры расійскай сталіцы, заклапочаны сітуацыяй з паніжэннем цікавасці да гарадскіх бібліятэк, у 2012 годзе распачаў эксперымент, дзе было задзейнічана дванаццаць устаноў, дзве з якіх ужо працуюць у абноўленым варыянце. Старым бібліятэкам у спальных раёнах далі другое жыццё, зрабіўшы там капрамонт і ліквідаваўшы звыклыя правілы. Так, сёння бібліятэка “Праспект” на Ленінскім праспекце і Бібліятэка імя Дастаеўскага на Чыстапрудным бульвары — гэта мадэрнізаваныя, непазнавальна сучасныя ды прывабныя кніжніцы з новай канцэпцыяй, падобныя да маладзёжных кластараў: з новай футурыстычнай мэбляй, шклянымі паліцамі і мяккімі пуфамі. Установы змянілі яшчэ і час працы: да 22-й гадзіны.
Далей
|
Сакрэты “Чытай-Горада”
У той самы момант, калі чытач “К” гартае свежы суботні нумар газеты, у Мінску праходзіць гульня “Чытай-Горад”. А напярэдадні мерапрыемства мы паспрабавалі раскрыць некаторыя яго сакрэты ў ягоных арганізатараў — маладых і крэатыўных галоўнага бібліёграфа Навуковай бібліятэкі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Вольгі ВОЎК (В.В.) і яе калегі — вядучага бібліятэкара той жа ўстановы Вікторыі ХОМІЧ (В.Х.), а таксама іх сябра — заснавальніка праекта “Отрыв.by” Аляксея ПАРАСЯЦЬЕВА (А.П.).
Далей
|
Хустка па-лепельску
Чым на сёння павінен займацца раённы Дом рамёстваў? І ў чым ключавы сэнс фразы “адраджэнне традыцыйнай спадчыны”? Урэшце, ці супадае камерцыйны інтарэс майстроў-рамеснікаў з ідэалагічным складнікам іх паўсядзённай творчай дзейнасці? З усімі гэтымі пытаннямі “К” паспрабавала разабрацца пры дапамозе дырэктара Лепельскага РДР Алены БАРАДЗЕЙКА.
Далей
|
Менеджар пачынае і…
У першай палове верасня скіраваліся на Віцебшчыну: у Докшыцкі і Шаркаўшчынскі раёны. А шлях да гэтага паўночна-заходняга краю пралягаў, натуральна, праз Міншчыну. Мы пастараліся разнастаіць маршрут, насыціць яго не толькі аглядам ды аналізам работы клубаў, бібліятэк і музеяў. З дадзенай нагоды наўмысна не абмінулі радашковіцкі завод “Белмастацкераміка”, пра які “К” пісала апошні разам — ужо і не памятаем, калі. Зазначым, забягаючы наперад, што гэты візіт дазволіў нам па-новаму паглядзець на прафесію майстра-кераміста. А ўвогуле, адна вераснёўская паездка, ад пачатку да канца, прынесла нам столькі станоўчых эмоцый, колькі мы не зведвалі раней за дзве-тры летнія! Так атрымалася, што мы знянацку заспявалі там-сям жывыя ды яркія падзеі, якія пераконвалі: як бы там ні было, а рэгіянальная культура, нібы тая жняя на хлебным палетку, і красуе, і працуе, і сілкуе ўвесь навакольны свет. Пра гэта і пастараемся павесці гаворку.
Далей
|
Ідэі “Ля Белай Чаплі”
Увечары перад Лунінцом заехалі ў загадкавы Кажан-Гарадок… А ўвогуле, фінальны тур чэрвеньскага аўтаваяжу прайшоў па палескім краі, дзе набіраўся настаўніцкай мудрасці Якуб Колас. Ля гасцёўні ў Лунінцы нас сустрэў бюст народнага пісьменніка і аўтара “Сымона-музыкі”. Сустрэў, а наступнай раніцай праводзіў на Ганцавіччыну. Як, думаеце, называлася крама ў Люсіне, дзе мы праз пару гадзін пілі духмяную каву? Правільна: “На ростанях”! “К” пісала некалькі гадоў таму пра культуру Люсіна, пра незвычайныя бібліятэку і клуб, дзе любая творчая дзея нясе на сабе адбітак думак і мар Песняра. Тут кожная бібліятэкарка ды клубніца — Ядвіся ў душы і любіць Палессе так, як Колас і апісваў…
У Люсіне таму больш не спыняліся, а скіраваліся наўпрост у Ганцавічы — у мясцовы райметадцэнтр, заўжды багаты на праекты, рэалізаваныя і толькі што народжаныя.
Далей
|
Вёску захаваць ды свае кадры…
Гэты раён — бадай, самы вялікі на Міншчыне. Таму аптымізацыя на Валожыншчыне — працэс тонкі і выключна адказны. Тут, як у хірурга, асноўны прынцып — “Не нашкодзь!”. Тым больш, край мае і гісторыю непаўторную, і культуру з векавымі традыцыямі. Страціць усё названае — усё роўна што продкам здрадзіць. І начальнік мясцовага аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі цудоўна гэта разумее.
Далей
|
“Чыстыя” з-пад “нажніц”
Сабраўся быў напісаць пра росквіт нацыянальнай культуры, пра паспяховае замацаванне і вучобу маладых спецыялістаў на сяле. Былі ж тыя часіны за савецкім часам, былі. У Глыбокім, да прыкладу, дзе ў мясцовым аддзеле культуры ўзніклі першыя (не толькі на Віцебшчыне, але і ў краіне) Дом рамёстваў ды гаспадарчая група, праблем з жытлом для кадраў не існавала. Моладзі прадастаўляліся не пакоі ў інтэрнаце, а кватэры ў трохпавярховым доме, узведзеным сіламі аддзела. І ён, натуральна, не ведаў, што такое вакансіі. І менавіта ў Глыбокім узнік тады Клуб маладых спецыялістаў. Структура не была фармальнай, а прызначалася для хутчэйшай адаптацыі толькі што “спечаных” у ВНУ і ССНУ кадраў да мясцовых эканамічна-творчых рэалій... Дык што змянілася з той пары? Заробак у клубнікаў, бібліятэкараў ды музейшчыкаў не вырас. А вось інтэрнацкі пакой для “культурных” маладзёнаў застаўся гарантаваным далёка не ў кожным раёне. Нейкая незразумелая жыццёвая нестыкоўка атрымліваецца: роля рэгіянальнай культуры ў справе барацьбы з усё больш ваяўнічай бездухоўнасцю неймаверна вырасла, а прэстыж прафесіі носьбіта нацыянальных традыцый амаль адсутнічае.
Далей
|
Скалькуляваць ініцыятыву
Сённяшні суразмоўца “К” — эканаміст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бярозаўскага райвыканкама Святлана КЛЕБАНОВІЧ. Гэтым разам рэдакцыю зацікавіў і ход аказання платных паслуг, і разнастайнасць іх відаў. Вядома, што кошт культурнага прадукту наўпрост залежыць ад яго якасці, а бясплатнай паслуга (апрача сацыяльна значных акцый) стане ў нашай сферы толькі тады, калі на крамных паліцах з’явіцца бясплатная кілбаса. Гаворка са спецыялістам — не толькі пра гэта: рэдакцыю зацікавіла анатомія, так бы мовіць, культурнай паслугі, калькуляцыяй якой пастаянна займаецца эканамічная служба аддзела.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"