Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Яўген РАГІН ( 1052 cт. ) |
А калі — Год культуры...
На выніковай калегіі Міністэрства культуры краіны была агучана ідэя прапановы абвяшчэння 2016-га Годам культуры. Мы зацікавіліся і вырашылі ўнесці ў скарбонку прапаноў да гэтай ініцыятывы і свае развагі, якія і мяркуем друкаваць цягам некалькіх нумароў. Запрашаем падзяліцца меркаваннямі і чытачоў!
Далей
|
Гісторыя адной атакі
У “К” № 6 быў змешчаны матэрыял онлайн-канферэнцыі з нагоды 70-годдзя Вялікай Перамогі пад назвай “Знайсці, захаваць, увекавечыць”. У перад’юбілейным музейным марафоне прыняла ўдзел і дырэктар Клічаўскага краязнаўчага музея Наталля Храмянкова, якая распавяла, што ў раёне дзейнічае пошукавая група “Ольса” Магілёўскага абласнога цэнтра гісторыка-патрыятычнага клуба “Віккру”. Ля вёскі Мяжное, у балоце, група адшукала і 29 — 30 студзеня выцягнула рэшткі савецкага самалёта часоў Вялікай Айчыннай вайны ды астанкі пілота…
Далей
|
Калі клуб у… класе
У дзясяты па ліку аўтапрабег адправіліся 11 лютага. Цягам некалькіх “невыязных” зімовых месяцаў засумавалі, шчыра кажучы, па выбітных асобах, па не менш яркіх творчых праектах ды новым досведзе развіцця рэгіянальнай культуры. За тры дні камандзіроўкі пабывалі ў Барысаўскім і Крупскім раёнах Міншчыны, а таксама ў Талачынскім ды Сенненскім раёнах Віцебшчыны. Як і заўжды, убачылі шмат цікавага і не вельмі. Як і заўжды, пастараліся быць аб’ектыўнымі ў асвятленні з’яў, падзей ды тэндэнцый.
Далей
|
Дык вось, пра бібліобус...
У Бярозаўскай ЦБС падводзяць вынікі леташняй дзейнасці. Загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу ЦРБ Ала Драган асабліва адзначае бібліятэкара бібліобуса Таццяну Кулініч. Паказчыкі 2013 года па дзейнасці “кнігаперасоўкі” аказаліся значна перавыкананымі. Усё як у тым выслоўі: хтосьці гуляе пад дажджом, а хтосьці пад ім мокне. Інакш кажучы, для бібліятэкараў Бярозаўшчыны атрыманне задавальнення ад працы — праява прафесійнай годнасці.
Далей
|
Караткевіч у... аўтобусе
Загадчык Музея Уладзіміра Караткевіча Аршанскага музейнага комплексу гісторыі і культуры Аршаншчыны Ліна Гатоўская паведаміла “К”, што яе ўстанова прапанавала свой варыянт буккросінгу. Дадатковы стымул для нязмушанага чытання і яшчэ адна нечаканая фарба ў яркі партрэт музея.
Далей
|
ПАШАНЦАВАЛА НА ФАКТУРУ
Карэспандэнты "К" ізноў выправіліся ў аўтатур, дзясяты па ліку. Гэтым разам маршрут пралёг па Віцебшчыне. І пашанцавала на фактуру. Па-першае, у сённяшніх эканамічных умовах не паўсюль планава, але і крыху амбітна бяруцца за капітальны рамонт з рэканструкцыяй Раённага цэнтра культуры, як у Талачыне. Ну, і не ў кожную камандзіроўку пабачыш, што ж такое аўтаклуб у дзеянні. А вось на Сенненшчыне акурат надарыўся такі выпадак.
Далей
|
На энтузіязме?
На сайце “К” з’явіўся каментарый пад артыкулам “Дык дзе яно, гэтае “наперад”?” у № 4 ад работнікаў устаноў культуры Чавускага раёна. Прыводзім яго цалкам:
Далей
Каментарыі (1)
|
Пастаянны кругазварот фондаў
Музей — аб’ект надзвычайны. І справа не толькі ў канцэнтрацыі даўніны на квадратны метр экспазіцыйнай плошчы. Справа ў захавальніках гэтай даўніны. Цёплую музейную аўру ствараюць нясумныя асобы, што маюць талент не адно адшукаць унікальную рэч, але і, надаўшы ёй частку сваёй душы, прымусіць ізноў працаваць на ўсеагульную духоўную карысць. Таму музеі не могуць быць сярэднімі, яны — альбо добрыя, альбо — кепскія. І зусім іншая гаворка — пра раённую ўстанову, што мае філіял у абласным цэнтры. Яна, нарадзіўшыся на прысожскіх паплавах, упэўнена “прабіваецца” і праз гарадскі асфальт. І тут не толькі адшукваюць, але і ствараюць. На пытанні “К” адказвае загадчык гомельскага філіяла Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава Пятро ЦАЛКА.
Далей
|
Калі за плячыма — школа…
Педагагічны аўтарытэт не ўзнікае на пустым месцы. Згадваю нашых з канцэртмайстрам Таццянай Стэльмашук вучняў Данііла Крыловіча, які цяпер вучыцца ў Дзяржаўным каледжы імя Глінкі, Настассю
Тумель...
Далей
|
Дзе ты, годны пакупнік?
“К” пісала пра тое, што ў выніку аптымізацыі там-сям па раёнах з’яўляюцца будынкі скасаваных устаноў культуры, якія вісяць на балансе аддзелаў і ніяк не выкарыстоўваюцца ў чаканні продажу з аўкцыёнаў. Наколькі гэты працэс хваравіты ў эканамічным плане? Ці шмат патрабуе высілкаў? І ці варта ў перспектыве беззваротна развітвацца з такой нерухомасцю? Сапраўды, калі будынак былой, скажам, сельскай бібліяітэкі месціцца ў “мядзведжым куце”, калі ён стары ды лядашчы, дык ці лёгка знайсці пры такім эканамічным раскладзе годнага пакупніка?.. На гэтыя ды іншыя пытанні “К” адказвае начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мазырскага райвыканкама Ірына МІРОНЫЧАВА.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"