Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Яўген РАГІН ( 1052 cт. ) |
Акрабаты, прыгажуні і песні над Нёманам
Зіма толькі першым днём парадавала. Снежна было, марозна, а на душы — казачна, па-навагодняму святочна. Але нядоўга тая музыка грала. Адліга, слота, галалёд. А яшчэ і дні кароткія, як заечы хвост, ды цьмяныя, нібыта шкельца ў лазні па-чорнаму. Падаецца, на Піліпаўку гэткай жа няяркай стала і частка лістоў. Няўжо і імпрэзы такія ж сумныя? Не можа быць! Прачынайцеся, спадарове! Стан надвор’я не павінен уплываць на якасць нашай працы.
Далей
|
Каго пякуць перад Воўчым святам?
28 лістапада пачалася Піліпаўка — пост перад Раством, названы ў гонар святога апостала Піліпа. Яшчэ яго называюць Воўчым святам. Маўляў, самыя доўгія ночы — бонус шэрым галодным драпежнікам. Але не гэта для мяне галоўнае. На Загавіны перад Піліпавым пастом у аграгарадку Скірмантава, што ў Дзяржынскім раёне, адбываецца гульня “Ката пячы”. Гэты факт надзвычайна мяне зацікавіў і паклікаў у чарговую журналісцкую дарогу. У наступных нумарах “К” я падрабязна распавяду вам, за што на Койданаўшчыне з жывёлінкі здзекаваліся… З першым днём зімы, шаноўныя чытачы!
Далей
|
Партрэт на фоне радзімы
Аб краязнаўчай эстафеце “Беларускае! Роднае! Сваё!”, што ладзілася ў бібліятэках ЦБС Браслаўскага раёна,
загадчык аддзела маркетынгу Ірына Макарэвіч пісала яшчэ ў чэрвені. Эстафета прымяркоўвалася да Года малой радзімы і прадугледжвала шэраг мерапрыемстваў гістарычнай, краязнаўчай, этнаграфічнай тэматыкі. Адным з этапаў стаў фотакрос-конкурс “Я люблю кнігу! Я люблю радзіму!”, які праходзіў з чэрвеня па кастрычнік.
Далей
|
Льняная цацка навагодняя
Жартаўнікі з інтэрнэт-форумаў па-свойму змагаліся з сумнай непагаддзю апошніх дзён, называючы краіну “Туманным Бульбіёнам”. У прадчуванні блізкай зімы ды Новага года сапраўды хочацца настрою светлага, казачнага. А не дажджу ці слоты. І тут толькі на работнікаў культуры спадзеў: лепей за іх ніхто святочны настрой не створыць. Менавіта таму ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы прайшоў абласны семінар-практыкум па вырабе навагодніх упрыгожванняў.
Далей
|
Кветкі для мамы
У музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” працуе персанальная выстава мастачкі Вольгі Данілюк. Менавіта такім чынам яна вырашыла павіншаваць сваю маму Тамару Аляксееўну з днём нараджэння. На кожнай з 19 прадстаўленых работ — кветкі. Іх выгадавалі мама і сястра, прынёс з прагулкі сын. Вольга Данілюк працуе ў тэхніцы алейнага, акварэльнага, пастэльнага жывапісу, цікавіцца батыкам, мастацкім тэкстылем, стварае аўтарскія лялькі, паштоўкі і сувеніры, робіць ілюстрацыі для дзіцячых часопісаў. У 2016 годзе калекцыя беларускай вопраткі Вольгі Данілюк заняла першае месца ў намінацыі “Тэкстыль” на Беларускім тыдні мастацтваў у Мінску. Пра гэта распавяла малодшы навуковы супрацоўнік музея-сядзібы “Пружанскі
палацык” Арына Сысыляціна.
Далей
|
Пакуль “цік-такае” гадзіннік
Прызнаюся шчыра: культуру Міншчыны ведаю не дужа добра. Заўжды належаў да, так бы мовіць, “авіяцыі дальняга дзеяння”. А калясталічную тэрыторыю асвойваў тым часам мой калега Юрый Чарнякевіч. Дык вось, цалкам з ім згодны: кіраўнікі культуры Дзяржынскага раёна ўмеюць мысліць і дзейнічаць стратэгічна. Пра гэта і пастараюся распавесці.
І яшчэ адно вельмі яркае і ўжо асабістае ўражанне. Пры бліжэйшым разглядзе Койданава падалося вельмі маладым беларускім горадам. Чаму? Адразу і не вызначыш. Відаць, час ідзе тут хутчэй, рытм жыцця і творчасці паскораны ці не ўдвая. Нават і не скажаш, што за 850 гадоў існавання горад паспеў пабываць Крутагор’ем, Койданавам, Дзяржынскам.
Далей
|
Анатомія фестывальных клонаў
“К” ужо пісала, што на нядаўнім пасяджэнні рэспубліканскага савета па пытаннях клубнай дзейнасці і народнай творчасці пры Міністэрстве культуры гаворка ішла і пра асаблівасці развіцця фестывальнага руху на Беларусі. Не без пэўнага задавальнення згадаю пры гэтым, што на пачатку мерапрыемства дырэктар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы, старшыня згаданага савета Алег Хмялькоў зазначыў: “Тэма, якую пастаянна ўзнімае газета “Культура”, стала прадметам разгляду на самым высокім узроўні”.
Далей
|
Інвентарызацыя: слабыя фэсты не выжывуць
21 лістапада на базе Мінскканцэрта адбылося выязное пасяджэнне Рэспубліканскага савета па пытаннях клубнай дзейнасці і народнай творчасці пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь. На парадак дня было вынесена пытанне аб ролі абласных цэнтраў народнай творчасці ў падтрымцы аматарскага мастацтва, у развіцці рэгіянальных культур. Але дыяпазон праблемных пытанняў, якія абмяркоўваліся ў той дзень, аказаўся насамрэч шырэйшым.
Далей
|
Каста недатыкальных? Не, яны таксама ратуюць свет!
Ведаю цудоўна, што пра нашу сістэму пачатковага эстэтычнага выхавання і адукацыі пішам мы хоць, падаецца, і шмат, але іншым разам — апісальна, без належнай глыбіні аналізу і прагнозу развіцця. Магчыма, прафесійныя музыканты, харавікі, харэографы, мастакі застаюцца нібыта ў ценю з той прычыны, што ўсё ў іх нібы добра: і з заробкам, і з пераемнасцю. Словам, ніякіх падстаў для стрэсаў. Хіба баянаў якасных амаль не засталося ды фарбы з пэндзлямі — задужа дарагія. Але пытанні гэтыя — з ліку вырашальных.
Так, праблема вакансіі сельскага бібліятэкара ці клубніка — куды больш хваравітая і непрадказальная ў плане якаснага вырашэння. Але сёння мы, усё ж, паглыбімся ў тэму развіцця дзіцячых школ мастацтваў. Мо атрымаецца паглядзець на іх цяперашні стан пад новым ракурсам?
Далей
|
“Я — начальнік, ты...”
За свой журналісцкі век змяніў ці не з дзясятак рэдакцый. Справа натуральная: чалавек шукае лепшай долі, а газетчык — максімальнага задавальнення ўласных творчых амбіцый. Артыст, мастак, журналіст — істоты капрызлівыя, у несправядлівасці чэзнуць і ніякавеюць. Не надта пашанцавала мне з другім па ліку галоўным рэдактарам. Аднойчы выклікае мяне, дваццацігадовага, і кажа; “Спрачаешся ты, Яўген, пастаянна, а таго, відаць, не ведаеш, што існуе правіла залатое: “Я — начальнік, а ты — дурань!” Дурнем быць вельмі не хацелася…
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"