Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Яўген РАГІН ( 1052 cт. ) |
Хто ў партнёры?!
Асновай для гэтай публікацыі сталі чытацкія лісты з Крычава і Светлагорска. Намеснік дырэктара Крычаўскай дзіцячай школы выяўленчых мастацтваў Ганна Саковіч і загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Светлагорскай райбібліятэкі Валянціна Расошанка напісалі, на першы погляд, пра рознае. Аднак пры бліжэйшым разглядзе аказалася, што аўтары паведамляюць пра партнёрскія праекты. Міжведамасныя творчыя сувязі — тэма надзённая і перспектыўная, таму і з’явіўся гэты матэрыял.
Далей
|
Як фольк-гурту стаць міжнародным
Нядаўна дырэктар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы Алег Хмялькоў наведаў Расію ды Іспанію. Для работнікаў культуры Магілёўшчыны ўдзел у міжнародных форумах — справа, па сутнасці, шараговая. Цікава, ці могуць пахваліцца гэтым у іншых абласцях?.. Але гаворка цяпер пра іншае: пра канкрэтны практычны вынік ад замежных камандзіровак.
Далей
|
Як наведаць Мілан?
Не скажу, што вельмі проста. Спярша трэба стаць ансамблем народнай музыкі “Выцінанка” і “прапісацца” ў Столінскім ГДК. Затым цягам двух дзясяткаў гадоў старанна адшукваць, вывучаць, апрацоўваць ды па-майстэрску выконваць мясцовыя песні. І яшчэ адна ўмова: неабходна займець званне Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь, наведаць з гастролямі Польшчу, Германію, Алжыр…
Далей
|
Сёння — у тэленавінах, заўтра — у экспазіцыі
Праблемы ва ўсіх — прыблізна аднолькавыя. Вось толькі па-рознаму іх вырашаюць у розных раёнах ды абласцях. Гэта — аксіёма. Калі і далей карыстацца матэматычнай тэрміналогіяй, варта, напэўна, зазначыць, што задачнік у нас агульны, а вось рашэбнік у кожнага — свой. Дык ці павінна так быць? Пад час нашых аўтатураў пастаянна думаем пра гэта. Хто будзе аналізаваць станоўчы досвед гаспадарчай ды творчай разваротлівасці нашых аддзелаў, хто з начальнікаў патлумачыць, як з мінімумам выдаткаў адрамантаваць, да прыкладу, дах СДК ці зрабіць музей той установай, дзе пастаянна збіраюцца сябры?.. Штосьці не прыгадаем мы апошнім часам рэспубліканскіх практычных семінараў, дзе ўзнімаліся ды абагульняліся б гэтыя тэмы.
Калі так, дык каму, як ні журналістам гэтым заняцца. Займаемся і паверце, мы вельмі стараемся, каб слова наша дайшло да адрасата.
Далей
|
“Што сам зрабіў, тое і ёсць…”
Чарговы раз пераканаліся: праблемы трэба вырашаць, а не змагацца з імі метадам радыкальнага вынішчэння як прычыны, так і выніку. Мы ж, урэшце, не злуемся на вецер і знесены ім дах, а проста цярпліва аднаўляем сваю хату. Але гэта — прыказка, што ў пэўнай ступені тлумачыць сэнс нашага падзагалоўка. Асноўная ж тэма артыкула звязана з далёка не казачнымі героямі, з якімі мы пазнаёміліся пад час чарговага аўтатуру, што пралёг гэтым разам праз тры вобласці і сем раёнаў ды быў асветлены першамайскім Днём працы. Але далёка не ва ўсіх аказалася яна выніковай…
Далей
|
У Культурнай сталіцы
У рамках мерапрыемстваў акцыі “Брэст — культурная сталіца Беларусі-2015” Цэнтральная гарадская бібліятэка імя Аляксандра Пушкіна сумесна з “Радыё Брэст” арганізавала творчы праект “Паэтычны тралейбус. Рыфмы Перамогі”. Вынік аказаўся даволі нечаканым.
Далей
|
Помнік і “жывы” сайт
У рэдакцыю працягваюць паступаць лісты, прысвечаныя ўшанаванню Памяці мінулых войнаў. Каб гэтыя паведамленні не згубілі сваёй актуальнасці з-за тэрміну даўнасці і патрапілі на старонкі “Культуры” больш-менш своечасова, мы вырашылі аб’яднаць чытацкія паведамленні ў аглядавы матэрыял.
Далей
|
Бацькавы медаль
Што я, 54-гадовы, ведаю пра мінулую вайну? Усё і нічога… Нядаўна на адным з форумаў Сеціва хтосьці, відаць, з маладых, абурыўся, што ў словазлучэнні “Вялікая Айчынная вайна” апошняе слова пішацца з малой літары. Маўляў, гэтым мы прыніжаем подзвіг народа. Я доўга даводзіў, што не вартае гэтае слова такой павагі, а подзвіг народа ў тым, што ён здолеў паўстаць супраць захопніка ўсёй Айчынай. Даводзіў доўга, але ці давёў?
Далей
|
Кароткі метр Вялікай Перамогі
Аршанскі краязнаўца і педагог Віктар Лютынскі, гаворачы пра сябра Эдуарда Навагонскага, заўжды згадвае караткевічаўскія паэтычныя радкі: “Дзівакі, вандроўнікі і паэты — гэта водар жыцця і яго яснацвет”. Навагонскі, якому сёлета спаўняецца 65 гадоў, вершаў не піша, але ў душы застаецца паэтам. Бясконцыя вандроўкі з фота і відэакамерай прывучылі яго беспамылкова адшукваць лірыку не толькі ў краявідах, а яшчэ ў душах ды з’явах…
Далей
|
Кніжны пракат: выхад на самаакупнасць
Маналог Кацярыны ГРАБЯНШЧЫКОВАЙ, заснавальніка і кіраўніка першага ў Беларусі кніжнага пракату, — пра сапраўдныя папяровыя кніжкі. І — пра магчымасць атрымання прыбытку ад іх чытання.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"