Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ ( 701 cт. ) |
Ідэі на форуме
На цырымоніі адкрыцця фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" ў Летнім амфітэатры віншаванні прымуць лаўрэаты прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2009 - 2010 гады. Па традыцыі, ва ўрачыстай атмасферы дзеячаў культуры ўзнагароджвае Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Старшыня Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка.
Далей
|
Знайсці свой стрыжань для раённага музея Установа, што зберагае Памяць і глядзіць у будучыню
Райвыканкамаўская “лятучка” з “К”
Адраджэнне і развіццё cяла: сацыякультурны зрэз
Памяць пра Подзвіг усяго народа — у помніках, абелісках, музеях баявой славы, выставачных музейных залах. Менавіта пра дзейнасць музеяў Ганцавіцкага раёна ў справе захавання памяці пра Вялікую Айчынную вайну і наогул — у дзейнасці па вывучэнні роднага краю і пойдзе гаворка ў артыкуле. А пісаць ёсць пра што. У раёне, акрамя Краязнаўчага музея, ёсць Музей баявой славы Паўла Зуйкевіча. І калі ў першай ўстанове ваенным гадам адведзены толькі адзін стэнд, дык у Музеі баявой славы, што знаходзіцца ў вёсцы Лактышы, экспазіцыя больш багатая, разнастайная і распавядае не толькі пра жыццёвы ды баявы шлях разведчыка, але і пра старонкі вызвалення краю.
Зрэшты, перад намі — сапраўды рэдкі выпадак, калі раён мае адразу дзве значныя музейныя ўстановы, запатрабаваныя і мясцовымі жыхарамі, і гасцямі Ганцавіччыны, прычым кожная з іх вядзе свой кірунак захавальніцкай і даследчыцкай дзейнасці. Як ім зрабіць свой акцэнт у вывучэнні роднага краю і выхаванні сваімі сродкамі моладзі? У гэтым паспрабаваў разабрацца ў час камандзіроўкі.
Далей
|
Жыллё ёсць. А навучаюць — у лазні?
У свой час Кармянскі раён Гомельскай вобласці моцна пацярпеў ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС: пасля 1986 года тут было адселена, а пасля ліквідавана 29 населеных пунктаў, зменшылася колькасць як гарадскога, так і сельскага насельніцтва. Натуральна, культурнае абслугоўванне жыхароў Кармяншчыны заўсёды знаходзіцца пад пільнай увагай як раённага, так і абласнога кіраўніцтва. У гэтым "К" пераканалася яшчэ два гады таму, калі нашы карэспандэнты наведвалі раён. Тады газета даволі падрабязна асвятліла стан устаноў культуры гарадскога пасёлка, а таксама шэрагу СДК у аграгарадках. Амаль усюды нашы карэспандэнты заспявалі рабочых з будаўнічых арганізацый: рамонт быў у самым разгары. Праца вялася згодна з дзяржаўнымі праграмамі адраджэння і развіцця сяла, развіцця малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў... Сённяшні плён - відавочны: адрамантаваны цэнтральная бібліятэка гарадскога пасёлка, шэраг дамоў культуры і бібліятэк у аграгарадках, адкрыты раённы Мемарыяльны музей Панцеляймона Лепяшынскага ў вёсцы Літвінавічы. Але з 2007 года доўжыцца і пакуль яшчэ не завяршыўся капітальны рамонт гарадскога Цэнтра культуры і дасугу: адрамантаваны толькі танцавальная зала і некалькі кабінетаў на другім паверсе. У чаканні будаўнікоў - гарпасялковая дзіцячая бібліятэка і дзіцячая школа мастацтваў. Слабая матэрыяльная база сталася, пэўна, і адной з прычын таго, што ў раёне не хапае шэрагу спецыялістаў, ёсць вакантныя месцы ў сельскіх дамах культуры. І ў гарадскім пасёлку, і пад час паездкі па раёне пытаўся ў мясцовых жыхароў, як яны ацэньваюць стан культурнага асяроддзя сваіх паселішчаў. Натуральна, як набыткі, так і пэўныя праблемныя моманты развіцця культурнай сферы- навідавоку. Таму адказы людзей былі даволі канкрэтныя і закраналі разнастайныя бакі культурнага жыцця Кармяншчыны.
Далей
|
На сенажаць “з Радзівіламі” без рэкламы не трапіш
Зусім нездарма асноўная тэма, якая цікавіла журналіста “К” у гэтай камандзіроўцы, — развіццё турызму ў такім прывабным для вандроўніка рэгіёне, як Нясвіжшчына, і, натуральна, унёсак мясцовага аддзела культуры ў агульнатурыстычную “скарбонку” краю. Шмат у гэтым накірунку зроблена, шмат плануецца зрабіць. Цікава і тое, што, у адрозненне ад іншых рэгіёнаў, на турыстычных паслугах збіраюцца зарабляць — і ўжо зарабляюць — не толькі мясцовыя клубнікі, а і бібліятэкары.
Зрэшты, Нясвіжшчына — край старадаўні і багаты на гістарычныя цікавосткі, якія заўсёды вабяць да сябе айчынных ды замежных турыстаў. Чаго варты толькі адзін Радзівілаўскі палац з паркам! А калі вандроўнік пабачыць старажытны касцёл, над чыёй вытанчанасцю дбаў Джавані Марыя Бернардоні, а таксама выйдзе ў гарадскі цэнтр, да ўзноўленай ратушы, дык зразумее, што Нясвіж — сапраўдны еўрапейскі горад са своеасаблівым каларытам, у які немагчыма не ўлюбіцца пасля першага ж наведання.
Далей
|
Калі няма ўстановы, або Як заняць 25 ставак
Райвыканкамаўская “лятучка” з “К”
Адраджэнне і развіццё cяла: сацыякультурны зрэз
Гэтым разам шлях камандзіроўкі нашага карэспандэнта пралягаў на Брэстчыну. А менавіта — у Камянецкі раён, дзе, згодна з Дзяржаўнай праграмай адраджэння і развіцця сяла, плануецца да канца года ўвесці тры аграгарадкі. І тады іх у раёне будзе ўжо семнаццаць. Я праехаў па некаторых паселішчах раёна, паглядзеў на адрамантаваныя дамы культуры і сельскія бібліятэкі. Да гонару кіраўніцтва аддзела культуры мушу зазначыць, што пабачыў не “пацёмкінскія” вёскі, а тыя аграгарадкі, маршрут у якія выбіраў самастойна. Таму і змог на свае вочы пабачыць і, наколькі гэта магчыма за час паездкі па раёне, унікнуць у шматлікія праблемы культработнікаў. А хвалююць іх, найперш, як пытанні рамонту некаторых сельскіх дамоў культуры, так і праблемы з належнай матэрыяльна-тэхнічнай базай. Да таго ж, на Камянеччыне востра не стае спецыялістаў і ў клубнай, і ў бібліятэчнай сферы.
Далей
|
Без указальніка Шляхціча Завальню не адшукаеш
Райвыканкамаўская “лятучка” з “К”
Адраджэнне і развіццё сяла: сацыякультурны зрэз
“К” зноў звяртаецца да тэмы турызму. І найперш нашу газету цікавіць унёсак кожнага з аддзелаў культуры Беларусі ў выкананне Нацыянальнай праграмы развіцця турызму. Бо, як сведчаць шматлікія матэрыялы, што друкаваліся ў “Культуры”, кавалак турыстычнага “пірага” культработнікі краіны пакуль толькі пачынаюць “каштаваць на смак”. Пра Расонскі раён мы пісалі тры гады таму. Калі гаворка вялася пра музейную справу, закранулі і турыстычную сферу. Газета распавяла аб тым, што даволі вялікім попытам у наведвальнікаў раёна карыстаецца маршрут “Блакітныя каралі Расонаў”, платныя экскурсіі ў Музей партызанскага побыту пад адкрытым небам, які размешчаны ля вёскі Роўнае Поле, Фестываль сельскага турызму “Заборскі фэст”…
Мінула тры гады. Што ж змянілася? Пры ўсіх відавочных станоўчых прыкладах працы (у раёне наладжаны выраб і продаж сувеніраў, задзейнічаны народны калектыў для абслугоўвання прыезджых, вядуцца платныя музейныя экскурсіі па раёне), як падалося, не ўсе магчымасці аддзела выкарыстоўваюцца напоўніцу.
Як сведчыць народная мудрасць, няма мяжы дасканаласці. Таму і артыкул гэты варта ўспрымаць не як спробу пошуку пралікаў мясцовага аддзела культуры ў турыстычнай сферы, а як чарговую нагоду разам паразважаць над перспектывамі сумеснай працы райвыканкамаўскіх структур у вырашэнні надзённых задач.
Далей
|
Без ПК—ЦБС... А як жа прагрэс?
Як аксіёма ўспрымаецца тое, што аграгарадок — гэта не толькі адрамантаваныя і дагледжаныя аб’екты сацыяльнай сферы, у тым ліку — дамы культуры і бібліятэкі, але і вялікая колькасць разнастайных паслуг, якія, згодна з сацыяльнымі стандартамі, павінны аказваць гэтыя ўстановы мясцовым жыхарам. На жаль, бывае тое не заўсёды і не ўсюды. У Клецкім раёне Мінскай вобласці, куды гэтым разам выправіўся ў камандзіроўку, мясцовы аддзел культуры толькі падступаецца да выкарыстання ўсіх наяўных тэхнічных сродкаў у сферы абслугоўвання спажыўцоў культуры. Асабліва гэта датычыцца бібліятэчных устаноў раёна. Напрыклад, да 1 красавіка камп’ютэрная тэхніка ў сельскіх бібліятэках выкарыстоўвалася толькі… для ўнутранага карыстання. Ды і цяпер, праз месяц, з укараненнем новых відаў платных паслуг у Клецкай ЦБС, далёка не ўсё выглядае аптымістычна і бесклапотна. Магчыма, некаторыя праблемныя моманты, закранутыя ў артыкуле, падаў і надта завострана, але менавіта няўхільнае вырашэнне ўзнятых пытанняў, як падалося, станоўча паўплывае на больш сістэмнае і выніковае развіццё сельскай культуры ў Клецкім раёне.
Далей
|
Вядуць у бібліятэку... парэнчы з цвікамі
Сёлета, калі мы рыхтуемся адзначыць 65-годдзе Вялікай Перамогі, асаблівая ўвага ўладных структур скіроўваецца на ўсебаковую сацыяльную падтрымку ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Зразумела, гэтая катэгорыя грамадзян — людзі, неабыякавыя да сацыякультурных праблем. Менавіта з падачы ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны “нарадзіўся” на старонках “К” гэты праблемны матэрыял. Наша газета не магла пакінуць па-за ўвагай ліст Іллі Аляксандравіча Барысава, які цягам вось ужо пятнаццаці гадоў узначальвае Скідзельскую пярвічную ветэранскую арганізацыю. Да таго ж, Ілля Аляксандравіч шмат гадоў з’яўляецца пазаштатным аўтарам нашай газеты. Гаворка ў ягоным лісце вялася пра гаротны стан Скідзельскай гарадской бібліятэкі № 1. З праблемнай сітуацыяй на месцы разбіраўся карэспандэнт “К”.
Далей
|
“Неспецыяліст” замест… “неспецыяліста”
Паводле Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця сяла ва Ушацкім раёне павінна быць 6 аграгарадкоў. Пяць ужо здадзены, на чарзе апошні — у вёсцы Глыбачаны. Але аб пераможных рэляцыях казаць пакуль што зарана: ніводзін аграгарадоцкі СДК, атрымаўшы новы статус, не здолеў пакуль што выйсці на новыя, больш якасныя, паказчыкі працы. Гэта датычыць і выканання плана платных паслуг, і стварэння новых аматарскіх аб’яднанняў. А бібліятэчныя работнікі на сяле толькі падступаюцца да выкарыстання ў паўсядзённай дзейнасці Інтэрнета… Ёсць тут і свае ўшацкія “загадкі”. Установы культуры ў некаторых паселішчах — вёскі Сарочына, Селішча — з года ў год застаюцца лепшымі па аказанні платных паслуг: зарабляюць больш, чым у любых з аграгарадоцкіх СДК. Ёсць у гэтай, з першага погляду, парадаксальнай сітуацыі і досыць лёгкае тлумачэнне: у раёне не стае кваліфікаваных спецыялістаў, і кадравая праблема асабліва востра адчуваецца ў сельскіх клубных установах Ушчачыны.
Далей
|
“Cалют” у 3D і новы білет
Напрыканцы бягучага года ў Мінску плануецца адкрыццё другога 3D-кінатэатра. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі, якая прайшла ў Мінгарвыканкаме 10 сакавіка, генеральны дырэктар УП “Мінскі кінавідэапракат” Васіль Коктыш.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"